Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Падбор і прафесійная падрыхтоўка грамадзян Беларусі для ўдзелу ў рэалізацыі рэформ на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду
Сайт: https://pr-belarus.org
Сувязь толькі праз пошту: office@pr-belarus.org

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Дыпламатычнае навучанне для беларусаў

Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта абвяшчае V набор на праграму «Новыя кадры для Новай Беларусі», якая была створана ў 2020 годзе пры падтрымцы ў тым ліку Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Гэта ўнікальная модульная праграма, накіраваная на адукацыю новых беларускіх дыпламатычных кадраў. Навучанне будзе праводзіцца вопытнымі выкладчыкамі і дыпламатамі ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Польшчы.

🔹Патрабаванні да кандыдатаў:
– беларускае грамадзянства;
– вышэйшая адукацыя;
– веданне і цікавасць да пытанняў, звязаных з палітыкай і міжнароднымі адносінамі ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
– валоданне ангельскай мовай як мінімум на ўзроўні B2;
– валоданне польскай мовы;
– узрост: да 35 гадоў.

🔹 Што прапануецца?
- Бясплатнае навучанне і штомесячная стыпендыя 2700 злотых
- Магчымасць праходжання стажыровак у польскіх і міжнародных установах
- Інтэнсіўныя заняткі польскай і французскай мовамі

📅 Тэрміны:
- Апошні дзень падачы заявак: 22 кастрычніка 2024
- Сумоўі: 28–31 кастрычніка 2024
- Пачатак навучання: 2 снежня 2024

📩 Падавайце заяўкі і адпраўляйце дакументы на cd.studium@uw.edu.pl

📍Больш падрабязней


Кампанія «Кадравы Рэзерв» запрашае прыняць удзел у азнаямляльным візіце ў Брусэль у рамках «беларускага тыдня» у Еўрапарламенце

Пад час мерапрыемства ўдзельнікі змогуць:

🔹 наведаць Еўрапейскі Парламент
🔹 пазнаёміцца з працай ворганаў Еўрапейскага Звяза
🔹 пабачыць працу партыйнага форуму
🔹 наведаць мерапрыемствы ў рамках «беларускага тыдня»
🔹 паўдзельнічаць ў адзначэнні Дня правоў чалавека
🔹 сустрэцца з мясцовай беларускай дыяспарай
🔹 наведаць місію Дэмакратычнай Беларусі
🔹 завесці карысныя знаёмствы

Шанец патрапіць на мерапрыемства ёсць у кожнага, хто запоўніць анкету да 22 кастрычніка 2024 г. Прыняць удзел у візіце змогуць толькі ўдзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв». Калі вы жадаеце далучыцца, запоўніце анкету на сайце https://pr-belarus.org/be/.


Працягваецца публікацыя канцэпцый рэформ на платформе https://edu.pr-belarus.org з магчымасцю каментавання ўдзельнікамі. Учора чытачы ўжо маглі азнаёміцца з новымі тэмамі:

🔺 Мясцовае самакіраванне ў праектах канстытуцыі і закона аб мясцовым самакіраванні
Вынікі: дэцэнтралізацыя публічнай улады праз увядзенне мясцовага самакіравання, якое адпавядае Еўрапейскай Хартыі Мясцовага самакіравання: двухузроўневага, грамада — павет, субсідыярнага і г.д.

🔺 Рэформа аховы здароўя
Вынікі: прыцягненне да прыняцця рашэнняў на ўзроўні Міністэрства аховы здароўя прафесійнай экспертызы; павышэнне адказнасці арганізатараў аховы здароўя за якасць аказання меддапамогі, а не «прыгожую карцінку»; дэкрыміналізацыя медыцынскай дзейнасці; прыцягненне прыватнага капіталу ў сферу аховы здароўя; зняцце абмежаванняў з прыватнай медыцыны і іншых форм уласнасці ў сферы аховы здароўя і г.д.

Запрашаем да актыўнага каментавання. Слушныя каментары будуць разгледжаныя і могуць паўплываць на змены ў тэксце канцэпцыі. Да таго ж іх аўтары атрымаюць магчымасць далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў рэформаў.

👉 Праекты рэформаў і каментары бачныя толькі ўдзельнікам кампаніі «Кадравы Рэзерв», таму каментаванне бяспечна. Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні, але не з'яўляецеся ўдзельнікам_ай кампаніі «Кадравы Рэзерв», далучайцеся па спасылцы https://pr-belarus.org/be/.


