22.12 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "СЬЦЕЖКАМІ ЖЫЦЬЦЯ"!
Маршрут: вул. Карла Маркса – вул. Гарадзкі Вал – Ракаўскае прадм. – Юбілейная пл. – мемарыял "Яма" – гатэль "Планета". Адлегласьць: 4000 крокаў
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас са сьцежкамі жыцьця старога Мінску. Мы паблукаем па Захар'еўскім завулку зь яго цікавосткамі і таямніцамі, пройдзем па вуліцы Гарадзкі Вал, дзе нас будуць чакаць пажарныя, гарматы і захапляльныя гісторыі пра іх, завітаем у Ракаўскае прадмесьце зь яго габрэйскім каларытам і трагічнымі старонкамі ІІ сусьветнай. Далей мы прыйдзем на загадкавую Юбілейную плошчу, дзе пашукаем пячору цмока і яго скарбы, а напрыканцы вандроўкі наведаем мемарыял "Яма" і дот, што захаваўся з часін мінулай вайны.
Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 22.12 Сьцежкі! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"
Сустракаемся ў 14.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (42 аўтарскіх маршрута на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!