Штодзень Гомель


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Будзь беларусам, чытай на роднай мове!
Толькі правераная інфармацыя. Навіны, блогі і цікавыя гісторыі Гомельскага рэгіёна па-беларуску.
Сайт "Штодня": homeldays.org
Паведамляйце нам, калі заўважылі нешта цікавае (рэдакцыя): @Sztodzien_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Калядны збор для шматдзетных сем’яў беларускіх творцаў.

Каляды — гэта час, калі цуды не проста здараюцца, а ствараюцца нашымі рукамі. Кожны з нас ведае, як цяжка страціць працу за свае перакананні. А яшчэ цяжэй, калі трэба ўтрымліваць на чужыне сем'і з маленькімі дзецьмі.

Да 25 снежня усе данаты, якія паступяць у Беларускую Раду культуры, будуць перададзеныя тром сем’ям вядомых беларускіх творцаў, якія апынуліся на мяжы выжывання.

У 2020 годзе яны смела выступілі за перамены і былі вымушаныя пакінуць Радзіму пад ціскам рэпрэсій. Сёння ў эміграцыі яны змагаюцца за выжыванне: хтосьці не можа заплаціць за кватэру, іншым бракуе сродкаў на лячэнне.


🫂Далучайцеся да Каляднага збору! Кожны ваш унёсак — гэта часцінка дабра, якое мы можам падарыць тым, хто нас натхняе.

❗️ Увага. Калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі Беларусі, удзельнічаць у гэтым зборы не рэкамендуецца праз магчымасць пераследу.

Рэквізіты для данатаў тут!


Хочаце вясёлага Новага года – заставайцеся дома 🎉🥳

🤷🏻‍♀️ Палітычныя працэсы непазбежна ўплываюць на кожнага без выключэння і ў кожнай сферы жыцця. І добры доказ таму – Калядныя святы (здавалася б, настолькі даўняя і моцная традыцыя, што нішто яе не можа сапсаваць). Якім чынам грамадска-палітычны стан краіны адбіваецца на свяце, чытайце ў нашым артыкуле.

“Паход у краму прымусіць бурчэць ад незадавальнення нават тых, хто радасна маша дзяржсцяжкамі на працягу года на “идеологически правильных мероприятиях”


“У цяжкім становішчы апынуцца і тыя, хто спланаваў правесці свята ў цішыні. Петарды і феерверкі набыць можна паўсюль”


“Нестандартны варыянт сустрэчы Новага года – на коўзанцы ля галоўнай ялінкі. Калі, канешне, вашая нервовая сістэма ўстойлівая для чырвона-зялёнага бляскату і “сустрэч” з флагштокам на кожным коле…”



✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/hochace-vjasjolaga-novaga-goda-zastavajcesja-doma/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.


У атмасферы афіцыёзу і кумаўства. Гомельскі абласны драматычны тэатр адзначае 85-годдзе 🎭

“Штодзень” звярнуўся па каментар да былога акцёра тэатра, які распавёў, што адбываецца за кулісамі тэатра.🏛

“Нічога новага не адбываецца. Балота булькае... Новых асоб у тэатры быццам бы і няма. Але думаю, што мастацкі кіраўнік Сяргей Лагуценка не пацерпіць канкурэнцыю каля сябе. Па характары паводзін і стылю кіравання мастацкай часткай ён вельмі падобны на “перасядзента”. На юбілеі не было, як я разумею, Чарнігаўскага тэатра... Заўседы Чарнігаў быў сярод тых, хто віншаваў. І пры тым іх віншаванні былі вельмі яскравыя, іх гледачы любілі. Тых, каго звольнілі пасля 2020-га, на юбілеі не было, але некаторыя засталіся жыць у Беларусі, у Гомелі..."

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-atmasfery-aficyjozu-i-kuma-stva-gomelski-ablasny-dramatychny-tjeatr-adznachae-85-goddze/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.


Стараста Томаш Красінскі і яго жонкі. Змаганне за спадчыну 🗡🏰

Гісторык Яўген Малікаў падрыхтаваў для выдання “Мова Гомель” захапляльны цыкл матэрыялаў пра шляхецкі род, гісторыя якога паўплывала на развіццё Гомельшчыны. У першым артыкуле “Гомельскія старасты Красінскія і метамарфозы гістарычнай памяці” распавядалася пра тое, як прадстаўнікі важнай магнацкай сям’і апынуліся на Гомельшчыне. У другой публікацыі "Удар у спіну Рэчы Паспалітай. Як стараста Васіль Красінскі здраджваў дзяржаве" распавядалася пра сувязі роду з Масковіяй. Цяпер – працяг сагі пра Красінскіх.

