sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Магчымасці працягваць займацца беларускай культурай. Telegram мае extreme-статус.
Платформа: sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online
Анонсы @sekktor_admin
Кам'юніці @sekktor_chat
Забусціць https://t.me/sekktor?boost

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
⚡️ Культурныя, крэатыўныя, каханыя!

Вось ужо амаль 3 гады рэдактаркі @sekktor і sekktor.online знаходзяць магчымасці працягваць займацца беларускай культурай і іншымі каштоўнасна-зараджанамі праектамі.

Наш праект існуе дзякуючы любові да культуры, статыстыцы вашых лайкаў-рэпостаў, а таксама, вядома, перапынкам на каву — бо без іх мы (таксама) не вытрымаем.

Таму гэтай гіфкай мы гіпнатызуем вас "набываць" нам ☕️ на buymeacoffee.
Ваша падтрымка дапаможа нам не толькі пашырыць гарызонт планавання, але і рабіць больш вар’яцка крутых рэчаў — напрыклад, дапрацаваць абяцаны сервіс персаналізаваных рассылак пра міжнародныя магчымасці.

Заданаціць вы можаце і з бонусам для сябе
— калі хацелі б распавесці пра сваю дзейнасць нашай аўдыторыі. За данат ад 5 еўра мы прапануем індывідуальны пост у 👨‍💻 дайджэстах sekktorPeople i sekktorProjects.

😯 А яшчэ мы можам стаць партнёрамі!
▫️Калі вы мінімум адной нагой у ІТ і ўмееце ў распрацоўку Telegram-ботаў, парсінг, наладку аўтаматызацый, no/low code i інфармацыйную архітэктуру, не хістайцеся — маякніце @catpowerr 🙂
▫️Калі вы маеце ідэю свайго праекта для прафесійнага развіцця беларускіх дзеячаў(-к) культуры, які можна зладзіць разам, пішыце нам у @sekktor_admin!

І не забывайце дасылаць свае абесткі для Афішы і Магчымасцяў.

Дзякуй, што вы з намі💘 і працягваеце рабіць сваю справу!

***
❗️ Падтрымлівайце нас толькі з замежных карт і толькі, калі гэта бяспечна для вас.

GIF: animation love by POST-WEB, GIPHY


❤️Сёння ў нас святочны настрой, таму дзелімся нагодамі не пісаць заяўкі, а культурна адпачыць! Вашай увазе — тры прэм’еры пастановак у розных гарадах Еўропы на бліжэйшыя дні:

1️⃣ "Цесля" — спектакль у #Вільнюс, #Літва

▫️ Калі: 16 і 17 лютага, 19:00.

"... Гэта спектакль пра чалавека, які збіраецца пераязджаць. Але змена месца жыхарства — гэта не толькі фізічны рух у прасторы. Маленькае роднае мястэчка не так проста памяняць на вялікі горад у чужой незнаёмай краіне.
Гэта спектакль пра лёс шматлікіх беларускіх сямей, падзеленых і ў часе, і ў прасторы. А мяжа заўсёды пралягае наўпрост пасярэдзіне чалавека,"

— анансуюць падзею арганізатары.

🔗 Даведацца больш

2️⃣ "Браты" — перформанс Глеба Кавальскага ў калабарацыі з Кірылам Машэкай у #Берлін, #Германія

▫️ Калі: 18 лютага, 19:00.

"Перфоманс паглыбляецца ў тэмы сувязей, перамяшчэння і страты. Ён створаны на базе перапіскі падчас вымушанай эміграцыі Глеба і палітычнага зняволення Кірыла Машэкі, спектакль разважае пра агульны досвед міграцыі і абмежаванні ўнутранай свабоды,"

— анансуюць падзею арганізатары.

🔗 Даведацца больш

3️⃣ "Па што ідзеш, воўча?" — спектакль па аповесці Евы Вежнавец ад INEXKULT у #Варшава, #Польшча

▫️ Калі: 25 сакавіка, 19:00.

"Рына — алкагалічка, ёй каля 40. Яна вяртаецца з Дармштадта ў сваю родную вёску на Палессі, у Беларусі, на пахаванне сваёй 102-гадовай бабулі. Тая за сваё доўгае жыццё перажыла дзве вайны, дзевяць змен улады і перанос межаў у роднай вёсцы. У плыні свядомасці, у якой унутраны маналог унучкі цяжка адрозніць ад маналогу бабулі, падымаецца доўга забытая і падаўленая тэма: каланізацыя Усходняй Еўропы. Нягледзячы на ​​трагічны пасыл, сваю "балотную казку" Вежнавец распавядае з доляй гумару і лёгкасці,"

— анатацыя ад арганізатарак.

