Stužka | Стужка


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian



Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Генрых Дмахоўскі - асоба, якую варта ведаць

366 0 11 3 12

Тэст на беларуса:
👉 Ščučynščyna


Noč muziejaŭ – ноч музеяў

Сёння ў Беларусі пачынаецца штогадовае свята «Ноч музеяў». У Менску даволі шмат падзеяў на розны густ. Лекцыі, майстар-класы, гульні, квэсты і шмат іншага.
https://nochmuzeev.by/




🔥 ТОП 8 фактаў пра беларускую лацінку

1. Лацінскія альфабэты ўвогуле цалкам дамінуюць у свеце
Дзякуючы ангельскай мове (міжнароднай мове №1) лацінка цалкам дамінуе ў свеце. Яна мае шырокае разуменне ў краінах з арабіцай, іерогліфамі, кірыліцай і іншымі магчымымі альфабэтамі. У любых краінах свету шыльды (напрыклад геаграфічныя назвы) дублююцца ў першую чаргу лацінкай (ангельскай мовай).
Практычна ўсе еўрапейскія мовы на лацінцы. Нават шмат краінаў, якія былі ў складзе СССР, перайшлі з кірыліцы на лацінку.

2. Беларуская лацінка з'яўляецца нашай неадʼемнай часткай
Мы маем сваю лацінку. Прыгожую і стылёвую – pryhožuju i stylovuju. Яна мае даўнюю гісторыю і вельмі шырока выкарыстоўваецца ў сучаснасці.

3. Беларуская лацінка цалкам падтрымліваецца дзяржавай, гэта бяспечна
Напрыклад на Telegram канале «Пул Первого» можна знайсці адносца нядаўняе вялікае інтэрвʼю расейскаму журналісту, дзе распавядаецца пра п.2 і немагчымасць адмены нашай лацінкі.

4. Існуе беларуская класічная лацінка і афіцыйная інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў
Да стварэння Рэспублікі Беларусь наша лацінка была ўнармаваная мовазнаўцамі (напрыклад Браніславам Тарашкевічам). Гэты сфарміраваны варыянт завецца «класічная лацінка». Напрыклад, абазначаецца абавязковае для нашай мовы змякчэнне (źmiakčeńnie – зьмякчэньне), выкарыстанне цвёрдай літары Łł і мяккай Ll.
Першае афіцыйнае выкарыстоўванне беларускай лацінкі ў Рэспубліцы Беларусь пачалося з геаграфічных назваў. Напрыканцы 00х гадоў зʼявілася афіцыйная і абавязковая інструкцыя (наш лацінскі альфабэт). Але маюцца ўжо невялічкія некаторыя пералічаныя адрозненні.
Беларусы практычна заўсёды карыстаюцца класічнай лацінкай, для геаграфічных назваў адпаведна выкарыстоўваецца варыянт з дробнымі зменамі. Гэта не нагода для спрэчак, яшчэ прыйдзе больш спрыяльны час. Неабходна проста карыстацца.

5. Беларусы абавязкова павінны валодаць і карыстацца лацінкай
Валоданне беларускай лацінкай гэта паказчык пісьменнасці, адукаванасці, нацыянальнай годнасці і гонару.

6. Можна імгненна канвертаваць беларускую кірыліцу ў беларускую лацінку
Так, каб напісаць што-небудзь не трэба сядзець са слоўнікамі, гэта можна зрабіць імгненна і зручна. Самы лепшы сэрвіс – https://baltoslav.eu/lat/index.php?mova=by Звярніце ўвагу на класічны і афіцыйны варыянт (транслітарацыя геаграфічных назваў).

7. Беларускую лацінку можна набіраць зручна на Android
Стандартная віртуальная клавіятура ад Google Gboard падтрымлівае ўсе неабходныя сімвалы! У наладах самой клавіятуры неабходна абраць адну лацінскую раскладку «Лацініца» (QWERTY). Менавіта на гэтай раскладцы вы зможаце набіраць тэкст ангельскай мовай, беларускай мовай літарамі лацінскага альфабэту і нават яшчэ іншымі мовамі. Гэта веельмі зручна!

8. Вы можаце ўжо зараз пачаць, альбо працягнуць надалей карыстацца беларускай лацінкай
Падпісвайцеся ёй на абсалютна любых рэсурсах сеціва (Facebook, VK), у мэсэнджэрах (Telegram, Viber), пішыце паведамленні, дадавайце яе ў свой Instagram! Рабіце цішоткі, налепкі, прынты, выкарыстоўвайце ў дэкоры. Выкарыстоўвайце нашу беларускую лацінку паўсюль!

#mova #łacinka

816 1 21 3 12

Рэспубліка Беларусь стала суверэннай роўна 30 гадоў таму (25 жніўня 1991)

Мы сталі гаспадарамі сваёй зямлі, саміх сябе. Мы перасталі быць калоніяй.
Са святам незалежнасці! ♥️🎉

@stuzka


У Менску сёння +32°C, у Гомлі +35°C. У некаторых кутках Беларусі пастаўлены тэмпературныя рэкорды +36,6°C!