"У другім шлюбе Томаш Красінскі быў жанаты з Хэленай Грахольскай, з якой не меў агульных дзяцей. Пад яе ўплывам ён з праваслаўя перайшоў у каталіцтва. Падзеі 1717 г. паказалі, што гэты шлюб не быў ні шчаслівым, ні спакойным..."

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/starasta-tomash-krasinski-i-jago-zhonki-zmaganne-za-spadchynu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.


«Даўно не было самалётаў». На Гомельшчыне актывізаваліся ваенныя 🤔

Паводле крыніц «Штодня», афіцэраў запасу Светлагорскага раёна выклікаюць у ваенкамат. Таксама мясцовыя жыхары сведчаць, што ўчора ў небе «вельмі гуло ў небе», ляталі нейкія самалёты.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/da-no-ne-bylo-stolki-samaljota-na-gomelshchyne-naziraecca-aktyvizacyja-vaennyh/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.


Бляск і галеча гомельскіх блышыных рынкаў 🕰

🔥 ТОП-10 старых рэчаў, якія можна набыць у Гомелі.

Гэтак званыя блышыныя рынкі – месцы з непаўторным каларытам – у Беларусі, на жаль, існуюць у вельмі сціплым выглядзе. Яно і не дзіўна – вірлівыя гістарычныя падзеі ХХ ст. (і разбурэнне гарадоў падчас войнаў, і невысокі ўзровень жыцця ў СССР) не дазволілі захаваць шмат старых рэчаў добрай якасці. Ці можна знайсці ў Гомелі нешта рарытэтнае, чытайце ў новым артыкуле “Штодня”.

Месцы, дзе можна паспрабаваць знайсці старыя рэчы, у Гомелі ёсць. Але скажам шчыра, наіўна было б спадзявацца знайсці там, як на буйных блышыных ранках некаторых еўрапейскіх гарадоў, нешта сапраўды каштоўнае, ды яшчэ па адэкватным кошце.


✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/bljask-i-galecha-gomelskih-blyshynyh-rynka/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.


Абвешчаны збор сродкаў на добраўпарадкаванне скверу імя Кастуся Каліноўскага ў Кіеве 🙏🏻

Перайменаванне сквера ў Кіеве ў гонар нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага паспяхова прайшло ўсе фармальныя працэдуры. Цяпер у прадстаўнікоў беларускай грамадскасці з’явіўся намер добраўпарадкаваць сквер ды паставіць помнік. 🔥

Адзін з ініцыятараў акцыі па навядзенні парадку ў скверы Валер Сляпухін паведамляе, што ад беларусаў замежжа залежыць, як будзе выглядаць месца памяці. Ён абгрунтоўвае суму, якая патрэбная для рэалізацыі праекту. Згодна разлікам, выдаткі на ўсю акцыю пацягнуць да 27600 еўра.


✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/abveshchany-zbor-na-dobra-paradkavanne-skveru-imja-kastusja-kalino-skaga-kieve/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.


Удар у спіну Рэчы Паспалітай. Як стараста Васіль Красінскі здраджваў дзяржаве 💰

Гісторык Яўген Малікаў падрыхтаваў захапляльны цыкл матэрыялаў пра шляхецкі род, гісторыя якога паўплывала на развіццё Гомельшчыны. 🗡 У першым артыкуле "Гомельскія старасты Красінскія і метамарфозы гістарычнай памяці" распавядалася пра тое, як прадстаўнікі важнай магнацкай сям'і апынуліся на Гомельшчыне. Цяпер - працяг сагі пра Красінскіх.

😳 Відавочнай здрадай была рэкамендацыя Васіля Красінскага, каб у той час, пакуль войскі Рэчы Паспалітай занятыя змаганнем з туркамі на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі, маскоўскія войскі разам з казакамі скарысталіся гэтым і захапілі Пасожжа. Фактычна падбухторваў гетмана і маскоўскіх цароў ударыць у спіну Рэчы Паспалітай, пакуль яна змагаецца з туркамі.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/udar-u-spinu-rjechy-paspalitaj-jak-gomelski-starasta-vasil-krasinski-zdradzhva-dzjarzhave/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.