Кампанія «Кадравы Рэзерв» — гэта не толькі адукацыйны кампанент. Кампанія рыхтуе грамадзян Беларусі для ўдзелу ў рэалізацыі рэформ на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду. Да гэтага часу ўдзельнікі кампаніі:

🔺 удзельнічаюць у навучальнай анлайн-праграме, круглых сталах, адукацыйных і азнаямляльных візітах
🔺 абмярковаюць праекты рэформ з магчымасцю далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў рэформаў
🔺 з'яўляюцца базай для папаўнення дэмакратычных сілаў новымі людзьмі

Недарма на адкрытым агульным паседжанні Каардынацыйна Рады 24.09.24 Вольга Зазулінская якая была рэкамендавана Каардынацыйнай Радай на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, заявіла аб тым, што плануе, апроч іншага, прыйці ў Каардынацыйную Раду з просьбай узмацніць яе каманду па некаторым напрамкам, у тым ліку, прадстаўнікамі кампаніі «Кадравы Рэзерв».

Для будучых змен важны досвед і матывацыя кожнага. Калі вы таксама жадаеце далучыцца да кампаніі «Кадравы Рэзерв», запоўніце анкету па спасылцы https://pr-belarus.org/be/.


Каманда кампаніі «Кадравы Рэзерв» удзячна ўдзельнікам за актыўнасць на платформе для абмеркавання праектаў рэформ. Дзясяткі каментароў усяляюць надзею, што мы бясспрэчна даб'емся лепшага, бо імкнемся да сваёй мэты сярод неабыякавых людзей.

Найбольшую актыўнасць выклікала рэформа «Пераход да парламенцкай сістэмы кіравання». Заклікаем азнаёміцца з тэкстам і выказаць сваё меркаванне ў каментарах.

Згодна з тэкстам рэформы, чакаюцца наступныя вынікі яе правядзення:
▫️значнае ўмацаванне дэмакратычных інстытутаў і забеспячэнне сапраўднага падзелу ўлад
▫️павышэнне падсправаздачнасці і празрыстасці працы ўрада
▫️спрыянне палітычнаму плюралізму і канкурэнцыі

Выкажыце сваё меркаванне. Каментаванне бяспечна, праекты рэформаў і каментары бачныя толькі ўдзельнікам кампаніі. Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні, далучайцеся да кампаніі да спасылцы https://pr-belarus.org/be/.

🔺 Найбольш актыўныя каментараты са слушнымі прапановамі атрымаюць магчымасць далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў рэформаў.


Вольны Беларускі Ўніверсітэт аб'яўвіў набор на 2 курсы.

🔺 Курс «Знешняя палітыка Беларусі» дае магчымасць вывучыць эвалюцыю і ключавыя аспекты знешнепалітычнай стратэгіі краіны з 1991 года да нашых дзён; зразумець, як змянялася знешняя палітыка Беларусі ва ўмовах палітычнай трансфармацыі і якія стратэгічныя рашэнні ўплывалі на яе месца ў сусветнай палітыцы. Удзельнікі атрымаюць навыкі аналізу знешнепалітычных працэсаў і даведаюцца, як узаемадзейнічаюць тэарэтычныя падыходы і рэальная практыка міжнародных адносін.

Мова выкладання: беларуская з асноўнымі матэрыяламі на англійскай

Дэдлайн: 12 кастрычніка 2024г.

Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/zneshniaja-palityka-belarusi

🔺 Курс «Шлях да Еўрапейскага звязу».
На курсе вы атрымаеце ўнікальныя веды пра выклікі і магчымасці еўрапейскай інтэграцыі для новых чальцоў ЕЗ, зразумееце, як функцыянуе Еўрапейскі звяз і яго палітычныя ды эканамічныя структуры, прааналізуеце ўплыў сяброўства ў ЕЗ на развіццё асобных сфераў і абмеркуеце сцэнары далейшага развіцця ЕЗ.

Мова выкладання: польская

Дэдлайн: 12 кастрычніка 2024г.

Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/collegium-civitas


На платформе для абмеркавання праектаў рэформ ужо даступная да абмеркавання праца «Канцэпцыя рэформы паліцыі». Асноўныя палажэнні:

▫️прыняцце заканадаўчай базы
▫️змены ў структурнай і штатнай колькасці, люстрацыя
▫️інфармацыйныя кампаніі
▫️супрацоўніцтва з паліцэйскімі ворганамі краін Ез
▫️сістэма грамадскага кантролю
▫️укараненне сістэмы «Электронная паліцыя Беларусі»

Далучайцеся да абмеркавання, каб асабіста ўплываць на прыняцца рашэнняў, бо найбольш актыўныя каментараты з слушнымі прапановамі атрымаюць магчымасць далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў рэформаў.

🚩 Нагадваем, што каментаванне бяспечна, праекты рэформаў і каментары бачныя толькі ўдзельнікам кампаніі. Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні, далучайцеся па спасылцы https://pr-belarus.org/be/


Каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв», намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета Юры Губарэвіч распавёў Беларускаму Радыё Рацыя пра кампанію, яе мэты і ўдзельнікаў.

