TGStat
TGStat
Type to search
Advanced channel search
  • flag English
    Site language
    flag Russian flag English flag Uzbek
  • Sign In
  • Catalog
    Channels and groups catalog Search for channels
    Add a channel/group
  • Ratings
    Rating of channels Rating of groups Posts rating
    Ratings of brands and people
  • Analytics
  • Search by posts
  • Telegram monitoring
VANDRVM

13 Dec, 19:12

Open in Telegram Share Report

14.12 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "ПРАСПЕКТ"!

Маршрут: пл. Перамогі – Кастрычніцкая пл. – пл. Незалежнасьці. Адлегласьць: 3722 крокі

Падчас гэтай вандроўкі мы будзем дасьледваць савецкі перыяд гісторыі і архітэктуры галоўнай вуліцы Мінску. Сучасны праспект быў амаль цалкам сфарміраваны ў пасьляваенныя гады знакамітай архітэктурай сталінскага ампіру, але сустракаюцца і даваенны канструктывізм, і нават будынкі ў стылі мадэрн дарэвалюцыйнай пары. Мы пачнем нашу вандроўку з плошчы Перамогі, пройдзем каля дому-музею І зьезду РСДРП, пагутарым пра гісторыю цырку, агледзімся на Кастрычніцкай плошчы, пасьмяемся з захапляльнай гісторыі адкрыцьця ГУМу, разгадаем загадкі Галоўпаштамту, а яшчэ вас будзе чакаць плошча Незалежнасьці з Домам ураду і шматлікімі цікавымі гісторыямі.

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 14.12 Праспект! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

Сустракаемся ў 14.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (42 аўтарскіх маршрута на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

786 0 3 5
Catalog
Channels and groups catalog Channels compilations Search for channels Add a channel/group
Ratings
Rating of Telegram channels Rating of Telegram groups Posts rating Ratings of brands and people
API
API statistics Search API of posts API Callback
Our channels
@TGStat @TGStat_Chat @telepulse @TGStatAPI
Read
Blog Telegram Research 2019 Telegram Research 2021 Telegram Research 2023
Contacts
Support Email Jobs
Miscellaneous
Terms and conditions Privacy policy Public offer
Our bots
@TGStat_Bot @SearcheeBot @TGAlertsBot @tg_analytics_bot @TGStatChatBot