TLUMACH 🧡 ТЛУМАЧ


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Education


Спагадлівы памочнік дарослых, якія гадуюць шчаслівых дзяцей
💬 @tlumachme_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Education
Statistics
Posts filter


7 заняткаў з дзецьмі, якія дапамогуць развіць лагічнае мысленне

Многія тыповыя, але нешта менш відавочна.

🧩 Гуляйце з дзецьмі настольныя гульні, якія прадугледжваюць прадумванне стратэгій

🗣️ Абмяркоўвайце сюжэты кніг і фільмаў, задавайце пытанні «чаму?» і «што было б, калі..?»

🏗️ Супольна збірайце аб’екты з канструктару, загадзя абмяркоўваючы пажаданы іх выгляд

🍳 Гатуйце разам, каментуючы паслядоўнасць дзеянняў і запытваючы: «Як лічыш, што зменіцца, калі дадаць макароны не ў кіпень, а ў халодную ваду?» і падобнае

🌱 Час ад часу назірайце за ростам раслін, абмяркоўваючы фактары, якія на той рост уплываюць

🧮 Рашайце лагічныя задачкі і галаваломкі, паступова павышаючы іх складанасць

🍒 Добрыя задачы на логіку можна знайсці проста зараз у сторыс інстаграм-старонкі TLUMACH 🧡

Важна не ціснуць на дзіця і не падганяць у тэмпе. Хваліце за намаганні і працэс мыслення, а не толькі за правільныя адказы.

🙌 TLUMACH


Лагічнае мысленне: важны навык для розных жыццёвых сфер

Развіццё лагічнага мыслення з малых гадоў можа вырасці ў шматвектарную суперсілу ў найбліжэйшай і далейшай будучыні.

Развітае лагічнае мысленне:

🔸 У вучобе…
Спрыяе лепшаму разуменню матэматыкі, дапамагае знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі ў гісторыі і літаратуры, паляпшае і палягчае рэалізацыю доўгатэрміновых праектаў — ад напісання класічных рэфератаў да працы над дыпломамі і дысертацыямі.

🔸 У зносінах…
Дапамагае больш дакладна фармуляваць думкі і пажаданні, разумець матывацыю іншых людзей, эфектыўна дамаўляцца і канструктыўна вырашаць канфлікты.

🔸 У штодзённым жыцці…
Дапамагае рабіць асэнсаваны выбар, эфектыўна планаваць фінансы і час, знаходзіць аптымальныя рашэнні ў складаных сітуацыях.

Акрамя пералічанага, моцнае лагічнае мысленне часта перасякаецца з уменнем дасціпна размаўляць нават не на самыя знаёмыя тэмы, небанальна жартаваць ды быць зоркай многіх інтэлектуальных гульняў.

#soft_skills

🙌 TLUMACH


Адказ на #пытанне 2: Гэта Карлсан.

Валодае высакакласнай (ад слова «высока» ў самым прамым сэнсе) суперздольнасцю — лётаць. Прэзентуе сябе як «найлепшага ў свеце спецыяліста» па любых пытаннях — ад рамонту матораў да малявання пеўняў.

Стаўце 🏆, калі здагадаліся.

А чым карысныя падобныя загадкі на логіку, асабліва калі разгадваць іх разам з дзецьмі, напішам у наступных публікацыях.

🙌 TLUMACH


#Пытанне 2 (тур «Хто там?»):

Гэты самаўпэўнены скандынаўскі прыгажун валодае высакакласнай суперздольнасцю і хваліцца самымі рознабаковымі талентамі: у інжынерыі паравых машын, маляванні аднаго з відаў хатніх птушак, навыку гумарыць, камунікацыі з дзецьмі, тушэнні агню ды нават у дрэсіроўцы чатырохногіх жывёл. Пра якога персанажа ідзе гаворка?


Паспрабуйце абмеркаваць гэтую загадку з дзецьмі, задаючы наводзячыя пытанні і ўважліва слухаючы ідэі адно аднаго. Такія практыкаванні дапамагаюць развіваць лагічнае і сістэмнае мысленне, а таксама навык працы ў камандзе.

Пры жаданні дзяліцеся вашымі версіямі ў каментарах ⬇️

TLUMACH 🙌


Нарэшце паведамляем вам абяцаны і адкладзены адказ на #пытанне з першага сямейнага квіза, якое задавалі вышэй:

Гэты пухнаты філосаф з прастадушным поглядам на свет, але глыбокай жыццёвай мудрасцю, абажае салодкі залацісты ласунак і так любіць хадзіць да сяброў у госці, што яго бывае цяжка адтуль дастаць. Яго мудрасць простая, а вернасць сяброўству бязмежная.


Адказ: Віня-Пых або Віні-Пух.