Усе жывыя, цэлыя? Дзяліцеся ў каментарах, як ратуецеся ад спёкі.

@stuzka


​​У сеціве ў апошнія дні выбухнула ініцыятыва Common Voice ад распрацоўшчыка Mozilla

Зыходзячы з апісання:
Common Voice – набор галасавых дадзеных,
Deep Speech – рухавік распазнавання маўлення з адкрытым зыходным кодам.

Мэты выкарыстання могуць быць вельмі розныя – агучванне тэкстаў, распазнаванне маўлення, распазнаванне асобы таго, хто гаворыць, альбо іншая функцыянальнасць, якая патрабуе галасавых дадзеных. Карыстанне сэрвісам заяўлена свабодным і агульнадаступным, ён ужо выкарыстоўваецца распрацоўшчыкамі.

У гэтым сэрвісе з'явілася беларуская мова, зараз кожны жадаючы можа агучыць прапанаваныя сказы і ацаніць запісы іншых людзей! Зрабіць гэта можна нават без рэгістрацыі. https://commonvoice.mozilla.org/be
Усё гэта дапаможа падтрымцы нашай роднай мове ў сэрвісе.

Абавязкова звярніце ўвагу на магчымыя памылкі вымаўлення, якія катэгарычна нельга дапускаць:
1.
Цвёрда вымаўляць гукі [дз], [ц], [н], [з], [с] перад мяккімі зычнымі. Напрыклад, нельга вымаўляць на расейскі манер «снег», як [cнʼэк] замест правільнага варыянта [cʼнʼэх]. «Сьнег» – варыянт правапісу ў «тарашкевіцы», вымаўленне заўсёды павінна быць такім для любога правапісу.
2. Асобна вымаўляць гукі [дж], [дз] у адпаведных спалучэннях.
3. Мякка вымаўляць гукі [ч] і [р].

@stuzka #mova


🪐 Касманаўт Алег Навіцкі, які знаходзіцца на борце Міжнароднай касмічнай станцыі, сёння ў сваіх сацыяльных сетках выклаў фотаздымак Менску.

Зыходзячы з яго паведамленняў, дата фотаздымка – 21 чэрвеня 2021.

@stuzka #Europe #Belarus #Minsk


​​🔥🔥🔥 ЧАРГОВАЯ ПЕРАМОГА

На YouTube было знойдзена відэа з назвай «Немига/Nemiga 2021, г. Минск, Беларусь с дрона 4K ultra HD video». Адукаваныя беларусы адразу ж звярнуць увагу на недарэчнае напісанне з расейскай мовы «Nemiga». Гэта парушае інструкцыі і нават законы. Транслітарацыя геаграфічных назваў мусіць адбывацца толькі з нашай беларускай мовы паводле афіцыйнай інструкцыі, якая практычна цалкам супадае з нашай класічнай лацінкай. Так у нас прынята, так у нас пішацца на кожнай шыльдзе гарадской прасторы.
Пасля гэтага мы звязаліся з аўтарам відэа. Спачатку ён упарта пісаў што не будзе прытрымлівацца інструкцыі, што назва відэа не датычыцца пэўнай геаграфічнай назвы і г.д. Мы абмеркавалі сітуацыю з іншымі нацыянальна годнымі людзьмі. Пад відэа пачалі з'яўляцца адпаведныя каментары і дызлайкі. Гэта ўжо была наша рэакцыя на напісанне «Nemiga» і пазіцыю аўтара.
У рэшце рэшт назва відэа была зменена на «Немига/Niamiha/Нямiга 2021, г. Минск, Беларусь с дрона 4K ultra HD video».

Гэта наша перамога!
Было: Немига/Nemiga 2021, г. Минск, Беларусь с дрона 4K ultra HD video
Стала: Немига/Niamiha/Нямiга 2021, г. Минск, Беларусь с дрона 4K ultra HD video
Назва такая дагэтуль. Заклікаем у каментарах напісаць правільную назву «Niamiha» і пры жаданні нават падзяку аўтару канала.
Спасылка на відэа: https://www.youtube.com/watch?v=8cAonwf3bsQ

@stuzka


Менск перад пачаткам Другой сусветнай вайны

Утульны кампактны еўрапейскі горад. Некаторыя кавалкі вуліц і будынкі захаваліся дагэтуль.
@stuzka #Europe #Belarus #Minsk


Карысныя сэрвісы звязаныя з пасажырскімі авіязносінамі:

• Google Flights
https://www.google.com/flights?
Сэрвіс, дзе зручна і наглядна можна азнаёміцца з усімі пасажырскімі рэйсамі авіякампаніяў. Можна выбраць любы горад адпраўлення, пазначыць толькі прамыя рэйсы і г.д.

• Flight Radar 24
https://www.flightradar24.com/
Анлайн радар, на якім ёсць знаходжанне і шлях самалётаў рэйсаў, якія адбываюцца.

