А гэты год я пачала з любрыканту са смакам кляновага сыропу ад Shunga. Да, гэта было два месяцы таму, але... Ніколі не позна распавесьці пра нешта, што мне падабаецца і можа спадабацца вам!
Нярэдка, калі я расказваю знаёмым пра любрыканты з нейкімі смакамі, мне адразу намагаюцца данесьці, што партнэр ці партнэрка гэтага чалавека не сьмярдзіць😃
Мушу паведаміць, што мой сэкс адбываецца таксама зь людзьмі, якія не сьмярдзяць! Таму любрыканты з рознымі смакамі я выкарыстоўваю ня дзеля таго, каб прыбраць агіду.
Розныя сродкі для сэксу, якія маюць смак — гэта ў першую чаргу пра павелічэньне магчымасьцяў для камунікацыі. Напрыклад, некаторыя звычайныя любрыканты на смак ня тое, каб прыемныя. У такім выпадку амаль немагчыма пад час сэксу перайсьці да аральнай ласкі, бо гэта будзе проста складана: складана заставацца ў працэсе і атрымоўваць ад яго захапленьне, калі ў рот нешта брыдкае трапляе.
Тады на дапамогу прыходзяць любрыканты з рознымі смакамі! І калі вяртацца да таго, з якога я пачала гэты пост, то ў Shunga яны цудоўныя. Цана бліжэйшая да сярэдняй (каля 70-80 рублёў за бутэльку), але ў некаторых сэкс-крамах ёсьць тэст-вэрсіі. Як на мне, то ў іх памеры больш чым ідэальныя. Але калі вы ўпэўнены ў сабе і сваім сэксуальным жыцьці, то можна сьмела браць і поўны памер — гэта ажно 165 мл! Улічваючы, што Shunga Toko Aroma не зьмяшчае ў складзе цукру, яго можна выкарыстоўваць і для вагінальнай стымуляцыі (але не ўвесь час!)
Склад у мазіва дастаткова просты: вада, гліцэрына (увільгатненьне, зьмякчэньне), прапіленгліколь (адказвае за кансыстэнцыю), сукралёза (выкарыстоўваецца ў невялікай колькасьці для смаку, не ператраўляецца, не назапашваецца), араматычныя рэчывы, гідроксіэтылцэлюлёза (загушчальнік). Вядома, калі вы будзеце піць адразу ўвесь любрыкант, ваш страўнік і кішачнік наўрад ці будзе рады. Але калі карыстацца сродкам паводле прызначэньня, то імавернасьць нэгатыўнай рэакцыі даволі малая. Асабліва калі параўноўваць з больш таннымі мазівамі, якія маюць у складзе цукар ці ваду на 3-4-м месцы.
Дарэчы, на адной выставе мяне частавалі сырнікамі з гэтым любрыкантам! Для мяне смак кляновага сыропу быў самы-самы. На другім месцы груша і гарбата. А яшчэ Toko Aroma даволі вадкі, але пры гэтым у яго даволі вялікая працягласьць сьлізгаценьня. Смак таксама адчуваецца даволі доўга.
Як выкарыстоўваць:
1. Пад час аральнай ласкі
2. Пад час вагінальнай, клітаральнай ці стымуляцыі пэніса
3. Для ласкі ўсяго цела, эратычнага масажу
4. У крайнім выпадку замест сыропу да сырнікаў!