Беларуская школка ў Вільні


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Беларуская школка – гэта нефармальны адукацыйны праект Віленскага беларускага музэя імя Івана Луцкевіча для дзетак-беларусаў і іх бацькоў. Падрабязней на сайце: sites.google.com/view/vbm-school
Спасылка на чат: https://t.me/belarushouse

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Тэатральная майстэрня для падлеткаў

Тэатр – гэта два ў адным: мастацтва і развіццё асобы.

У майстэрні падлеткі:
🔥 вучацца акцёрскаму майстэрству і сцэнічным навыкам
🔥 становяцца больш упэўненымі ў сабе
🔥 становяцца больш пазітыўнымі і раскрываюць сябе
🔥 здымаюць фізічныя заціснутасці, на ўроках пластыкі вучацца валодаць сваім целам
🔥 сцэнічная гаворка мінімізуе маўленчыя дэфекты, таксама выкладчыкі навучаць пісьменна выказваць свае думкі.

Навучанне маладых людзей праводзіцца з улікам ступені эмацыйнага стану, усведамлення асабістай адказнасці.

У ходзе заняткаў, акрамя непасрэдна тэатральных дысцыплін, падлетак атрымлівае і мноства карысных жыццёвых навыкаў:
👉 калектыўная работа вучыць улічваць меркаванне іншых людзей
👉 у падлетка выпрацоўваецца адэкватная самаацэнка
👉 аратарскія практыкі дапамогуць у пабудове будучай кар'еры
👉 пластычныя заняткі даюць гармонію рухаў.

У гэтым годзе выніковай работай курса па акцёрскім майстэрстве будзе пастаноўка спектакля па правах дзяцей, за перыяд рэпетыцый дзеці даведаюцца аб такой арганізацыі, як ААН і аб сваіх правах.

Далучайцеся да тэатральнай майстэрні!




На жаль, заўтра не будзе занятка Вакальна-інструментальнага гурта і гэта добрая нагода завітаць на хор.


Расклад на гэтыя выходныя

СУБОТА
9:30-11:00 - Беларуская мова (4-5)*
10:00-11:00 - Творчая майстэрня (7-10)
11:00-12:00 - Ангельская мова (6-9)
11:00-12:00 - Беларусазнаўства (10+)
12:00-13:00 - Робататэхніка (6+)*
13:00-14:00 - Робататэхніка (10+)*
12:00-13:00 - Гісторыя Беларусі (10+)
14:00-15:00- Хор (6+)
14:30-15:30 - Тэатральная майстэрня (6-9)
15:30-16:30 - Тэатральная майстэрня (10+)

НЯДЗЕЛЯ
10:00-12:00- Нейра-атыповая група*
10:30-11:30 - Літоўская мова (6-9) 
11:30-12:30 - Беларуская мова (6-9)
12:30-13:30 - Беларуская мова (10+)
12:30-13:30 - Выяўленчае мастацтва (6-9)
13:30-15:00 - Выяўленчае мастацтва (10-13)
15:00-16:00 - Нясумная гісторыя беларускага мастацтва (10+)*
15:00-16:00- Шахматы (6+)*


❗️Запіс на заняткі,пазначаныя *, па папярэдняй дамоўленасці з кіраўніком гуртка

🏠 Заняткі праходзяць у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці па адрасе Vilniaus, 20


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Коратка пра нас! Далучайцеся! Будзе файна!


Запрашаем на заняткі хора для дзяцей 6-9 гадоў!

Сёлета іх будзе весці Таццяна Цімкінайтэ. Ужо 48 год яна працуе ў адной з лепшых музычных школ Літвы – „Ąžuoliukas“. Выкладае вакал, фартэпіяна і хор. Скончыла музычную акадэмію Літвы па спецыяльнасці "Харавое дырыжыраванне". Таццяне вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі і яна з нецярпеннем чакае сустрэчы з нашымі маленькімі артыстамі.

Таццяна – этнічная беларуска, але жыве ў Літве і ў ідэале ведае літоўскую мову. Сёлета заняткі хору будуць інтэграцыйнымі, і дзеці змогуць вучыць не толькі беларускія песні, але і літоўскія. На занятках таксама будзе панаваць шматмоўе, дзеці змогуць вучыцца размаўляць на літоўскай, і тым самым падцягнуць яе ўзровень: праз гутаркі, праз песні, праз музыку, праз гульні.

