У адным толькі Наваполацкім судзе ўчора разбіралі ажно 5 «экстрэмісцкіх» адміністрацыйных спраў.
Паводле судовага раскладу, на разбор кожнай справы суддзя Зінаіда Балаболава патраціла ўсяго ад 15 да 30 хвілін, піша
«Віцебская Вясна».
За «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» судзілі жыхароў Наваполацка: Мікалая Сямёнава, Вольгу Літвін, Пятра Семеша, Аляксандра Папкоўскага, Аляксея Лунёнка.
Яшчэ некалькі падобных справаў за «распаўсюд экстрэмізму» разбіралі ўчора ў іншых судах Віцебскай вобласці: у Лепельскім раённым судзе судзілі Марыю Станкевіч, а ў судзе Оршы і Аршанскага раёна — Вадзіма Шчарбянка.