🔗 Даведацца больш

***
Збіраем вашы спектаклі на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось тут.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: Instagram | Facebook.

#тэатр #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы


⭐️ SI Leader Lab 2025 — #праграма для лідараў/-к арганізацый грамадзянскай супольнасці ад Шведскага інстытута

▫️ Для каго: лідары/-кі ў #НДА, #культура, #медыя, якія працуюць у сферах дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды выказвання (фармальныя або нефармальныя кіраўнічыя ролі). Узрост: 22-45. Добрае валоданне ангельскай мовай.
▫️ Калі: сакавік – лістапад 2025.
▫️ Дзе: анлайн + тыдзень у Стакгольме, #Швецыя.

Праграма для тых, хто хоча ўзмацніць свае лідарскія і адвакацыйныя навыкі, палепшыць стратэгічную камунікацыю, рэалізоўваць новыя ініцыятывы і наладзіць міжнародныя сувязі.

Фармат:
- Анлайн-сесіі (красавік – чэрвень): практычныя трэнінгі, групавыя дыскусіі, коўчынг.
- Навучанне ў Стакгольме (4–10 траўня): інтэнсіўныя воркшопы, нетворкінг.
- Фінальны этап: атрыманне дыплома (чэрвень) і рэалізаваць праект зменаў у сваёй арганізацыі (жнівень – лістапад).

Прапануецца:
- Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ў Швецыі.

💥⏳ Ддл: 18 лютага.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.


Кар’ерныя магчымасці: медыя і TikTok, камунікацыі і адвакацыя, куратарства #вакансія

Тры прапановы ў #Вільнюс, #Літва 🇱🇹 і дзве прапановы ў #Польшча 🇵🇱

1️⃣ Вядучыя для TikTok-праекта арыентаванага на моладзь у Беларусі ад "Беларускай тэатральнай школы"

▫️Для каго: крэатыўныя асобы, якія хочуць працаваць з TikTok.
▫️Калі: сакавік – травень/чэрвень.
Здымаць і мантаваць не патрабуецца, каманда дапаможа з тэмамі і возьме на сябе ўсе тэхнічныя моманты.
Прапануецца: Аплата за кожны зняты ролік.
Ддл: 20 лютага, 23:00.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ Спецыяліст/-ка па міжнароднай адвакацыі — вакансія ад "Прававой ініцыятывы"

▫️ Для каго: юрысты, #праваабаронцы, эксперты па міжнароднай адвакацыі.
Вакансія прадугледжвае публічнасць і гатоўнасць да перыядычных паездак.
Прапануецца: 2000 EUR брута.
Ддл: 21 лютага.
🔗 Даведацца больш

➕ Важны офтоп: "Прававая Ініцыятыва" прапануе бясплатныя юрыдычныя кансультацыі.


3️⃣ Менеджар/-ка па камунікацыях — вакансія ад ЕГУ

▫️ Для каго: спецыялісты/-кі ў камунікацыях, PR, медыя.
Патрабаванні: Вышэйшая адукацыя ў галіне сацыяльных ці гуманітарных навук. Валоданне ангельскай і рускай мовамі, пажадана літоўскай або беларускай.
Прапануецца: 2500–2800 EUR брута.
Ддл: 28 лютага.
🔗 Даведацца больш


4️⃣ Лабараторыя кантэнту і кар’ерныя магчымасці ад Media Base LAB #Варшава

▫️ Для каго: беларусы-/кі 18-24 гадоў, якія плануюць працу ў медыя і крэатыўных індустрыях.
▫️ Калі: з 1 сакавіка, 3 месяцы.
Прапануецца далучыцца да TikTok-рэдакцыі пра культуру, дзе пакаленне Z стварае кантэнт для пакалення Z.
Ддл: 25 лютага.
🔗 Даведацца больш


5️⃣ І не забывайце пра вакансію ад праекта памяці Алеся Пушкіна

▫️ Для каго: куратары/-кі, культменеджары/-кі.
▫️ Дзе: пажадана — Кракаў або Варшава.
Ддл: 28 лютага.
🔗 Даведацца больш

**
Збіраем вакансіі на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось
тут.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: Instagram | Facebook.


Дзве магчымасці для жанчын ад We Platform і бонус:

1️⃣ "Як ператварыць ідэю ў працуючы стартап" — #вэбінар у рамках серыі We Talk

▫️ Калі: 17 лютага, 19:00 – 20:00 (Мінск).

Праграма:
- Што трэба зрабіць, каб ідэя ператварылася ў працуючы стартап, а не засталася планам на паперы
- Што такое Product Market Fit і як з гэтым працаваць
- Як хутка і нядорага атрымаць зваротную сувязь ад рынку і патэнцыйных пакупнікоў
- Як зразумець, што ідэя варта твайго часу і намаганняў.

