Belarus. Wired.


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Politics


Беларусская диаспора, подполье и добровольцы. Это основа и залог победы над режимом. Нас много. Мы везде. И имеем право давать оценку действиям тех, кто пытается действовать от нашего имени.

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Нам вось цікава, калі Павал Латушка распавядзе пра ўсе свае сустрэчы на Globesec і плянах пазбыцца Аліны Коўшык з габінэту.


Дайшлі да моманту: "Марк Фейгін"... І далей можна ня слухаць.

Ён там абяцаў альтэрнатыўныя выбары і яшчэ шмат чаго... Знаёмы сцэнар, дарэчы.

Нешта адбываецца, што яны наўпрост сталі гуртавацца.

Як бы сказаў Зянон Станіслававіч: "агентура".


Нават ня ведаем, якая з навін тыдня больш скандальная.

Распродаж маёмасьці ад Аляксандра Азарава.

Няўцямныя на мяжы панікі паведамленьні пра зьбітыя шахэды над Гомляй.

Альбо інфармацыя пра нелегальны і зусім несумленны трансфер люксавых аўто ў ААЭ у Беларусь і Расію.

Заліваюць Аляксандра Лукашэнку, а ён зьлівае падкантрольны "мэйнстрым".




Ня так даўно Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы з былымі палітвязьнямі не змагла адказаць на два простыя пытаньні: чаму людзі выходзяць і што офіса-габінэта-рада зрабілі, каб яны выходзілі.

Аднак змагла зрабіць выснову, што людзі выходзяць, таму што офіса-габінэта-рада робяць усё правільна. Што менавіта робяць, сказаць не змагла.

Калі б мы былі зусім у трэндзе, то сказалі б, што тут ўзровень эмпатыі ніжэй за нуль.


Яшчэ 30 чалавек выйдуць на волю.
Зноўку "мэйнстрым" нічога ня ведае. Хто. Калі. Чаму.
Калі наступныя і чаму.

Яны ж яшчэ і ў калюжыну селі мінулым разам, калі дэманструючы сваю "экспертнасьць, абазнанасьць і ўплыў" разважалі, што гэта пра тых, хто ўжо быў на волі.

748 3 6 12 10

Колькі часу Павел Латушка прыцягвае Аляксандра Лукашэнку да адказнасьці?

Больш за два гады. Манголія сёньня паказала, што й з козырам Паўла Латушкі - Міжнародным крымінальным судом ня ўсё так адназначна. Аляксандр Лукашэнка ня лятае туды, дзя яго можна арыштаваць, нават як будзе ордар.

Два гады імітацыі і куча грошай. Марнатраўства як яно ёсьць.

Пасьля новых "выбараў", на якіх Аляксандра Лукашэнкі хутчэй за ўсё ня будзе, мэйнстрым канчаткова сальюць. Сваю працу яны выканалі. Дапамаглі Аляксандру Лукашэнку пражыць 4,5 гады.




Заявы міністра Максіма Рыжанкова аб тым, што ў лістападзе Менск наведае некалькі міністраў замежных спраў з краін Эўразьвязу гэтым разам ня простае шапкаўакідальніцтва.

Вядома, што ў ЭЗ ёсьць свой маргінэс за "мір любым коштам". Вугоршчына, напрыклад. Але будуць хутчэй за ўсё й пасярэднікі з эўрапейскага мэйнстрыму.

Аўстрыйскія парадыляматы ўсё часцей наведваюць Менск. Могуць наведаць і дзейныя.

Вышэй напісанае сьведчыць аб тым, што адзінае чым ганарыцца офіса-габінэт - ўражаньне таго, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі знаходзіцца ў ізаляцыі, - ня мае нічога агульнага з рэчаіснасьцю.

Кантакты былі, ёсьць і будуць. На жаль усё больш інтэнсіўныя.

Міжнародная павестка праваленая. Хутка й на форумы ня будуць запрашаць.


Відаць, сітуацыя з Аляксандрам Азаравым настолькі кепская, што зьявіліся артыкулы і ў "незалежных медыях". Альбо проста ўжо немагчыма хаваць пад лаву.

Але вось ёсьць пытаньні: што з тварам у тых, ужо некалькі гадоў бараніў банальнага жуліка як мінімум, які ў вайну прадае маёмасьць налева як спекулянт ці марадзёр? Яго ж адбельвала ня толькі алкаблёгерша і лаяльныя тэлеграм-каналы.

І ўжо ня так важна, ці агент Аляксандр Азараў. Ён у рэшце рэшт марадзёр.

Цікава, што думаюць ягоныя паплечнікі, якіх ён ужо ня першы раз кідае?

Падаецца, што гэтым разам могуць зьбіць мацней.

А ўсё пачалося са скрадзеных грошаў з сейфа ў Менску. Якія раней Азараў і к. адціснулі ў турфірмы.

