«Да 600 000 беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну», — Павел Латушка ў ПАСЕ пра транснацыянальныя злачынствы рэжыму
«Карыстаючыся поўнай беспакаранасцю, Лукашэнка і вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва ягонага рэжыму з кожным днём толькі ўзмацняюць рэпрэсіі ў Беларусі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі нават адкрыта заяўляюць мэту гэтых рэпрэсій: "ачысціць" насельніцтва ад "нелаяльных" грамадзян», — заявіў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» у Каардынацыйнай Радзе, дэдегат КР у Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы Павел Латушка на паседжанні Камітэту па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ «Барацьба з транснацыянальнымі рэпрэсіямі».
«Згодна з апошнім дакладам Групы незалежных экспертаў ААН, з-за створанай атмасферы страху, тэрору і пераследаў да 600 000 беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну. Падумайце пра маштабы гэтай трагедыі. Гэта прыкладна 6,4% ад агульнага насельніцтва Беларусі на май 2020 года», — лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свободу”».
Павел Латушка ў сваім выступе падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі працягвае пераслед беларусаў, вымушаных з'ехаць з краіны і пражываючых за мяжой, праз сістэматычны судовы пераслед, уключаючы завочныя суды, а таксама праз пагрозы і запалохванне ў адрас тых, хто знаходзіцца ў выгнанні, і іх сваякоў, якія застаюцца ў Беларусі. Так, напрыклад, каля 400 чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыях за мяжой супраць так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня гэтага года, былі прызнаны падазраванымі па крымінальных справах. Акрамя таго, былі ўзбуджаны крымінальныя справы супраць 257 чалавек, якія балатаваліся ў Каардынацыйную раду ў мінулым годзе.
«Такім чынам, сёння мы апынуліся ў сітуацыі, калі рэжым Лукашэнкі разгарнуў кампанію пераследу беларусаў нават на тэрыторыі Еўрапейскага саюза. Падумайце аб гэтым: нас прыцягваюць да крымінальнай адказнасці за ўдзел у дэманстрацыях, якія легальна праводзяцца на тэрыторыі ЕС, дазволены ўладамі адпаведных краін-членаў ЕС.
Шматлікія эксперты сёння прама заяўляюць, што рэжым Лукашэнкі часткова здзяйсняе дэпартацыю і пераслед як злачынства супраць чалавечнасці на тэрыторыі краін Еўрапейскага саюза.
Пасля звароту Літвы ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда па сітуацыі ў Беларусі 30 верасня 2024 года, Пракурор распачаў папярэдні разгляд гэтай справы. Мы таксама звяртаемся да вас з заклікам падтрымаць працэс, ініцыяваны ў Міжнародным крымінальным судзе, ўсімі даступнымі спосабамі», — падкрэсліў Павел Латушка.