▫️ Экспертка: Алена Дынман — заснавальніца IT-школ, аўтарка праекта TeensCool, ментарка і трэкерка адукацыйных праектаў у Беларусі.

🔗 Зарэгістравацца


2️⃣ "Як AI дапаможа вылучыцца на рынку працы ў 2025" — #вэбінар у рамках серыі We Work

▫️ Калі: 18 лютага, 19:00 – 20:00 (Мінск).

Праграма:
- Як адаптавацца да змен рынку працы і шукаць працу ў новай рэальнасці
- Што змянілася ў пошуку працы за апошнія гады
- Як штучны інтэлект уплывае на гэты працэс
- Як новыя прафесіі і гнуткія фарматы занятасці змяняюць рынак
- Якія карысныя інструменты дапамогуць вылучыцца сярод іншых кандыдатаў
- Як знайсці сваё месца і ўпэўнена рухацца наперад у 2025 годзе.

▫️ Экспертка: Ніна Піваварчык — са-заснавальніца Jompass, сэрвісу кар'ернай падтрымкі. HR-спецыялістка, якая спецыялізуецца на стварэнні і рэалізацыі HR-стратэгіі, кіраванні персаналам і карпаратыўнай культурай.

🔗 Зарэгістравацца


➕ 🎤 We.Stage: таксама можна стаць спікеркай WE Platform.

***
Збіраем лекцыі на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось тут.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: Instagram | Facebook.


🚀 Выпускаем у інфакосмас першую падборку-дайджэст #sekktorPeople – знаёмцеся з таленавітымі беларускімі творцамі, адкрытымі для супрацы!

🎵 Музыка, 👩‍🎨 жывапіс, 📸 фота, 📹 відэа – калі шукаеце каго ў каманду альбо хочаце натхніцца, глядзіце падрабязнасці ў картках, а кантакты шукайце ніжэй.

📌 Святлана Баева 👩‍🎨
Мастачка, якая працуе з жывапісам, графікай, мазаікай, медыя і відэа-артам. Стварае праект "Мэрыдыян", шукае аўдыторыю, пляцоўкі для выставаў і партнёрства.
CV | Партфоліа | Instagram | Youtube

📌 Pit Pawlaw 🎵
Беларускі музыка, блогер і актывіст. Шукае новыя лакацыі і суарганізатараў для канцэртаў, аўдыторыю, падпісчыкаў і вучняў.
CV | Instagram | Youtube

📌 Зміцер Пылыпіў 📸 📹
Фатограф і відэограф, які ствараў адукацыйныя ролікі, інтэрв'ю, дакументальныя фільмы, лекцыі, івэнт-справаздачы, прамыя эфіры і кантэнт для сацсетак. Супрацоўнічаў з вядомымі НДА.
CV | Instagram

Наступная на чарзе – sekktorProjects 😯👨‍💻⚡️

***
Калі хочаце і можаце сабе дазволіць [сумны жарт] расказаць пра сябе ці свой грамадска-культурніцкі праект, мы рады гэтаму паспрыяць!

- Праз sekktorPeople шукайце працу, замоўцаў і partners in crime!
- Праз sekktorProjects – партнёрствы, людзей у каманды ці аўдыторыю для вашых ініцыятыў.

🔗 Чакаем вашыя “візітоўкі” кожны дзень!

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.


⬇️ Ддл: 15 лютага.

1️⃣ Resonance Residency — рэзідэнцыя для FLINTA музыкаў з мігранцкім досведам у Германіі

2️⃣ Transition To 8: European Societies in Flux — рэзідэнцыя пра забруджванне паветра для мастакоў/-чак у Еўропе

3️⃣ International Sculpture Symposium 2025 — скульптурны сімпозіум у Германіі


⬇️ Ддл: 16 лютага.

4️⃣ FAAM Artist in Residence Program 2025–2026 — рэзідэнцыя ў Японіі

5️⃣ McKinney International Art and Design Residency 2027 — рэзідэнцыя і стыпендыя ў ЗША

6️⃣ World Heritage Residence Scholarship 2025 — рэзідэнцыя і стыпендыя ў Швецыі

7️⃣ Дзве магчымасці для прадзюсараў і куратараў: трэнінг для прадзюсараў/-к у Бельгіі і вакансія па курацыі фестывалю лічбавага мастацтва ў Германіі

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook


🧵🖌 Два творчыя #майстар_клас’ы

1️⃣ Кастамізацыя цішотак бісерам з Лявонам Халатрыянам ад "Гэта Окей" і Sviadomy Šyk у #Варшава, #Польшча

▫️ Калі: 16 лютага, 13:00 – 16:00.
▫️ Дзе: пасля рэгістрацыі.

