Паспалітае рушэньне


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


📝 Бот для сувязі: t.me/rushennie_bot
Бот для барацьбы з агентурай: t.me/vr_kr_bot
Дапамагчы нам: https://www.paspalityruch.com/donate

https://www.paspalityruch.com
📸 instagram.com/rushennie
📧 rushennie@protonmail.com

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter






Усё сваё жыццё Міраслаў Лазоўскі рабіў усё магчымае на карысць сваёй Радзімы, змагаўся за яе волю, аддаўшы гэтай барацьбе самае дарагое – сваё жыццё.

Улады Беларусі безупынна пераследавалі Лазоўскага. У сакавіку 2000 года Міраслаў быў першым асуджаны па артыкуле 167.10 КоАП Беларусі. У ліпені 2008 года ён быў затрыманы па падазрэнні ў датычнасці да выбуху на Дзень Незалежнасці 4 ліпеня. У 2017 годзе адбылося новае затрыманне Лазоўскага ў сувязі з так званай справай патрыётаў.

Пасля пратэстаў 2020 года Міраслаў Лазоўскі з'ехаў ва Украіну.

На трэці дзень пачатку паўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну Міраслаў накіраваўся абараняць Украіну ў якасці беларускага добраахвотніка. Там ён прайшоў зямлю Бахмута ад пачатку і амаль да канца. 16 траўня 2023 года Міраслаў Лазоўскі загінуў каля Бахмута.


10 ліпеня 1973 нарадзіўся Міраслаў Лазоўскі – сузаснавальнік арганізацыі "Белы легіён", папулярызатар нашай культуры (у тым ліку гісторыі), кнігавыдавец, добраахвотнік у батальёне "Волат" палка імя Кастуся Каліноўскага ў час расійска-украінскай вайны, на якой загінуў. Узнагароджаны ордэнам Жалезнага рыцара Рады БНР.


У батальёне "Волат" трывае збор на станцыі РЭБ. 🛰

Кожны актыўны беларус разумее, як важна быць нябачным, калі вораг побач. У Беларусі, зараз, дэанамізацыя - гэта шлях за краты. Кошт высвятлення ворагам месца дыслакацыі нашых хлопцаў ва Ўкраіне -  жыццё нашых ваяроў.

Большая частка сродкаў ужо сабрана. Засталася адносна невялікая сума грошаў да збору - каля дзвух тысяч еўра. Давайце разам закроем гэтую патрэбу.

Прапаную, кожнаму, хто за мяжой, пералічыць столькі грошаў, колькі звычайна ён плаціць за каву ☕️ (~ 1-5€ ці 5-20zł). Можна адправіць і больш.

Але давайце зробім гэта абавязкова да панядзелка

З рэшты чэлендж:
#кавадляволата
Да панядзелка, калі вы ў бяспецы, перавесці кошт аднаго куфліка кавы на рахунак "Волата" для прыдбання станцый РЭБ.
Пост на канале ваўкалака:
https://t.me/URBANfront23/192
Збор:
https://send.monobank.ua/jar/6zL4NtKtnF
Revolute: rel='nofollow'>http://revolut.me/aliaks2yin

Дапаможам героям!


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🔫Роўна 2 гады таму 26 чэрвеня 2022 году ў баі з расейскай бронегрупай пад Лісічанскам загінулі ваяры Палка Каліноўскага: камандзір батальёну «Волат» Іван Марчук з пазыўным «Брэст», Васіль «Атам» Грудовік, Васіль «Сябро» Парфянкоў Вадзім «Папік» Шатроў.

У той дзень ваяры Палка Каліноўскага распачалі няроўны бой з пераўзыходзячымі сіламі ворага. Пасля блізкага агнявога кантакту беларускія ваяры пачалі адыход.

Вораг кінуў на невялікі атрад беларусаў значныя сілы, у тым ліку – танкі і бронемашыны. Пад шквальным вагнём некалькім ваярам атрымалася выйсці жывымі.

У выніку гэтага бою яшчэ двое беларусаў: Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў трапілі ў расейскі палон. Пытаннем іх абмена і вызвалення займаюцца адпаведныя ўкраінскія ўлады.

Вечная памяць героям!


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🛡Чальцы Паспалітага Рушэння з Беластока зладзілі марш-кідок у гонар патрыёта сваёй бацькаўшчыны і ваяра Міраслава Лазоўскага з пазыўным «Мыш».

Памятайма сапраўдных герояў! 🚩


100 гадоў таму 19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся Васіль Быкаў - адзін з самых вядомых і выдатных беларускіх пісьменнікаў, сумленне нацыі, грамадскі і нацыянальны дзеяч, ветэран вайны.

Менавіта яму належыць цытата: "Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным"


🛡 Як і абяцалі, расказваем Вам як праходзяць рэформы ў Паспалітым Рушэнне

Хочам з вялікім гонарам паведаміць Вам, што рэформы пачаліся з кіруючага складу ПР.

З 17.06.2024 года Паспалітае Рушэнне ўзначаліў Сяргей Бульба – беларускі палітычны дзеяч, чалавек з вялікім арганізатарскім вопытам (напрыклад стварэнне «Белага Легіёна»). Давайце разам пажадаем яму поспеху на ​​такой важнай і адказнай пасадзе.