Чакаем дзетак на занятках!🎶🎶🎶

Далучайцеся да хору па суботах а 14 гадзіне!


Дарагія настаўнікі!
Віншуем вас з вашым прафісійным святам!💐
Няма больш высокароднай справы, чым вучыць дзяцей!
Добрых вам вучняў, здароўя, шчасця і ўдачы!❤️


Паважаныя бацькі!
Дзякуй вам вялікі за данаты!❤️
Сення замовілі Барбору і набылі печыва на месяц наперад. Вось колькі ўсяго атрымалася. Перакус дзеткам забяспечылі на ўвесь кастрычнік.


Паважаныя бацькі!
Неўзабаве падкралася сапраўдная восень🍁
Калі ласка, не забывайце браць дзецям з сабой на заняткі зменны абутак. Яго можна пакідаць у нас у гардэробе, каб не насіць увесь час з сабой.
Дзякуй!


Расклад на гэтыя выходныя

СУБОТА
9:30-11:00 - Беларуская мова (4-5)*
10:00-11:00 - Творчая майстэрня (7-10)
11:00-12:00 - Ангельская мова (6-9)
11:00-12:00 - Беларусазнаўства (10+)
12:00-13:00 - Робататэхніка (6+)*
13:00-14:00 - Робататэхніка (10+)*
12:00-13:00 - Гісторыя Беларусі (10+)
13:00-14:30 - Вакальны гурт  (7+)
14:30-15:30 - Тэатральная майстэрня (6-9)
15:30-16:30 - Тэатральная майстэрня (10+)

НЯДЗЕЛЯ
10:00-12:00- Нейра-атыповая група*
10:30-11:30 - Літоўская мова (6-9) 
11:30-12:30 - Беларуская мова (6-9)
12:30-13:30 - Беларуская мова (10+)
12:30-13:30 - Выяўленчае мастацтва (6-9)
13:30-15:00 - Выяўленчае мастацтва (10-13)
15:00-16:00 - Нясумная гісторыя беларускага мастацтва (10+)*
15:00-16:00- Шахматы (6+)*


❗️Запіс на заняткі,пазначаныя *, па папярэдняй дамоўленасці з кіраўніком гуртка

🏠 Заняткі праходзяць у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці па адрасе Vilniaus, 20


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Беларуская мова для падлеткаў 10-13 год

Адукацыйныя гульні, крыжаванкі, віктарыны, цікавыя факты падабаюцца ўсім, хто не баіцца вучыцца!

Кожную нядзелю запрашаем падлеткаў ад 10 гадоў на цікавыя заняткі па беларускай мове і чакаем вучняў, якія:
👉 хацелі бы палепшыць свае веды і болей карыстацца беларускай мовай;
👉 ужо размаўляюць і пішуць па-беларуску, але хочуць удасканаліць свае маўленне і граматнасць;
👉 хацелі бы актывізаваць і ўзбагаціць свой слоўнік, стымуляваць жаданне размаўляць на беларускай мове, палюбіць яе мілагучнасць і меладычнасць.

У нас на занятках добразычлівая атмасфера супрацоўніцтва, жарты, шмат дыдактычных гульняў і магчымасць знайсці новых сяброў.

Далучайцеся!


Шаноўнае спадарства, з кастрычніка ў нас у раскладзе яшчэ адзін платны гурток - КРЭАТЫЎ (6+)
Гэтыя заняткі распрацаваныя на аснове TRIZ-педагогікі (Тэорыя рашэння вынаходніцкіх задач) і накіраваныя на развіццё нестандартнага і даследчага мыслення 🚀🧠

У займальнай, гульнёвай форме мы разам будзем:
🔹 вучыцца думаць самастойна, а не шукаць гатовыя рашэнні,
🔹 бачыць свет шырэй і глыбей, ва ўсіх узаемасувязях,
🔹 вырашаць задачы крэатыўна,
🔹 актывізаваць вобразнае і асацыятыўнае мысленне,
🔹 знаёміцца са светам вынаходніцтваў
і многае іншае!

