Forward from: Белсат
Лукашэнка падмануў берасцейцаў? Акумулятарны завод пачаў працу.
24 сакавіка група праціўнікаў заводу сустрэлася з чыноўнікамі, у прыватнасці - з кіраўніцтвам Берасцейскага райвыканкаму і абласнога савету дэпутатаў. Сустрэчы не далі плёну: чыноўнікі заявілі, што для правядзення рэферэндуму няма падставаў. Хаця летась падчас візіту ў Берасце Лукашэнка паабяцаў, што лёс заводу на мясцовым рэферэндуме вызначаць жыхары рэгіёну.
«У снежні чыноўнікі пастанавілі запусціць акумулятарны завод, а на думкі берасцейцаў вырашылі не звяртаць увагі. З 13 сакавіка шкоднае прадпрыемства фактычна і юрыдычна працуе. Але праціўнікі заводу не здаюцца», – сказаў у размове з «Белсатам» праваабаронца Раман Кісляк.
Крыніца: @belsat