03.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ПА НЯЗЬВЕДАНЫХ МЯСЬЦІНАХ"!
Маршрут: Узда – Капыль – Савічы – Альба – Патапавічы – Баранавічы – парк жывёл «Дыпрыз» (≈400 км)
УЗДА сустрэне нас сапраўднай пірамідай, збудаванай як капліца-пахавальня роду Завішаў у 1802 року.
КАПЫЛЬ уразіць велічным замчышчам XIV ст. і таямнічымі татарскімі могілкамі ХІХ ст.
САВІЧЫ распавядуць гісторыю сям’і Вайніловічаў, бо гэта іх радавы маёнтак. Таксама тут захаваўся курган, дзе пахаваны дзеці Эдварда Вайніловіча – Сымон і Алена.
АЛЬБА нагадае пра багатую гісторыю роду Радзівілаў на прыкладзе іх фантастычнай летняй рэзідэнцыі XVI-XVIII стст.
ПАТАПАВІЧЫ захоўваюць памяць пра славутую бітву пад Венай (1683). З тых часоў ля старажытнага тракту засталіся загадкавыя камяні.
БАРАНАВІЧЫ парадуюць сваімі знакамітымі лодачкамі і катом Бегемотам, што ўжо зачакаўся гасьцей!
ПАРК ЖЫВЁЛ «ДЫПРЫЗ» зьдзівіць унікальным зааландшафтным паркам плошчай 344 гектары, 100 відамі цікаўных жывёл і птушак, дзьвюма тэматычнымі зонамі і неверагоднымі ўражаньнямі!
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 160 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 03.08! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 22.00