Восень - час вяселляў і адпаведна час вясельных песень. Колішняе традыцыйнае беларускае вяселле займала даволі працяглы час: некалькі этапаў сватоўства, заручын, падрыхтоўкі да вяселля і ўласна самой дзеі, якая доўжылася тыдзень. І ўсё гэта суправаджалася песнямі. Дзе бралі столькі песень? Звычайна тэксты, якія каментавалі тое што адбывалася, спявалі на адну мелодыю - "голас". З-за гэтага і многія песні, якія выканаўцы адносяць да восеньскіх таксама спяваюцца на вясельны голас.
https://youtu.be/iH-_DQsgIhQ?si=6jTY102YQaJRYvpQ
Сядзьмо, мамко, повэчэраймо
Песні ў выкананні Раіны Канстанцінаўны Слівец і Вольгі Канстанцінаўны Цішка в. Малыя Гарадзяцічы Любанскага р-на. Запіс 27.02.1988
#вяселле