Вялікае Княства Сула кліча ў госьці!
"Шаноўныя сябры! Сезон цудаў і чароўных казак абвяшчаем адкрытым!
Вялікае Княства Сула для сваіх гасьцей, вялікіх і маленькіх, падрыхтавала новыя вясёлыя прыгоды!
Вас чакае навагоднi анiмацыйная праграма «Калядная казка ў Суле», якая цесна зьвязаная з традыцыямі сьвяткаваньня Новага году і прапануе вам пагрузіцца ў атмасферу навагодніх сьвятаў!
Падчас экскурсійнай праграмы вы пазнаёмiцеся зь Зюзяй – беларускім духам зімы. Менавіта ён вырашае, ці нашкодзяць вам маразы, ці не. Таксама завітаеце да нашай вядуньні-чараўніцы, пазнаёміцеся з традыцыйным абрадам калядаваньня і адчуеце сябе сапраўднымі калядоўшчыкамі! А яшчэ станеце ўдзельнікамі коннага забегу (хобіхорсінг), пачуеце гукі старажытнай фісгармоніі, сустрэнеце на сваім шляху Анёла, Цмока, Зьмяіную каралеву і Сьвятога Мікалая!
Нашых маленькіх гасьцей чакаюць падарункі ад Сьвятога Мікалая, а дарослых удзельнікаў – частаваньне нашым фiрмовым напоем «Старка Запольская».
Па-за экскурсіяй вы дадаткова зможаце пакатацца на санях альбо брычцы, завітаць у батлейку і наведаць астатнія лакацыі нашага парку".
Едзем сюды ўжо 21.12, то далучайцеся!