Каму эротыку? 🍓🙈

“Гомелькінавідэапракат” вырашыў заахвоціць гледачоў да паходаў у кіно 15-м фільмам франшызы “Эмануэль”. Мабыць, фантастыка, супергероі і блокбастары ўсім ўжо надакучылі. Узнікла прага да вечных каштоўнасцей) Як хто паспеў паглядзіць, падзяліцеся ўражаннямі!


Штодзень


5 снежня – Міжнародны дзень валанцёра 💔

Калісьці валанцёрскіх ініцыятыў у Гомелі было нашмат болей. Аднак ціск і рэпрэсіі вымусілі многіх гомельцаў эміграваць альбо проста перастаць дзейнічаць. Поле, якое вызвалілася, паступова займае дзяржава праз праўладныя псеўдаграмадскія арганізацыі. Гэтыя аб’яднанні часта імітуюць дзейнасць і іх эфектыўнасць пакідае жадаць лепшага.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/5-snezhnja-mizhnarodny-dzen-valancjora/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.


Танна і непрактычна: супярэчлівая мадэрнізацыя прыпынкаў грамадскага транспарту 🤔🚌

Акрэсліць дызайн-праект новых павільёнаў можна так: праект склалі, а на дызайн забыліся. Прамавугольныя канструкцыі з профільных труб, абшытыя полікарбанатам – самы танны і прымітыўны варыянт будовы. Вока такія канструкцыі не цешаць. Шмат гомельцаў без інжынернай ці архітэктурнай адукацыі на ўласным лецішчы здолее ўзвесці нешта больш складанае і стылёвае.

🤷🏻‍♀️ Падобна, што ўзвядзенне нават такіх простых канструкцый выклікае цяжкасці. Прыпынкі ля Універмага і Камінтэрна мантуюцца больш за тры тыдні, і працы яшчэ не завершаныя. І гэта ў асенне-зімовы сезон, калі непагадзь – звычайная справа.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/tanna-i-nepraktychna-supjarjechlivaja-madjernizacyja-prypynka-gramadskaga-transpartu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.


Гомельскія старасты Красінскія і метамарфозы гістарычнай памяці ⚔️

🔥 Гісторык Яўген Малікаў падрыхтаваў цыкл матэрыялаў пра сям'ю, гісторыя якой паўплывала на развіццё Гомельшчыны...

Змаганне за спадчыну, інтрыгі, здрады і міжканфесійная канкурэнцыя – на аснове гэтых артыкулаў калісьці здымуць захапляльны серыял. 📑

🤔 Калі запытаць у чалавека, які цікавіцца гісторыяй Гомеля, што вядома пра гомельскіх стараст Красінскіх, ён прыгадае: жонка гомельскага старасты Фамы Красінскага, “фанатычная каталічка Алена Грахольская”, адабрала ў праваслаўных замкавую царкву св. Мікалая і перадала яе ўніятам. Таксама прыгадаюць, што Красінскія былі палякамі і старастамі ў пачатку XVIII ст. З гэтага падсвядома вымалёўваецца роля стараст Красінскіх як “каталіцызатараў” і “паланізатараў” краю. А гэта абсалютна не так.


✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelskija-starasty-krasinskija-i-metamarfozy-gistarychnaj-pamjaci/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.


Дэмакратычны супраціў у Гомелі 1953-1991. Спецпраект “Штодня” ✌🏻

Нацыянальны пратэст у 2020 годзе не быў выпадковым. У папярэднія дзесяцігоддзі, нават у самыя змрочныя часы СССР, у Гомелі жылі людзі, якія захоўвалі святло Беларушчыны. А вакол іх гуртаваліся аднадумцы. Дзякуючы іх нябачнай і, здавалася, няўдзячнай часта працы, паўсталі цэлыя асяроддзі, з якіх выйшлі новыя пакаленні дэмакратаў і дзеячаў нацыянальнага руху. Пра іх жыцці варта напісаць цэлую кнігу. І калісьці гэта будзе зроблена. ⚪️🔴⚪️

Прадстаўляем цыкл матэрыялаў “Гісторыі антысавецкага супраціву ў Гомелі ў 1953-1991 гг.” 👇🏻

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/supraci/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.