Віншуем тых, хто здагадаліся і напісалі правільны адказ 🙌

У наступным допісе будзе новае пытанне — таксама пра персанажа з твора, вядомага дарослым і дзецям.

🙌 TLUMACH


Пераглядаем здымкі з шахматнага мерапрыемства з гросмайстрам Валерыем Казакоўскім і цешымся: якія цудоўныя людзі гуртуюцца вакол праекта TLUMACH! Надзвычай хочацца пазнаёміцца (у ідэале ўжывую) з кожнай і кожным з вас🧡 Будзем далей шукаць і прапаноўваць такія магчымасці.

🙌 TLUMACH


А наступны квіз, з арганізацыяй якога дапамагае TLUMACH, пройдзе… заўтра🙃. Тэмп мы набралі няпросты, але надта ж натхнёныя!

Ніжэй уся інфармацыя👇

«Шахматы — гульня для ўсіх» — беларускі гросмайстар запрашае на нетыповы квіз

Квіз з «каляшахматнымі» пытаннямі пройдзе 2 кастрычніка ў віленскай прасторы CreateCulture Space, пачатак у 18:30. Адметна, што для ўдзелу неабавязкова ведаць нават базавыя правілы шахмат: пытанні разлічаныя на ўніверсальную логіку і эрудыцыю. Вітаецца ўдзел з дзецьмі: нават калі пытанні квіза ім будуць давацца складана, яны ў любы момант змогуць перамясціцца на суседнюю прастору і паўдзельнічаць у трэніроўцы па шахматах для дзяцей. Удзел бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная — патрэбна рэгістравацца.

Вы можаце рэгістравацца як цэлай камандай (ад 2 да 8 чалавек), так і самастойна (далучыцца да іншай каманды можна будзе на месцы). Калі ж вам цікавыя шахматы ў больш класічным фармаце і вы жадаеце паспрабаваць трэніроўкі з гросмайстрам на беларускай, англійскай ці рускай мовах, пішыце @Experience_Chess.

— Мяне надзвычай натхняе, што мае вучні і вучаніцы паміж ТыкТокам і шахматамі абіраюць апошняе — а гэта моцны паказчык у наш час! — дзеліцца Валерый Казакоўскі. Захапляюся і дарослымі аматарамі, якія знаходзяць магчымасці сумяшчаць заняткі і турніры нават з працай на поўны дзень. Я ахвотна ўлюбляю ў шахматы новых людзей, таму буду рады і вашым лістам.


Квіз дапамагаюць ладзіць ініцыятыва TLUMACH, арганізацыя «ІншыЯ» і прастора CreateCulture Space.


На мінулым тыдні мы вогненна прабавілі час на квізе, увесь вечар захапляючыся тым, якія класныя сем’і ўдзельнічаюць TLUMACH-актыўнасцях🧡

Вось адно #пытанне, якое базуецца на вядомым дзіцячым літаратурным творы. Можаце адказаць на яго разам з дзецьмі і напісаць сваю ідэю ў каментары — правільны адказ раскрыем пазней.

Гэты пухнаты філосаф з прастадушным поглядам на свет, але глыбокай жыццёвай мудрасцю, абажае салодкі залацісты ласунак і так любіць хадзіць да сяброў у госці, што яго бывае цяжка адтуль дастаць. Яго мудрасць простая, а вернасць сяброўству бязмежная.


Вашы версіі ⬇️


TLUMACH 🙌


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Бонусам на гэтую тэму прапаноўваем відэа з мілымі хітрыкамі, як працягнуць гаворку, калі на эмоцыях пачалі вымаўляць нейкую «шкодную» фразу.

Калі маеце ідэі, як дапрацаваць іншыя траўмуючыя выказванні, пішыце ў каментарах🧡

🙌 TLUMACH


«Як паправіць сітуацыю, калі ўжо нагаварылі такой дурноты дзіцяці?» – гэтае пытанне атрымалі ў каментарах да мінулага допісу

Памыляцца – нармальна і чалавечна. У сваю чаргу чалавечна ў дачыненні да тых, каго закранула ваша памылка, прызнаць яе і шчыра папрасіць прабачэння.

Сітуацыі з некарэктнымі выказваннямі ў бок дзяцей, калі вы ўсвядомілі праблему і шкадуеце пра свае дзеянні, можна таксама аднесці да катэгорыі камунікатыўна-жыццёвых памылак.

Вы ўжо зрабілі найважнейшы крок — перавялі несвядомую звычку ў катэгорыю ўсвядомленых дзеянняў — і цяпер пазбавіцца ад гэтай звычкі будзе нашмат прасцей. Наступны этап — прызнаць сваю памылку ў размове з дзіцём, старацца не паўтараць яе надалей ды шчыра папрасіць прабачэння. Як прызнаваць свае памылкі і выбачацца, можна згадаць з гэтай публікацыі.

🙌 TLUMACH



11 last posts shown.