21.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЗІМОВЫЯ ПРЫГОДЫ Ў СУЛЕ"!
Маршрут: Крутагор’е – Вялікія Навасёлкі – Старынкі – Рубяжэвічы – Сула (≈160 км)
Мы пачнем нашае падарожжа ў мястэчку КРУТАГОР’Е, што за сваё існаваньне мела тры назвы і безьліч гістарычных цікавостак, аб якіх мы і пагутарым. Далей завітаем у ВЯЛІКІЯ НАВАСЁЛКІ, дзе наведаем маёнтак роду Кастравіцкіх (1820) і магілу паэта Каруся Каганца, а пасьля рушым у вёску СТАРЫНКІ, дзе захаваліся маляўнічыя руіны колішняй вуніяцкай царквы (1836), а ў РУБЯЖЭВІЧАХ вас чакае неверагоднай прыгажосьці нэагатычны касьцёл Сьв. Юзафа (1911). Ну і нарэшце мы трапім у ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА зь незабыўнымі прыгодамі ў ім! "Зімовыя прыгоды ў Суле" – гэта займальны квэст, які весела распавядзе аб беларускіх традыцыях, зьвязаных зь зімовымі сьвятамі, і далучыць да дзейства, што напоўнена калядным чараўніцтвам! На працягу квэсту вас чакаюць захапляльныя аповеды аб старажытных традыцыях сустраканьня Калядаў і Новага году, інтэрактыўныя тэатралізаваныя дзеяньні, абрады, гульні, танцы, катаньне на санях, а па сканчэньні квэсту ўдзельнікаў пачастуюць знакамітай сульскай старкай. Ну і куды ж без сьвяточнага абеду! Прыгатаваны на вагні і вуглях, згодна з рэцэптамі XVI ст., ён анікога не пакіне абыякавым!
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 170 руб. У кошт уваходзіць калядная праграма ў Суле, сьвяточны абед. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 21.12! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 19.00