Праграма:
- Стварэнне унікальных дызайнаў на цішотках з дапамогай бісеру
- Усе матэрыялы будуць даступныя на івэнце. Будзе магчымасць набыць цішоткі для кастамізацыі.

🔣 Усе грошы з продажу цішотак пойдуць на падтрымку ЛГБТК+ людзей у крызісных абставінах у Беларусі (1 цішотка — 1 псіхалагічная сесія).

🔗 Зарэгістравацца (рэгістрацыя на майстар-клас прыпынена).


2️⃣ Маляванне партрэтаў у CreateCulture Space у #Вільнюс, #Літва

▫️ Калі: 17 лютага, 19:00.

Удзельнікі/-цы прыносяць уласныя матэрыялы для малявання, а арганізатары забяспечваюць прастору, зручныя месцы і лёгкія закускі.

Праграма:
- Удзельнікі/-цы па чарзе пазіруюць у якасці мадэлі (5–15 хвілін, выбар выпадковы)
- У сярэдзіне — перапынак для абмеркавання і зваротнай сувязі.

▫️ Мова: ангельская.
▫️ Умовы: free donation.

🔗 Зарэгістравацца

***
Збіраем майстар-класы на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць
свае абвесткі, вось тут.

***
📬Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: Instagram | Facebook.


Дзве мастацкія рэзідэнцыі: экапраекты ў #Іспанія і медыяарт у #Германія

1️⃣ VAPORES Artistic and Research Production Residency on the Monnegre River — #рэзідэнцыя ад IDENSITAT + Centro Cultural Las Cigarreras + Casa de la cultura de El Campello

▫️ Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы.
▫️ Калі: травень – чэрвень 2025.
▫️ Дзе: Алікантэ – Эль-Кампеё, Іспанія.

Рэзідэнцыя прысвечана мастацкаму даследаванню рэк як грамадскага дабра і сувязям паміж экасістэмамі і супольнасцямі. Фінальны вынік будзе прадстаўлены на выставе ў Casa de Cultura de El Campello.

Прапануецца:
- Рабочая прастора ў Centro Cultural Las Cigarreras
- Стыпендыя 2400 EUR
- Бюджэт на вытворчасць 1200 EUR
- Аплата пражывання і дарожных выдаткаў 1600 EUR.

Ддл: 24 лютага.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ Edith-Russ-Haus Media Art Grants 2025 — #грант і рэзідэнцыя ад Edith-Russ-Haus

▫️ Для каго: медыямастакі/-чкі, #відэа_арт, #аўдыёвізуальныя_мастацтвы, #media_art.
▫️ Калі: ліпень – снежань 2025.
▫️ Дзе: Ольдэнбург, Германія.

Гранты падтрымліваюць стварэнне новых медыяпраектаў: відэаарт, анлайн-праекты, аўдыё і аўдыявізуальныя інсталяцыі. Пераможцы абавязаны правесці мінімум адзін месяц у Ольдэнбургу (можна ў некалькі візітаў).

Прапануецца:
- Грант €12 500
- Гасцявы апартамент для пражывання (па жаданні)
- Магчымасць удзелу ў выставе і прэзентацыях у Edith-Russ-Haus
- Магчымасць прыезду з партнёрамі/-камі ці дзецьмі
- Праекты павінны быць завершаны за 6 месяцаў.

Ддл: 27 лютага.
🔗 Даведацца больш

***
🚀👨‍💻 💼 Падрыхтуйцеся да падачы з нашым міні-курсам "Партфоліа-менеджмент для творцаў".

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.

#міждысцыплінарныя_праекты #арт #мастацтва


Паэзія і мова: дзве важныя лютаўскія падзеі ў #Вільнюс, #Літва

1️⃣ Міжнародны паэтычны #фестываль "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова

▫️ Арганізатары: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.
▫️ Калі: 13 – 16 лютага.

Праграма:
- Прэзентацыя анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі па-беларуску "Горад на гары"
- Гутарка вакол кнігі "Праз сябу — да сусвету" пра Алеся Разанава
- Прэзентацыя архіўнага гуказапісу з чытаннем вершаў Ларысай Геніюш
- "Ноч паэзіі" і выступы Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча, Насты Кудасавай, Ганны Шакель, Артура Камароўскага, Уладзіміра Някляева і іншых паэтаў і паэтак
- Гутарка вакол перакладаў “Эпасу пра Гільгамеша” і “Іліяды”
- Канцэрт гурта Syndrom Samazvanca.

