14.12 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ"!
Маршрут: парк ім. Я. Купалы – вул. Інтэрнацыянальная – пл. Свабоды – пл. 8 Сакавіка. Адлегласьць: 2500 крокаў
Праз вакенца старых карцін мы зазірнем у мінскае мінулае. Менавіта гэтыя маўклівыя, але здольныя шмат распавесьці палотны будуць нашымі праваднікамі ў сьвет старадаўняга Мінску. Так давайце выправімся ў падарожжа па палотнах славутых Валенція Ваньковіча, Юзафа Пешкі, Яна Дамеля, Напалеона Орды, Фердынанда Рушчыца, Хаіма Суціна, Мая Данцыга, Меера Аксельрода, Віктара Сташчанюка, Язэпа Драздовіча і ня толькі! Вы пабачыце замкавыя муры і ўтульныя вуліцы, старадаўнія касьцёлы і цэрквы, паўсядзённае жыцьцё старажытнага гораду.
Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 14.12 Мастакі! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"
Сустракаемся ў 12.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (42 аўтарскіх маршрута на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!