Рухаемся наперад! Жыве Беларусь! 🇧🇾

8.6k 9 78 11 246

13 чэрвеня 1611 года войскі Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай пасля амаль двухгадовай аблогі вярнулі Смаленск у склад Вялікага Княства Літоўскага, пасля чаго горад атрымаў Магдэбургскае права.


🇧🇾 Роўна тры гады таму, 21 траўня 2021 года ў зняволенні ў Шклове загінуў Вітольд Ашурак - беларускі палітычны і грамадскі дзеяч ды сапраўдны патрыёт нашай краіны.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
❗️Важная абвестка ад кіраўніцтва Паспалітага Рушэння, якая шмат чаго растлумачыць!


‼️У сувязі з частымі выпадкамі правакацый у дачыненні да Паспалітага Рушэння з боку кгб і іншых нядобразычліўцаў афіцыйна заяўляем, што Паспалітае Рушэнне – гэта грамадскае абʼяднанне беларусаў замежжа, якое ставіць перад сабой задачы маральнага, гістарычнага і фізічнага выхавання беларусаў, а таксама захавання традыцыяў Беларускага народу. Нашай мэтай не зʼяўляецца сілавы захоп улады ў Беларусі. Мы ніколі не планавалі тэракты, ці ўварвання ў Беларусь, тым больш з боку Польшчы, Літвы і Латвіі. Мы не парушаем законы дэмакратычных краін і не плануем ніякіх супрацьпраўных дзеянняў.

Любыя размовы, ці дзеянні асобаў ад імя Паспалітага Рушэння, накіраваныя на сілавыя дзеянні ў дачыненні да трэціх краін, лічым правакацыяй рэжыму лукашэнкі і ягоных халуёў.

Паспалітае Рушэнне не рыхтуецца да акцый агрэсіўнага характару на тэрыторыі Беларусі, тым больш з тэрыторыі Еўразвязу. Просім усе інфармацыйныя правакацыі адносна Паспалітага Рушэння ўспрымаць як злачынства рэжыму лукашэнкі.

Мы хацелі б падзякаваць Рэспубліцы Польшчы і Рэспубліцы Літва за дапамогу ўсім беларусам, якія ўцяклі ад пераследу з боку рэжыму лукашэнкі.


14 траўня 1995 году дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — замянілі на падпраўленыя савецкія сымбалі #Гісторыя


7 траўня 1999 года быў скрадзены Юры Захаранка. Паводле словаў палітычнага эмігранта і былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Юры Захаранка быў выкрадзены, а пасля гэтага расстраляны паводле загадаў людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.


Сябры, віншуем усіх праваслаўных з Вялікднём!

Хрыстос васкрос!.. К табе, о Божа,

I я ў дзень гэты просьбу шлю:

Хай Беларусь, мая старонка,

Ўваскрэсьне к вольнаму жыцьцю!

Янка Купала
1911


Віншуем з днём Канстытуцыі 🎉

3 траўня 1791 г. у Рэчы Паспалітай Двух Народаў была прынятая першая ў Еўропе канстытуцыя і другая ў свеце. Можам ганарыцца, што ў свой час мы былі перадавыя ў юрыдычнай думцы. У Беларусі будучыні гэты дзень як у суседзяў зможа стаць святочным, а лепшым ушанаваннем стане вяртанне прававой дзяржавы.


У ноч на 26 красавіка 1986 года на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай станцыі адбылася тэхнагенная катастрофа.

Прычыны аварыі караніліся ў тэхнічным адставанні СССР і сур'ёзных праліках у развіцці атамнай энергетыкі. Непасрэдна 26 красавіка ў выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай змены пры наяўнасці слабасцей у канструкцыі рэактара і станцыі ў цэлым адбыўся выбух на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велізарнай колькасці радыеактыўных рэчываў, якія патокамі паветра сталі хутка распаўсюджвацца.

Але саветы не прызнавалі сваю памылку нават тады, калі пра рэзкае павышэнне радыяцыйнага фону ў паветранай прасторы сваіх краін загаварылі прадстаўнікі Швецыі, Нарвегіі, Англіі і інш. Людзі выйшлі на "першамай", у час якога пайшоў дождж з хмараў, што прынесла з поўдня.

На тэрыторыю Беларусі прыпала 70% усяго радыеактыўнага забруджвання. У гэтай зоне апынулася каля 2 млн. 100 тыс. чалавек (25 % насельніцтва). #26krasavika


Зянону Пазьняку — 80! 🎉

24 красавіка 1944 г. нарадзіўся Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч. Унук беларускага дзеяча БХД Яна Пазняка.


210 гадоў таму нарадзіўся Яўстах Тышкевіч

Беларускі археоляг, гісторык, этнограф, краязнаўца, музэязнаўца Яўстах Тышкевіч нарадзіўся ў Лагойску 18 красавіка 1814 году. З братоў Тышкевічаў — Яўстаха і Канстанціна — пачалася беларуская археалёгія.

Яўстах Тышкевіч — заснавальнік Віленскага музэя старажытнасьцяў. Музэй, над стварэньнем якога Яўстах працаваў усё жыцьцё, адкрыўся ў 1856 годзе, але прапрацаваў усяго 8 гадоў. Пасьля паўстаньня Каліноўскага музэй зачынілі, а каштоўныя экспанаты на загад Мураўёва-вешальніка вывезьлі ў Санкт-Пецярбург. Пазьней зь некалькіх тысяч прадметаў у Вільню вернуцца толькі дзьве сотні.

20 last posts shown.

1 151

subscribers
Channel statistics