Віктар Марціновіч сказаў, што Беларусь, якую мы ведалі і любілі - памёрла. Пагаджуся з Глебам Рубанавым - не краіна памерла, а "хлуслівая карыкатура, дэкарацыя. Фальшывы, як "дзень рэспублікі", міф пра мадэрнізаваную БССР з чалавечым тварам, які нам шмат год спрабавалі ўпарыць"
І дадам. Я, насамрэч, глыбока і асабіста разумею, ШТО хочацца выдаць за краіну, якая памёрла.
Года за годам мы, стваральнікі рознага кшталту тэкстаў, мелі вельмі камфортны спосаб самарэалізацыі - у несвабоднай краіне, дзе жыхары не разумелі ступень сваёй несвабоды, паблажліва, мягка і бяспечна казаць банальныя ісціны пра несвабоду і мець статус "лідараў меркаванняў", не прыкладаючы для гэтага ніякіх намаганняў. Нічым не рызыкуючы, не напружваючыся расказваць пра оруэлаўскае 2+2=4.
Але сёння маскі сарваныя і банальнасці пра несвабоду болей не апісваюць паўнаты таго, што насамрэч адчувае любы здольны адчуваць.
"Нас", такіх, як мы былі, стала "не трэба".
Нас, поўных прапісных банальнасцяў, нас гатовых бясконца расказваць пра народ, якога няма, пра "паўстанне пролаў", пра неабходнасць кансалідацыі нацыі - як спосабу супрацьстаяння несправялівасці. Нас з нашымі заклікамі паўшэптам.
Больш не трэба паўшэпта і заклікаў. Усё ужо адбылося.
І "нам" вельмі крыўдна ад таго, што трэба ці знікнуць, растварыцца як чарговым баналістам ад гісторыі - ці навучыцца казаць нешта адпаведнае часу і стану грамадства.
Так што гэта не краіна знікла. Гэта мы ў нашай краіне сталі незаўважнымі, а гэта - так сабе трагедыя, я вам скажу.
Не для нас, а для краіны, натуральна.