🔗 Даведацца больш


2️⃣ Дзень роднай мовы

▫️ Калі: 22 лютага, 15:00.

Праграма:
- Музычныя гурты і калектывы: "Беларускі Цуд", "Гудаграй", "Гоман", "Світанак", "Пацеркі", "Валошкі", "Ойра"
- Паэзія і культурніцкі актывізм: Сяржук Сыс, Ілля Міронаў, Ванда Марцінш, Аліна Нагорная, Анатоль Хіневіч.

🔗 Даведацца больш

***
Збіраем вашы івэнты ў Літве на sekktor.online
Патлумачылі, як дасылаць, вось тут

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: Instagram | Facebook

#паэзія #культура


Дзве рэзідэнцыі ў #ЗША

1️⃣ Self as Universe: Mending Our Collective Ecosystem Residencies — #рэзідэнцыя ад A Studio in the Woods

▫️ Для каго: #мастакі/-чкі ўсіх дысцыплін, якія працуюць з экалагічнымі і сацыяльнымі тэмамі.
▫️ Калі: 6 тыдняў, верасень 2025 - травень 2026.
▫️ Дзе: Новы Арлеан, Луізіяна.

Праекты павінны даследаваць злучэнне чалавека і навакольнага свету, экалагічныя праблемы і калектыўны клопат.

Прапануецца:
- Стыпендыя 3000 USD
- Бюджэт на матэрыялы 2000 USD
- Пражыванне і харчаванне
- Студыя для працы
- Дадатковая падтрымка (фота-/відэадакументацыя, экасэсіі, экскурсіі).

Ддл: 24 лютага.
🔗 Даведацца больш

2️⃣ Arts/Industry Residency Programme 2025 — #рэзідэнцыя ад John Michael Kohler Arts Center і Kohler Co

▫️ Для каго: #мастакі/-чкі ўсіх дысцыплін, якім цікава папрацаваць з глінай або ліцейным металам (досвед працы не патрабуецца).
▫️ Калі: 3 месяцы ў 2025.
▫️ Дзе: Кохлер, Вісконсін.

Рэзідэнцыя дае доступ да прамысловых тэхналогій і матэрыялаў Kohler Co.

Прапануецца:
- Доступ да студыі 24/7
- Матэрыялы і абсталяванне
- Тэхнічная падтрымка
- Фатаграфічныя паслугі
- Пражыванне
- Аплата транспартных выдаткаў
- Штотыднёвая стыпендыя.

Ддл: 28 лютага.
🔗 Даведацца больш

***
🚀👨‍💻 💼 Падрыхтуйцеся да падачы з нашым міні-курсам "Партфоліа-менеджмент для творцаў"

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook

#мастацтва


Куратар/-ка праекта памяці Алеся Пушкіна — #вакансія

▫️ Для каго: #куратары/-кі, #культменеджары/-кі.
▫️ Дзе: пажадана — Кракаў або #Варшава, #Польшча.

Праект сайта-каталога памяці Алеся Пушкіна шукае куратара/-ку, які(-ая) дапаможа ў арганізацыі і папулярызацыі творчасці выбітнага беларускага мастака.

Абавязкі:
- Курыраваць выставу памяці Алеся Пушкіна
- Правесці конкурс даследчыцкай стыпендыі імя Алеся Пушкіна
- Удзельнічаць ў стварэнні кантэнту пра творчасць мастака
- Далучыцца да падрыхтоўкі мастацкага альбома
- Супрацоўнічаць з мастакамі і культурнымі арганізацыямі.

Важна:
- Мець досвед працы ў ролі куратара і/або арт-мэнеджара ці арганізатара культурных мерапрыемстваў
- Навыкі публічнай камунікацыі
- Уменне працаваць ў камандзе і наладжваць эфектыўныя сувязі
- Здольнасць балансаваць паміж творчасцю і тэрмінамі
- Жаданне папулярызаваць беларускую культуру.

Умовы:
- Занятасць: 30%
- Тэрмін: 6 месяцаў з магчымасцю працягу
- Праца ў камандзе аднадумцаў.

Ддл: 28 лютага.
💌 Падаць заяўку можна праз email alespushkin@proton.me. Трэба даслаць рэзюмэ і матывацыйнае эсэ на тэму “Як прыцягнуць увагу да творчасці Алеся Пушкіна”.

***
Збіраем вакансіі на sekktor.online
Патлумачылі, як дасылаць, вось тут

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: Instagram | Facebook


🔋 “Як зрабіць карысны курс для грамадзянскай супольнасці” — метадычны анлайн #хакатон ад learn4belarus.online і Belarus.Beehive

▫️ Для каго: прадстаўнікоў/-ц #НДА, #актывісты/-кі, якія хочуць стварыць анлайн-курс для грамадзянскай супольнасці.
▫️ Калі: 13–16 лютага.

