ЗЮЗЯ
Персанаж беларускай міфалогіі, увасабленне холаду.
У размовах з дзецьмі дарослыя часам называюць холад "зюзя". "Зюзець" - мерзнуць, "зюзька" - змерзлы чалавек.
Зюзю ўяўлялі каржакаватым чалавекам з белай барадой, які ў расхрыстаным кажусе, з непакрытай галавой, босым хадзіў па снезе.
Паводле павер’яў, Зюзя ўзнімаў завіруху, мяцеліцу, выклікаў сцюжу. Калі быў моцны мароз, лічылі, што Зюзя біў сваёй жалезнай булавой (ці доўбняй) па дрэвах і бярвенні, якія з гэтай прычыны трашчалі. Ад гэтага грукату траскучыя маразы скоўваюць рэкі ды ручаі лёдам.
Яго дыханне - моцная сцюжа. Яго слёзы - ледзяшы. Іней - змерзлыя словы. А валасы - снежныя аблокі.
Ён вельмі не любіць тых, хто скардзіцца на сцюжу, а бадзёрым і вясёлым даруе здароўе і моц.
Паводле некаторых павер’яў, Зюзя лысы, таму верылі, што калі пералічыць імёны ўсіх лысых дзядоў у вёсцы, мароз памякчэе.
На Каляды яму пакідалі частку куцці, кажучы: «Мароз на дварэ - куцця на стале", каб не быў такім лютым.
#нашы_традыцыі
#дет_сад7