2️⃣1️⃣
траўня — Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі1️⃣3️⃣7️⃣4️⃣ чалавекі сёння несправядліва
знаходзяцца ў турмах Беларусі, не менш як 1️⃣5️⃣6️⃣ з іх —
дзеячы культуры. Нам вядома пра 6️⃣ смерцяў у зняволенні, пра факты змагання вязняў з сур’ёзнымі захворваннямі, але колькасць нечалавечых пакутаў, што застаюцца за глухімі сценамі папраўчых установаў, і ўявіць немагчыма.
@radakultury, з’яўляючыся праваабарончай арганізацыяй, не спыняе працы ў кірунку дапамогі палітвязням, іх сем’ям, а таксама дзеячам культуры, якія прайшлі праз рэпрэсіі.
За тры гады (з 2021 па 2023 год) мы правялі
821 кансультацыю, паспрыялі ў
291 кейсе атрымання візы / эвакуацыі, аказалі фінансавую падтрымку
251 дзеячу культуры, арганізавалі
236 псіхалагічных кансультацый.
Досыць працяглы час наш кірунак дапамогі не мае фінансавання, праца вядзецца выключна на валанцёрскіх пачатках.
❤️ Далучыцца да
агульнага збору Рады на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры
💔 Мапа падзей да Дня палітвязня
#гэта_важна