🇧🇾 🇪🇺 Анжаліка Мельнікава выступіла на канферэнцыі высокага ўзроўню ў Еўрапарламенце «High-Level Conference on Belarus: Standing with the People of Belarus»
У рамках панэлі «Шляхі да дэмакратычнай будучыні Беларусі» спікер прадставіла бачанне будучыні дэмакратычнай Беларусі і абазначыла ключавыя крокі для дасягнення гэтай мэты. У сваім выступе Анжаліка падкрэсліла, што:
🤝 Каардынацыйная Рада дзякуе Еўрапарламенту за арганізацыю гэтай важнай канферэнцыі і за пастаянную салідарнасць з народам Беларусі. Мы працягваем працу над тым, каб дэмакратычная будучыня нашай краіны стала рэальнасцю.

• Дэмакратычная будучыня Беларусі цесна звязаная з умацаваннем грамадзянскай супольнасці, развіццём незалежных медыя, нетрадыцыйных метадаў распаўсюджвання інфармацыі і стварэннем дарожнай карты для палітычнай трансфармацыі.
• Супрацьдзеянне расійскаму ўплыву і ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці з’яўляюцца найважнейшымі ўмовамі для захавання суверэнітэту Беларусі.
• Еўропа павінна адыгрываць актыўную ролю ў падтрымцы беларусаў: не толькі праз санкцыі супраць рэжыму, але і падтрымку грамадзянскай супольнасці, у тым ліку адукацыйныя і прафесійныя праграмы.
Нам патрэбна больш Еўропы для Беларусі, каб выйграць гэтую вайну за сэрцы і розумы людзей.
Скажам “не” жалезнай заслоне!
Беларусы павінны бачыць, што Еўропа на нашым баку. Я веру, што прыйдзе дзень, калі Беларусь стане часткай еўрапейскай сям’і.