3⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята
Астафій Вятрак.
📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутніка
Яўстафія.
🎭
Народныя традыцыі🔸Дзень пакутніка Яўстафія ў народзе звязвалі з ветрам.
🔸Па кірунку і сіле ветру меркавалі пра надвор'е на бліжэйшы час, характар зімы і ўраджай.
🔸На думку нашых продкаў, вецер, што дзьме з поўдня, абяцае ўрадлівасць.
🔸3 кастрычніка было прынята замаўляць вецер.
🔸У гэты перыяд пачыналі працаваць ветракі.
🔸Сяляне малолі збожжа новага ўраджаю.
🔸3 кастрычніка спраўлялі свята млынароў, якія працавалі на млынах-ветраках.
🔸Ім прыпісвалі сяброўства з нячыстай сілай.
🔸Млынарам сяляне насілі падарункі.
Яшчэ больш чытайце
тут.
📚
У народзе кажуць🔹Паўночны вецер - да сцюжы, паўднёвы - да пацяплення, усходні - да цёплага і сонечнага надвор'я.
🔹Надвор'е сырое і туманнае - снег выпадзе не хутка.
🔹Сухое надвор'е - узімку будзе мала снегу.
🍰 Народжаныя 3 кастрычніка адрозніваюцца адвагай і актыўнасцю. Насіць ім варта
нефрыт.