Праўладны блогер расчараваўся ва ўкраінцах і гаворыць, што іх фільтрацыя - гэта добра 🤬

«Я хачу ўсіх папярэдзіць, асабліва грамадзянаў Украіны. Калі вы сюды прыязджаеце, і ў вас ёсць намеры крычаць лозунгі тыпу «Жыве Украіна», «Слава Украіне», ці хадзіць тут з бендараўскімі прамовамі, адразу кажу: вас ці пасадзяць тут, ці адправяць дадому! Ці спачатку пасадзяць, а пасля адправяць» - пераконваў ён.


«Яшчэ год таму можна было заехаць з Украіны ў Беларусі, 1 чалавек бы са 100 не заехаў. Але цяпер усё па-іншаму. Цяпер ёсць фільтрацыя», - кажа праўладны блогер.


✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/pra-ladny-bloger-rascharava-sja-va-kraincah-i-gavoryc-shto-ih-filtracyja-gjeta-dobra/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.


Факты пра аднаго з архітэктараў рэпрэсій у Беларусі Івана Каржа 🤬

На днях у гомельскіх афіцыйных выданнях быў апублікаваны сціплы некралог па прычыне сыходу з жыцця нараджэнца Петрыкаўскага раёна Івана Каржа. 🪦

Ён большую частку жыцця прысвяціў працы ў КДБ, дзе даслужыўся да генерала.

Іван Корж быў дзяржаўным злачынцам і, на жаль, ён не панясе адказнасць за свае ўчынкі па прычыне смерці. На жаль, справядлівасць далёка не заўжды перамагае.


“У сваім блогу ў “Жывым журнале” Пачобут піша, што абраў на допыце тактыку маўчання, за што атрымаў удары па твары, грудзях і галаве. У выніку яму выдалі “Афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць супрацьпраўных паводзінаў”, якое абвясціў начальнік абласнога ўпраўлення КДБ Іван Корж…”


✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/fakty-pra-adnago-z-arhitjektara-rjeprjesij-u-belarusi-ivana-karzha/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.


Гомельскі гурт Sož выступіць з канцэртамі ў Польшчы і Літве 🎸

У снежні ў гомельскага гурта Sož пройдуць тры канцэрты: у Варшаве, Лодзі і Вільні.
Расклад чакаецца наступны:

• 20 снежня а 19:00, Варшава, BeerStation (Ząbkowska, 5) разам з гуртом ATESTA.

• 21 снежня а 19:00, Лодзь, Jesteśmy Music Club (Stefana Jaracza, 13) разам з гуртом ATESTA.

• 27 снежня а 20:00, Вільня, CreateCulture Space (Karmelitų gatvė, 5) пры падтрымцы Mikita і digital.activism.

Sož аб’яднаў выхадцаў з розных музычных тусовак, якія ідэнтыфікуюць сябе «нефармаламі сярэдняга пакалення». Іх жанр 34mag вызначаў як электра-пост-панк.

Штодзень


Улады прызналі Міхаіла Лапунова экстрэмістам 😡

Міхаіл — бацька аднаго з самых юных палітвязняў з Гомеля Мікіты Залатарова.

Мужчына знаходзіцца за кратамі з 2023 года, нядаўна быў асуджаны да невядомага тэрміну фактычна за падтрымку сына.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/ulady-pryznali-mihaila-lapunova-jekstrjemistam/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


Новы год ужо блізка. У Гомельскай вобласці ставяць святочныя ялінкі 🎄

Найбольш гатовы да Новага году сам Гомель. Вялікая ялінка на плошчы Леніна ўжо фактычна гатовая, не хапае толькі ўпрыгожанняў.


✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/novy-god-uzho-blizka-u-gomelskaj-voblasci-stavjac-svjatochnyja-jalinki/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень


Касцюкоўка як брэнд. Феномен гомельскага раёна 🏭

Якое месца ў Гомелі цесна звязана з выяўленчым мастацтвам? Шмат хто згадае галерэю ім. Г.Х. Вашчанка, музей Палацава-паркавага ансамбля ці мастацкі каледж. А мы параім вам пільней прыглядзецца… да Касцюкоўкі, ускраіннага раёна Гомеля, які да 2016 года быў гарадскім пасёлкам. 🎨

У большасці гомельцаў гэтыя мясціны асацыююцца толькі са шклозаводам ды з самай аддаленай бальніцай. Але Касцюкоўка магла б слынуць яшчэ і з колькасці мастакоў, што нарадзіліся альбо пачалі вучыцца маляваць тут.

✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/kascjuko-ka-jak-brjend-fenomen-gomelskaga-rajona/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.

19 last posts shown.