Склад мовы | Слоўнік | Беларускія словы


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


Не толькі простыя словы
#беларускіясловы #слоўнік #беларускаямова

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Няздатнасць (адсутнасць здатнасці, умення рабіць што‑небудзь)

bel. lat. niazdatnaść
рус. неспособность


▪️ Няздатнасць да малявання.
▪️ Валя] узлавалася на сябе, на Марыну за пасіўнасць, за няздатнасць да подзвігу. (І.Шамякін, Глыбокая плынь)


Пачуваць (адчуваць сябе)

bel. lat. pačuvać
рус. чувствовать
eng. sense
pl.
miewać się, czuć się

▪️ Хоць камандуючаму ўжо трэцюю ноч амаль не даводзілася спаць, ён пачуваў сябе добра. (І.Мележ, Гарачы жнівень)
▪️ Пачуваў сябе сёння Аляксей імяніннікам, які мае права цешыцца сам і цешыць другіх. (У.Карпаў, Па шляху сталасці)


Forward from: Лёгкая Мова
ТЫШЧЫЦЦА (tyščycca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Пралазіць, прабірацца зь цяжкасьцю; лезьці куды-н.

🔸️Няхутка задрамаў... Чую, што нехта пад коўдру тышчыцца. (Мысьлівец)
🔸️То перад вачыма, то тамака вунь, уводдалі — тышчылася вясеньняе зяленіва, лезла напралом. (Баранавых)

#словы_Т


Зацяты (упарты, настойлівы, які патрабуе вытрымкі, сілы; скрытны; вельмі адданы)

▪️ Пачалося зацятае спаборніцтва трох упартых, моцных характараў.(І.Шамякін, Глыбокая плынь)
▪️ Бабіч, гэты ціхі, лагодны чалавек, які ўмее так добра слухаць, цяпер строгі і зацяты. (Я.Колас, Дрыгва)
▪️ Барташэвіч злосна бліскаў на мяне вачыма, быццам я быў яго даўні і зацяты вораг. (Р.Сабаленка, Жменя зярнят)


Чэзлы (які слаба расце, хілы (пра расліны); хваравіты, слабы, кволы)

▪️ За рэчкаю слаўся голы куп’істы выган, на якім віднелася толькі некалькі чэзлых кусточкаў. (І.Мележ, Гарачы жнівень)
▪️ У дзверы стукае вартаўніца — чэзлая, апранутая ў мужчынскі, да пят, кажух кабецінка — яна ўносіць запаленую лямпу. (І.Навуменка, Сямнаццатай вясной)


Цікаваць (глядзець на нешта з пэўнай мэтай; са-чыць за кімсьці; падпільноўваць кагосьці)

▪️ Усе прывыклі цікаваць тут за бусламі: то як сядзяць, то як ляцяць. (А.Кулакоўскі, Новыя сустрэчы)
▪️ [Пастушкі] пачалі з-за кустоў цікаваць, што чалавек будзе рабіць далей. (К.Крапіва, Драматычныя творы)


Наважыцца (намерыцца нешта зрабіць; рашыцца, адважыцца на што‑небудзь)

▪️ Камендант наважыўся ўласнаручна адабраць сцягі і стаў праціскацца праз натоўп. (П.Пестрак, Сустрэнемся на барыкадах)
▪️ Цымончык перасунуў трохі ногі, адклаў убок беражліва шапку, .. але казаць не наважыўся. (Х.Шынклер, Пульс жыцця)


Атабарыцца (уладкавацца, размясціцца)

▪️ Гасцінны гаспадар адвёў два пакойчыкі Цэзарыю Гальвасу, а Блецька атабарыўся ў мураванай прыбудоўцы к дому. (К.Чорны, Трэцяе пакаленне)


Мудрагелістасць (нешта цяжкае для разумення, выканання; складанае; нешта мудронае, замыславатае, вычварнае)

▪️ Мудрагелістае пытанне


Карузлік (невялікага росту, слабы чалавек, недаростак, мізэрны)

сінонім: лупы́цыр


Зухаваты (бойкі, удалы, малайцаваты)

▪️ Тут быў сам фельчар Мікіта Найдус, зухаваты хлопец — праныра. (Я.Колас, Дрыгва)


Кухталь (удар кулаком)

▪️ На Віцю наляцелі Пеця, Вася, Юлька, адзін даў кухталя ў спіну, другі — у бок. (В.Хомчанка, Рукавіцы генерала Даватара)


Асалапець (разгубіцца, збянтэжыцца)

▪️ Зелянюк на момант асалапеў, але зараз жа ўзяў сябе ў рукі. (М.Зарэцкі, Сцежкі-дарожкі)
▪️ Агей стаяў утрупянелы і не ведаў, што яму падумаць. — Што асалапеў? — крыкнулі недзе зверху. (К.Крапіва, Драматычныя творы)


Боўдзіла (пра чалавека разумова адсталага; недарэка)

▪️ Стаю, як боўдзіла якое, не ведаючы, што казаць і што рабіць. (Р.Сабаленка, Жменя зярнят)


Сінонімы:

мітусня, мітусяніна, мітусенне, сумятня, таўкатня, таўканіна, штурхатня, штурханіна, валтузня, тлум; беганіна, таўханіна, таўпеханне, крутаверць, мітульга, куламеса, катавасія, садом (разм.); галда, гам, тармаса (абл.); пекла, гвалт (перан.)


Таўханіна (беспарадкавы рух, штурханіна, цісканіна)

▪️ Хлеб прывозілі ў чырвонай скрыні на возе. Ён цёпла і свежа пах. Чарга тады раўнялася, расцягвалася яшчэ далей: пачыналася таўханіна і крык каля дзвярэй. (В.Адамчык, Свой чалавек)
▪️ Добрыя вярсты дзве не спыняліся нястрыманыя жарты, таўханіна, сумятня. (Я.Колас, Дрыгва)


Пранцы (заразная венерычная хвароба; сіфіліс)


Лямант (адчайны, немы крык як праяўленне жаху, як кліч на дапамогу)

▪️ Касцы на лузе ўзнялі лямант. Язэп .. кінуўся на дапамогу. Нырнуў раз — не знайшоў малога. (М.Ваданосаў, Аднагодкі)
▪️ А можа толькі так здалося? О, не! Не плач, а лямант, енк. Чыё там сэрца так галосіць? Так чалавек не плакаў век. (Я.Пушча, На Бабрыцы)


Рохканне (гук, утвараемы свіннямі)

▪️З гультайскім рохканнем .. [свінні] паволі чухаліся аб шэрае дзерава. (К.Чорны, Трэцяе пакаленне)
▪️ Не чуваць нідзе не толькі чалавечага голасу, але нават голасу пеўня ці рохкання свінні за плотам. (П.Пестрак, Сустрэнемся на барыкадах)


Рахманы (які не баіцца чалавека; спакойны; памяркоўны ў адносінах да іншых; згаворлівы; ласкавы)

▪️Самыя наравістыя, самыя няўрымслівыя коні ў .. [каваля] станавіліся рахманыя, .. пакорлівыя. (У. Дубоўка, Выбраныя творы)
▪️ [Мачаха] была вельмі добрая і рахманая, да мяне адносілася як да свайго дзіцяці. (В.Вольскі, Цудоўная дудка)
▪️ Раптам Загорскі ўбачыў, што добрае, трохі разгубленае ад ціхага замілавання аблічча нібы падсохла і стала жорсткае. Рахманыя вочы востра звузіліся. (У.Караткевіч, Матчына душа)

20 last posts shown.