Ужо пасля некалькіх заняткаў дзеці пачнуць:
💡 смела выказваць свае ідэі,
💡 самі прыдумваць казкі, загадкі і гульні,
💡 ператвараць праблему ў задачу і рашаць яе,
💡 шукаць плюсы і мінусы, прычынна-выніковыя сувязі розных з'яваў.

Настаўнік - Сарокіна Юлія, філолаг, выкладчык, сертыфікаваны ТRIZ-педагог, вопыт працы з дзецьмі 6 гадоў.

📌 Заняткі будуць праходзіць па суботах, у 12.00 (магчымыя дадатковыя групы ў іншы дзень/час)

Кошт абанемента на 5 заняткаў - 50 еўра

У гэтую суботу адбудзецца першы пробны занятак (яго кошт 5 еўра), запрашаем далучыцца!

Запісацца можна ў асабістыя паведамленні @juliacynamon
або запоўнішы форму па спасылцы.




Паважаныя бацькі!
Аплата за гурткі за кастрычнік:
🍁Творчая майстэрня (4 заняткі) - 30 еўра
🍁Ангельская мова (4 заняткі) - 25 еўра

Аплата за платныя гурткі ажыццяўляецца на рахунак:
VšĮ I. Luckevičiaus baltarusių muziejus
LT407300010094441931 (Swedbank)
Donation

💶 Аплату просім ажыццявіць да 10 кастрычніка

♦️Па магчымасці, скіньце скрын аплаты ў прыват @Mrnnzk

❗️Апл
ата гурткоў:
- Роба
татэхніка
- Шахматы
- Нейра-атыповая група
- Нясумная гісторыя беларускага мастацтва
Ажыцяўляецца непасрэдна настаўніку гуртка


Расклад на гэтыя выходныя

СУБОТА
9:30-11:00 - Беларуская мова (4-5)*
10:00-11:00 - Творчая майстэрня (7-10)
11:00-12:00 - Ангельская мова (6-9)
11:00-12:00 - Беларусазнаўства (10+)
12:00-13:00 - Робататэхніка (6+)*
13:00-14:00 - Робататэхніка (10+)*
12:00-13:00 - Гісторыя Беларусі (10+)
13:00-14:30 - Вакальны гурт  (7+)
14:30-15:30 - Тэатральная майстэрня (6-9)
15:30-16:30 - Тэатральная майстэрня (10+)

НЯДЗЕЛЯ
10:00-12:00- Нейра-атыповая група*
10:30-11:30 - Літоўская мова (6-9) 
11:30-12:30 - Беларуская мова (6-9)
12:30-13:30 - Беларуская мова (10+)
12:30-13:30 - Выяўленчае мастацтва (6-9)
13:30-15:00 - Выяўленчае мастацтва (10-13)
15:00-16:00 - Нясумная гісторыя беларускага мастацтва (10+)*
15:00-16:00- Шахматы (6+)*


❗️Запіс на заняткі,пазначаныя *, па папярэдняй дамоўленасці з кіраўніком гуртка

🏠 Заняткі праходзяць у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці па адрасе Vilniaus, 20


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
У групе Творчай майстэрні засталося некалькі вольных месцаў. Далучайцеся!😉👍

У гэтым гуртку заўсёды цікавая, вясёлая, цёплая, сяброўская, словам, сапраўдная творчая атмасфера✨️✨️✨️

На занятках дзеці:
- развіваюць фантазію, уяўленне, творчыя здольнасці, кругагляд
- паляпшаюць дробную маторыку, уседлівасць, каардынацыю рухаў
- вучаць выражаць свае думкі і пачуцці

Тут дзеці малююць, лепяць, збіраюць, валяць, плятуць, міксуюць тэхнікі і матэрыялы і так і гэтак. І ў выніку з кожнага занятку прыносяць класныя вырабы!

Сёлета заняткі вядзе чароўная Валерыя, тая самая, што пляце бразалеткі і чокеры з арнаментам, шые стылёвыя шоперы і агулам нарадзілася з пруткамі ў руках😉

Глядзіце на відэа, як прайшоў першы занятак.

І...

