15.12 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ЗІГЗАГІ МІНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ"!
Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – парк ім. Я. Купалы. Адлегласьць: 3242 крокі
Гэтым разам зігзагамі паблукаем па старым Мінску. Вас чакаюць вуліца Феліцыянаўская і самае вясёлае ў горадзе перакрыжаваньне, а таксама смакі і пахі "Канстантынопальскай" кандытарскай Ахмеда Офлі і вінны склад братоў Хаецкіных. Старажытная Няміга ўразіць вас сваёй легендарнай ракой, яўрэйскім кварталам ды Халоднай сінагогай. Мы пабываем ля былых бернардынскіх касьцёлаў зь іх таямніцамі, легендамі і цікавосткамі, паблукаем па Вялікай Бернардынскай і Зыбіцкай вуліцах і апынемся ў Купалаўскім парку, дзе нас будуць чакаць старыя дрэвы, знакаміты фантан і шмат цікавых гісторый.
Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 15.12 Зігзагі! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"
Сустракаемся ў 12.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (42 аўтарскіх маршрута на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!