Хто яго ўзяў у выведку і габінэт у ачыстку?

811 4 15 1 15

Каб закапаць сябе глыбей былы "міністар" габінэту Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандр Азараў пачаў прадаваць маёмасьць.

Аднак не сваю, а пляну перамога. Плян канчаткова ўсё. Спадзяемся, і спадар Азараў таксама.

Хцівасьць перамагла. А вы далей ськідвайцеся на структуры, а не на рэвалюцыю ці вызваленьне палітвязьняў. Усе чальцы ж мусяць мець нешта на продаж, як дзеткі папросяць чорнай ікры.


Затрыманьне беларускі на мяжы з Арменіяй чарговае пацьверджаньне, што такія "сустрэчы" - проста пусты піяр на калідоры каля прыбіральні.

Можа, медыя пачнуць задаваць пытаньні: "Аб чым канкрэтна дамовіліся і калі дамоўленасьці будуць выконвацца?"


Сярод дзеячоў офіса-габінэту асобна выдзяляецца Павал Латушка.
Сур'ёзны твар, пачуцьцё густу, і сістэмная праца. Прынамсі, ён так кажа.

У параўнаньні з іншымі выклікае давер. Бо прамаўляе ўпэўнена і прыгожа. Тое, што з прамоў не вынікае нічога, а вынік дзейнасьці не адрозьніваецца ад вынікаў іншых чальцоў мэйнстрымных структур, справа другасная.

Аднак вось тут доказы таго, што нават і прыгожыя словы - простая хлусьня і перабольшаньне сваёй значнасьці. Прыдуманыя пытаньні й ня тыя адказы. Напэўна ж гэта не адзінкавы выпадак.

Мы яшчэ зьвярнулі ўвагу на тое, што былы шматгадовы міністар-амбасадар рэжыму Аляксандра Лукашэнкі вельмі часта ўзгадвае тое, што Аляксандр Лукашэнка абяцаў яго задушыць за здраду. І падае гэта, як нейкі повад для гонару.

Аднак з гэтага, апроч нейкай нездаровай фіксацыі, вынікае, што Павал Латушка асабіста прысягаў Аляксандру Лукашэнку. Бо йначай асабістая здрада немагчымая.

Відавочна, што ніхто Паўла Латушку не задушыў. А з гэтага вынікае, што альбо не здрадзіў, альбо не з'яўляецца нейкім сур'ёзным ворагам. Магчымасьці ж былі. Фэйкавы гішпанскі журналіст неаднойчы быў у гасьцях у Паўла Латушкі, але абмежаваўся інтэрв'ю.

Ты ня менш відавочна адно. Павал Латушка хлусіць. І робіць гэта з сур'ёзным тварам і прыгожымі словамі. Школа прэс-сакратара МЗС Аляксандра Лукашэнкі аднак.




Forward from: ГЦУ "ТЭРОР"
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Ужо не першы тыдзень нашай Абароны Ваўчанска. Вораг перайшоў ДКУ( Дзяржаўны кардон Украіны), і пачаў накоплівацца заходзячы малымі групамі. Вось такія групы і знаходзілі нашы "пташкі".

На відэа адзін з прыкладаў, калі вораг быў заўважаны, а пасля накрыт точным улучаннем нашага разліка. Трэба толькі трошкі пачакаць, каб усе жадаючыя да Кабзона сабраліся ў нужным месцы.

Адсутнасць пазнейшага візуальнага кантроля ворага- дае шанец на станоўчы вынік пытання.


Аднак Ігар Тышкевіч мае рацыю.

І Павел Латушка не адзін такі. Навошта нешта вырашаць, калі можна ўсё скінуць на дзядзьку і ні за што не адказваць.

Дарэчы, тыя самыя дзядзькі таксама бачаць і разумеюць той інфантылізм і робяць высновы.




Такія вынікі, як і сумная статыстыка па Швецыі ўвогуле, лепш за ўсё сьведчаць пра вагу, патэнцыял і ўплывы офіса-габінэту.

Можа выступіць з пратэстам ці тэрмінова паляціць у Швецыю, каб прадухіліць дэпартацыю чарговых беларусаў?

Гэта рытарычнае пытаньне. У Літве ня могуць і не жадаюць нічога вырашаць.


З "абазнанасьці" Франака Вячоркі ў пытаньні вызваленьня палітзьняволеных, кпіць ужо й рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Што можа ведаць асоба, якая ня мае да працэсу аніякага дычыненьня? Нічога.


А тут цікава.

Офіса-габінэт ня толькі расьпісваецца ў тым, што нічога ня робіць, але і ў тым, што ён ня згодны з дзеяньнямі ўрада Польшчы.

Гэтыя людзі не зрабілі нічога, каб палітычныя вязьні выйшлі, а тут яшчэ ў адкрытую падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Шукаюць ужо 4 гады. Ашуканцы.

20 last posts shown.