Далучайцеся!✨️✨️✨️


Смакоцікі для дзяцей на перапынках паміж заняткамі🍎🍪🧇

Шаноўнае спадарства, вітаем!

Стартавалі заняткі ў Школцы. Ура!

Мы маем добрыя традыцыі: адзначаем беларускія святы, ладзім супольныя абеды, праводзім майстар-класы, частуем кавай-гарбатай бацькоў😉

А для дзяцей на перапынках паміж заняткамі ў нас звычайна ёсць смакоцікі. Ад пячэнек і шакаладак да яблыкаў і морквы. Дзеці на перапынках перакус вельмі чакаюць!

Але мы не можам арганізаваць такі перакус без вашай дапамогі. Бо скрыня для данатаў зараз пустая

Перакус на 1 дзень абыходзіцца ў 10 еўра. На выходныя, суадносна, – у 20 еўра.

Таму мы будзем вельмі ўдзячныя, калі кожны з вас крыху заданаціць на пачастункі дзецям😉❤️🍪🧇

Таксама вы можаце пералічыць нам данаты на рахунак:
VšĮ I. Luckevičiaus baltarusių muziejus
LT407300010094441931 (Swedbank)
Donation

Давайце разам працягваць добрыя традыцыі!❤️


Паважаныя бацькі!
Аплата за гурткі за верасень:
🍁Творчая майстэрня (2 заняткі) - 15 еўра
🍁Ангельская мова (2 заняткі) - 13 еўра

Аплата за платныя гурткі ажыццяўляецца на рахунак:
VšĮ I. Luckevičiaus baltarusių muziejus
LT407300010094441931 (Swedbank)
Donation

💶 Аплату просім ажыццявіць да 28 верасня

♦️Па магчымасці, скіньце скрын аплаты ў прыват @Mrnnzk

❗️Апл
ата гурткоў:
- Роба
татэхніка
- Шахматы
- Нейра-атыповая група
- Нясумная гісторыя беларускага мастацтва
Ажыцяўляецца непасрэдна настаўніку гуртка


Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас заўтра а 14 гадзіне далучыцца на афлайн-курса English Intermediate (В1)

Што мы будзем вывучаць:
📚асноўную лексіку
📚неабходную граматыку
📚а яшчэ шмат размаўляць, слухаць і глядзець.
Заняткі ў групе да 6 чалавек.
Усе матэрыялы будуць як у раздрукаваным выглядзе так і ў электронным.

💶Кошт занятку- 12 еўра, перадаплата за кожных 5 заняткаў (абанемент). Такім чынам, кожны абанемент складае 60 эўра.

☎️Кантакт настаўніцы для сувязі: @natateacher90

❗️Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная!


Расклад на гэтыя выходныя

Вітаем шаноўных вучняў і бацькоў! Чацвёрты сезон Беларускай Школкі ў Вільні распачынаецца на гэтых выходных👍

СУБОТА
9:30-11:00 - Беларуская мова (4-5)*
10:00-11:00 - Творчая майстэрня (7-10)
11:00-12:00 - Ангельская мова (6-9)
11:00-12:00 - Беларусазнаўства (10+)
12:00-13:00 - Робататэхніка (6+)*
13:00-14:00 - Робататэхніка (10+)*
12:00-13:00 - Гісторыя Беларусі (10+)
13:00-14:30 - Вакальны гурт  (7+)
14:30-15:30 - Тэатральная майстэрня (6-9)
15:30-16:30 - Тэатральная майстэрня (10+)

НЯДЗЕЛЯ
10:00-12:00- Нейра-атыповая група*
10:30-11:30 - Літоўская мова (6-9) 
11:30-12:30 - Беларуская мова (6-9)
12:30-13:30 - Беларуская мова (10+)
12:00-13:30 - Выяўленчае мастацтва (6-9)
13:30-15:00 - Выяўленчае мастацтва (10-13)
15:00-16:00 - Нясумная гісторыя беларускага мастацтва (10+)*
15:00-16:00- Шахматы (6+)*


❗️Запіс на заняткі,пазначаныя *, па папярэдняй дамоўленасці з кіраўніком гуртка

🏠 Заняткі праходзяць у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці па адрасе Vilniaus, 20

20 last posts shown.