Праграма:
- 4 інтэнсіўныя анлайн-сесіі (чацвер, субота, нядзеля)
- Актыўная праца ў групах і персанальная зваротная сувязь.

Вынікі:
- Зможаце распрацаваць курс ці серыю навучальных прадуктаў ад ідэі да зразумелага і метадычна выверанага плана
- Працоўны сшытак для праектавання навучання.

❗️ Удзел у хакатоне павышае шанцы на атрыманне фінансавання ў праграме Belarus.Beehive. І прыярытэт у адборы на хакатон будзе аддадзены заяўкам, што адпавядаюць мэтам праграмы Belarus.Beehive, а затым і іншым тэмам.

▫️ Вядучыя: каманда метадыстак DrivED дапамогуць вам спраектаваць адукацыйны вопыт і засяродзіцца на галоўным.

Ддл: 12 лютага.
🔗 Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook

#грамадскія_праекты #адукацыя


🕶 Сёння раскажам пра UNESCO Cities of Literature і адну з актуальных рэзідэнцый для пісьменнікаў/-ц і перакладчыкаў/-ц!

UNESCO Cities of Literature — гэта сусветная сетка гарадоў, якія актыўна падтрымліваюць літаратуру, пісьменнікаў/-ц і перакладчыкаў/-ц. Гэтыя гарады развіваюць кніжную культуру праз рэзідэнцыі, фестывалі, гранты і адукацыйныя праграмы.

На сайце можна знайсці цікавы вам горад у любой з 39 краін-удзельніц сеткі і даведацца пра яго літаратурныя ініцыятывы і прапановы.

А вось актуальная рэзідэнцыя ў межах сеткі:

🇪🇪 Tartu UNESCO City of Literature 2025 — #рэзідэнцыя ў Тарту, #Эстонія

▫️ Для каго: #пісьменнікі/-цы з мінімум адной апублікаванай кнігай, сцэнарам або #перакладчыкі/-цы, якія працуюць з эстонскай мовай (мінімум адзін пераклад). Валоданне ангельскай Upper Intermediate або вышэй. Інтарэс да эстонскай літаратуры і культуры.
▫️ Калі: красавік – травень 2025.

Прапануецца:
- 2-месячнае пражыванне ў кватэры-музеі Карла Рыстыківі
- Стыпендыя 600 EUR у месяц
- Кампэнсацыя дарожных выдаткаў да 350 EUR
- Удзел у літаратурным жыцці Тарту і Tartu International Literary Festival Prima Vista (5-11 траўня 2025).
- Падтрымка і арганізацыя сустрэч з мясцовымі літаратарамі/-камі.

Ддл: 20 лютага
🔗 Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook

#літаратура


“Якія веды і навыкі патрэбныя беларускай моладзі?” — ананімная апытанка ад РАДА

Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА даследуе патрэбы беларускай моладзі ў сферы нефармальнай адукацыі:
“Мы хочам даведацца пра патрэбы і інтарэсы ўсёй беларускай моладзі – хто зараз жыве ў Беларусі ці па-за яе межамі, хто звязаны з грамадскай дзейнасцю ці не, працуе ці вучыцца.”


Даследуецца:
- Якія веды і навыкі найбольш патрэбныя моладзі сёння
- Якія адукацыйныя магчымасці варта развіваць
- Якія тэматыкі выклікаюць найбольшую цікавасць.

Ананімнасць:
- Апытанка не збірае персанальных дадзеных.
- Усе вынікі захоўваюцца бяспечна і ў абагуленым выглядзе.
- Каб даведацца, як захоўваюцца дадзеныя, і задаць любыя ўдакладняючыя пытанні, можна напісаць на пошту study.help@rada.fm.

🔗 Запоўніць анкету (зойме каля 10 хвілінаў).

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook


⬇️💥 Ддл: СЁННЯ! 10 лютага.

1️⃣ Журфак па суботах (першы этап) — курс ‘Асновы журналістыкі’ ад БАЖ у Вільнюсе і Варшаве

2️⃣ Allianz Foundation: Grants Programme 2025 — грант для арганізацый у Еўропе і рэгіёне Міжземнамор'я

3️⃣ Акадэмічны курс Belarus-Lithuania-Poland-Ukraine: Polycentric Narratives and Legacies ад Invisible University for Ukraine (IUFU)

4️⃣ Forecast Mentorships 2025/26 — ментарская праграма па розных дысцыплінах у Берліне, Германія

5️⃣ Short-term/long-term network funding — грант на стварэнне сетак для супрацоўніцтва паміж мастакамі і культурнымі практыкамі ў Паўночнай Еўропе і краінах Балтыі


⬇️ Ддл: 11 лютага.