@stuzka


​​Беларуская нядзеля – кантэнт на беларускай

Адны з самых велізарнейшых медыя Беларусі ствараюць кантэнт (публікацыі) на беларускай мове пад агульным дэвізам «беларуская нядзеля». У ініцыятыве ўдзельнічаюць:
tut.by
onliner.by
by.tribuna.com (доступ з Беларусі абмежаваны)

Гэта ўжо другі тыдзень запар, калі пералічаныя медыя робяць частку матэрыялаў на беларускай мове. Сёння ў іх даволі цікавыя якасныя публікацыі. Пад кожным такім матэрыялам можна знайсці спасылкі на іншыя падобныя на ўсіх сайтах. Вось прыклад: https://people.onliner.by/2021/05/02/muzyka-5

Мы раім:
• Глядзець адпаведныя матэрыялы;
• Дзяліцца матэрыяламі;
• Праяўляць актыўнасць, пісаць каментары;
• Выказаць павагу/падзяку за адпаведную ініцыятыву (мову), зрабіць гэта вытанчана (у каментарах, або нават асабістым зваротам);

Такім чынам кантэнт на роднай мове будзе падтрыманы і запатрабаваны, будзе зададзена інерцыя.

«Беларуская нядзеля» – гэта вельмі добрая ініцыятыва і трэнд. Наша родная мова не можа быць выцесненая і ліквідаваная азіяцкай мовай з яе «светам». На наш погляд, наступным паслядоўным крокам мусіць стаць размежаванне моваў, стварэнне першаснай версіі сайтаў на нашай роднай беларускай мове.

@stuzka #mova


​​🔥 БЫЦЬ БЕЛАРУСАМ ПРЭСТЫЖНА – ТОП 5 фактаў

1. Мы – еўрапейская нацыя.
Еўрапейскі кантынент з'яўляецца адным з самых прэстыжных у свеце. Гэта ўзровень, якасць і густ.
Мы, беларусы, зʼяўляемся часткай еўрапейскай цывілізацыі. Мы маем адпаведную прыемную знешнасць, рысы характару, гістарычныя сімвалы і г.д. Нас дакладна не зблытаць з азіятамі, альбо афрыканцамі.

2. Мы маем суверэнітэт, маем сваю дзяржаву Еўропы.
Мы гаспадары саміх сябе і сваёй зямлі. Наш суверэнітэт прызнаны ўсім светам. Толькі нам самім вырашаць з кім якія сувязі мець, як нам развівацца: ствараць прадпрыемствы з іншымі еўрапейцамі (напрыклад, Stadler), ладзіць фэсты з амерыканцамі (напрыклад, Vulica Brasil) і г.д.

3. Мы старажытная і вялікая нацыя.
Менавіта наша мова (старабеларуская) зʼяўлялася асноўнай Вялікага Княства Літоўскага. Мы зʼяўляліся тытульнай нацыяй гэтага дзяржаўнага ўтварэння. Ліцвіны – наша гістарычная назва, менавіта на нашай зямлі нашыя продкі пад гэтай назвай былі аднымі з наймагутнейшых і ўплывовых на кантыненце.

4. Мы адукаваныя і таленавітыя.
Беларусы трапляюць у рэйтынгі самых перспектыўных асобаў, ствараюць крутыя стартапы сусветнага ўзроўню і г.д. Самая папулярная онлайн гульня – распрацоўка беларусаў. Ва ўсе часы мы маем вялікіх людзей.

5. Цягам апошняга года мы атрымалі вялікую пазнавальнасць і павагу ва ўсім свеце.

👉 У свеце агулам не так шмат нацый, пра якія можна сказаць тое ж самае. Наша падборка фактаў – частка глебы нацыянальнай годнасці, якую немагчыма аспрэчыць адэкватным чынам. Быць беларусам гэта прэстыжна!

@stuzka


Biełaruskaja łacinka - naša nieadjemnaja častka

Jaje možna sustreć:
Ledź nie na kožnaj hramadskaj šyldzie (navihacyja, mietro, čyhunka i h.d.);
U hieahrafičnych kartach;
U hramadskim transparcie;
U brendach tavaraŭ i ich apisańni (Bielita, Starka);
U nazvach miescaŭ (Kalinoŭski);
U katalickich kaściołach;
U muziejach i archivach;
U miedyja/čatach;
U tvorčaści (asabliva muzyčnaj);

Pišycie ŭ kamientarach dzie možna sustreć našu łacinku!

@stuzka #mova #łacinka


МАЗ 303 – новы аўтобус высокага еўрапейскага ўзроўню ўжо ў гарадах Беларусі

Сёння, 9 красавіка, у некаторых гарадах Беларусі ўпершыню выйшлі новыя аўтобусы МАЗ 303 на маршруты.

Трэцяе пакаленне грамадскіх пасажырскіх аўтобусаў МАЗ прынцыпова новае. Супрацоўнікі заводу натхняліся і арыентаваліся ў першую чаргу на іншыя краіны Еўропы. Пра гэта распавядалі яны самі на прэзентацыях. Вялікая верагоднасць продажу нашых аўтобусаў іншым еўрапейскім гарадам.
Таксама вельмі станоўчыя ўражанні і годны ўзровень зазначаны кіроўцамі.

@stuzka



17 last posts shown.

102

subscribers
Channel statistics