6️⃣ Нязмушаны нэтворкінг ад ІншыЯ, Razam e.V. і Press Club Belarus у Варшаве, Польшча


⬇️ Ддл: 12 лютага.

7️⃣ "Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты" — анлайн-курс ад Кампус палітычнай навукі

8️⃣ Прэмія імя Наталлі Арсенневай — прэмія за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове ад Беларускага ПЭНа і Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў


⬇️ Ддл: 14 лютага.

9️⃣ New European Bauhaus (NEB) Prizes 2025 — конкурс для праектаў і канцэпцый, рэалізаваных у краінах ЕС, Заходніх Балканах і Украіне

1️⃣0️⃣ Les Jardins d’Étretat Residency 2025 — рэзідэнцыя ў Францыі

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook


🔡 Прыйшлі з нагадкай!

1️⃣ Мы рады публікаваць абвесткі вашых мерапрыемстваў вакол і для беларускай культуры, творчасці і актывізму. І маем на гэта 2 рубрыкі:

- Магчымасці: разнастайныя оўпэнколы, гранты, вакансіі, навучальныя праграмы і ўсё, што можа быць карысным.
- Афіша: канцэрты, выставы, спектаклі, перформансы і іншыя падзеі.

З улікам іх узрослай колькасці, калі ласка, дасылайце інфармацыю ў @sekktor_admin мінімум за 7 дзён да івэнта.
Даслаць анонсы таксама можна (і ў любы момант!) у @sekktor_chat.

🔗 Падрабязней


2️⃣ Дайджэсты sekktorPeople i sekktorProjects

Мы рыхтуем падборкі людзей і праектаў, каб узмацняць і падтрымліваць:
- sekktorPeople – знаёмім з беларусамі і беларускамі, якія ствараюць.
- sekktorProjects – расказваем пра ініцыятывы.

Першыя выпускі выйдуць зусім хутка, але чакаем вашыя “візітоўкі” ў анкетах кожны дзень!
🔗 Далучыцца

⚡️ Дзякуй, што працягваеце ствараць!

Падтрымайце sekktor на buymeacoffee ☕️, калі вам каштоўна тое, што мы робім, і толькі калі гэта бяспечна для вас.

Фота: master1305, Freepik

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook


🏆 Prix Ars Electronica 2025 — #прэмія ў сферы медыя-мастацтва

❕ Prix Ars Electronica — адна з самых прэстыжных узнагарод у ЕС, якая штогод вызначае лепшыя сусветныя праекты на скрыжаванні мастацтва, тэхналогій і навукі. Пераможцы будуць прадстаўлены на Ars Electronica Festival 2025 і атрымаюць грашовыя прызы да 10,000 EUR.

Катэгорыі 2025 + магчымасць адначасова падацца на некалькі дадатковых прызоў:
- New Animation Art — камп’ютарная #анімацыя, эксперыментальныя тэхнікі і #візуальныя_мастацтвы
- Artificial Life & Intelligence — #мастацтва і #даследаванні ў галіне штучнага інтэлекту, біятэхналогій і геннай інжынерыі
- Digital Musics & Sound Art — эксперыментальная #музыка, саўнд-арт і лічбавае музычнае мастацтва.

Ддл: 5 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

Напрыклад, адзін з дадатковых прызоў:

🔣 S+T+ARTS Prize 2025 — прэмія за інавацыі на скрыжаванні мастацтва, навукі і тэхналогій

▫️ Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, інаватары/-кі, #дызайнеры/-кі, #тэх_спецыялісты/-кі, #праграмісты/-кі, #стартапы і міждысцыплінарныя каманды.

Намінацыі:
- Інавацыйнае супрацоўніцтва: узнагароджвае інавацыйнае супрацоўніцтва паміж прамысловасцю або тэхналогіямі і мастацкім (крэатыўным) сектарамі, якое адкрывае новыя шляхі для інавацый.
- Мастацкае даследаванне: узнагароджвае мастацкія даследаванні і творы, выкарыстанне якіх у сферы мастацтва мае вялікі патэнцыял для ўплыву або змянення спосабаў выкарыстання, прымянення або ўспрымання тэхналогій.

Прапануецца:
- Дзве ўзнагароды па 20 000 EUR
- Прэзентацыя праектаў на Ars Electronica Festival (3–7 верасня 2025)
- Прасоўванне і падтрымка ад вядучых сусветных інстытуцый.

🔗 Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook
Падтрымаць ☕️


💙 Дзве магчымасці для прадзюсараў і куратараў у Еўропе

1️⃣ CIFAS: Producers’ Academy 2025 — #трэнінг для прадзюсараў/-к у #Бельгія

▫️ Для каго: #прадзюсары/-кі і #культменеджары/-кі, якія працуюць з публічнай прасторай і/або партысіпатыўнымі праектамі; якія развіваюць міжнародныя і транссектаральныя праекты (дэкаланізацыя, фемінізм, экалагічная ўстойлівасць, інклюзія і г.д.).
▫️ Дзе: Брусэль, Бельгія.
▫️ Калі: 19–23 траўня.

Фармат:
- 4 дні лекцый, дыскусій і сумеснага навучання падчас Kunstenfestivaldesarts
- Фасілітацыя ад куратара і драматурга Bek Berger (DE) і прадзюсаркі Cecilia Kuska (AR/BE)
- Action Learning для падтрымкі калектыўных праектаў.

Прапануецца: бясплатны ўдзел, харчаванне, квіткі на 2 спектаклі. Магчымасць атрыманьня гранта на дарогу.

Ддл: 16 лютага.
🔗 Даведацца больш

2️⃣ Transmediale: Festival Curation 2026 — #вакансія па курацыі фестывалю лічбавага мастацтва ў #Германія

▫️ Для каго: #куратары/-кі, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва, тэхналогій, навукі і сацыяльных пытанняў, з досведам праграмнай распрацоўкі і арганізацыі фестывальных падзей; дуэты або групы (з магчымасцю прыцягнення дадатковых куратараў для асобных сегментаў праграмы).
▫️ Дзе: анлайн + перыядычная праца ў #Берлін, Германія.
▫️ Калі: красавік 2025 – люты 2026.

Абавязкі:
- Распрацоўка куратарскай канцэпцыі і праграмы для фестывалю Transmediale 2026
- Падбор удзельнікаў/-ц, праектаў і арт-работ
- Удзел у падрыхтоўцы PR-матэрыялаў, бюджэтаванні і пошуку фінансавання
- Праца з камандай фестывалю, партнёрамі і саветам.

Прапануцца:
- 40 000 EUR (індывідуальны) | 50 000 EUR (групавы)
- Гнуткі графік працы (75%), з поўнай занятасцю ў жніўні/верасні і снежні/студзені.

Ддл: 16 лютага.
🔗 Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook
Падтрымаць ☕️


Alliance for Socially Engaged Arts Fellowship 2025 — #стыпендыя для лідараў некамерцыйных мастацкіх арганізацый у #Еўропа

▫️ Для каго: кіраўнікі/-цы і менеджары/-кі мастацкіх арганізацый, якія працуюць з супольнасцямі і сацыяльнымі пераменамі.
▫️ Калі: чэрвень 2025 – лістапад 2026.
▫️ Дзе: гібрыдны фармат (анлайн + рэзідэнцыі ў Турыне, #Італія).

Стыпендыя адкрытая для некамерцыйных арганізацый, якія маюць юрыдычны статус у адной з краін Савета Еўропы, працуюць у сферы культуры і мастацтва і адпавядаюць наступным патрабаванням:
- Заснаваны і дзейнічаюць у адной або некалькіх еўрапейскіх краінах
- Працуюць не менш за 5 гадоў (уключаючы перыяд да афіцыйнай рэгістрацыі)
- Асноўная дзейнасць арганізавана ў сферы сацыяльна ангажаванага мастацтва
- Удзельнік/-ца праграмы мае мінімум 3 гады досведу кіруючай працы ў сацыяльна ангажаваным мастацтве (і мінімум 1 год у цяперашняй ролі).

Фармат:
- 2 рэзідэнцыі ў Турыне (восень 2025 і лета 2026)
- 12 інтэрактыўных воркшопаў па развіцці навыкаў і стварэнні сетак
- Двухмесячныя групавыя сесіі падтрымкі
- Адзін-на-адзін кансультацыі і ментарства
- Лічбавая платформа для супольнай працы і абмену рэсурсамі

Прапануецца:
- 30 000 EUR на развіццё арганізацыі
- 30 000 EUR на рэалізацыю пілотнага праекта ў рамках праграмы
- 5 000 EUR на мабільнасць (візіты, абмен досведам)
- Пакрыццё ўсіх выдаткаў на рэзідэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне, матэрыялы)
- Дадатковы бюджэт для ўдзельнікаў/-ц з патрэбай у спецыфічнай даступнасці.

Q&A-сесія: 10 лютага, 13:00 CET.

Ддл: 24 лютага.
🔗 Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook
Падтрымаць ☕️

#мастацтва #культура

20 last posts shown.