Ці з'яўляюцца набраныя за апошні год 272 чалавекі, згодна з справаздачай кампаніі, сапраўдным рэзервам, які можна будзе выкарыстаць у Новай Беларусі?

Удзельнікі з абсалютна розным узроўнем кампетэнцыі, падрыхтаванасці, працоўнага досведу, навучання, якое яны атрымалі ў свой час. І гэта добра, таму што сістэма дзяржаўнага кіравання таксама прадугледжвае наяўнасць людзей, якія не з’яўляюцца ўніфікаванымі вінцікамі і прайшлі, умоўна кажучы, толькі праз Акадэмію навучання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Гэта павінны быць людзі з розных сфераў, якія перад усім маюць памкненне будаваць новую дэмакратычную краіну.


У вас ужо было два выпускі ўдзельнікаў?

У нас былі 2 анлайн навучальныя праграмы і тут мы не гаворым, што гэта нейкія выпускі, бо «Кадравы Рэзерв» не ёсць адукацыйная ініцыятыва, прынамсі ў чыстым выглядзе. Адукацыйны кампанент для нас безумоўна важны, але мы маем людзей, якія самі могуць выкладаць, людзей з кандыдацкімі, доктарскімі ступенямі. Таксама ёсць прафесіяналы, якія дзясяткі год працавалі ў сваёй сферы і адзіныя веды, якіх яны на сёння патрабуюць, гэта, хіба, як будуецца кіраванне, адміністраванне ў іх сферы ў дэмакратычных краінах. Таму нашыя навучальныя праграмы дастаткова гнуткія, якія падбіраюцца пад патрэбы ўдзельнікаў, але ёсць базавая, уводныя курсы.

Мы правялі два выпускі і гэта не азначае, што мы правялі навучанне і развіталіся з людзьмі. Не, мэта як раз іншая: акумуляваць тых людзей, якія хацелі б бачыць сябе ў камандзе рэфарматараў, адміністратараў, удзельнікаў дзяржкіравання новай Беларусі.


Якія планы ў кампаніі на бліжэйшы год?

Мы запусцілі дыскусійную пляцоўку для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерва», доступ да яе маюць толькі тыя, хто прайшоў рэгістрацыю ў кампаніі. Гэта пляцоўка па абмеркаванні законапраектаў, альбо канцэпцый рэформаў з розных сфераў. Сярод іншага мы рыхтуем адукацыйны візіт у Брусель напрыканцы года, знаёмства з працай ворганаў Еўрапейскага Звязу. Шэраг іншых ініцыятыў, такіх як, анлайн-лекцыі па тэмах, выбраных удзельнікамі. Планаў вельмі шмат. Далучаю тых, хто не далучыўся — далучацца!


Чытайце і слухайце інтэрв'ю цалкам, дзе вы знойдзеце адказы на пытанні:

🔹Расце ці падае цікаўнасць да кампаніі «Кадравы Рэзерв» з увагі на тое, што з 2020 г. мінулі 4 гады?
🔹Як выяўляецца цікавасць сілавікоў да кампаніі?
🔹Ці можна будзе змяніць усіх цяперашніх чыноўнікаў, якія цяпер працуюць пры ўладзе ў Беларусі і ці трэба гэта?


https://racyja.com/by/bez-kategorii/meta-akumuljavac-tych-ljudzej-jakija-chaceli-b-bacyc-sjabe-u-kamandze-refarmatarau/


Цэнтр новых ідэй запрашае на краш-курс «Алгарытмы ўлады: інструменты лічбавага кантролю і ўплыву».

Хочаце даведацца ўсё пра алгарытмы ўлады?

Курс прапануе аналіз таго, як дзяржаўныя структуры прымяняюць інтэрнэт і сацыяльныя сеткі для маніпуляцыі грамадскай думкай і кантролю за грамадзянамі.

На курсе вы даведаецеся:

▪️ як аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі для кантролю над грамадзянамі і маніпуляцыі грамадскай думкай
▪️ асноўныя метады дэзінфармацыі і прапаганды, якія прымяняюцца ў інтэрнэце – перш за ўсё сацыяльных сетках і месэнджарах – для ўплыву на ўнутраныя і знешнія (замежныя) аўдыторыі – прыклады з Беларусі, Расіі і Кітая.
▪️аб уплыве лічбавых тэхналогій на ўмацаванне і паслабленне аўтарытарных рэжымаў
▪️пра рызыкі і пагрозы, звязаныя з лічбавым аўтарытарызмам, а таксама магчымыя шляхі іх мінімізацыі.

❗️Дэдлайн: 7 кастрычніка 2024

Даведацца больш і далучыцца можна тут.


Кампанія «Кадравы Рэзерв» запускае платформу для абмеркавання праектаў рэформ з магчымасцю далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў рэформаў

З праектамі рэформаў, падрыхтаванымі беларускімі экспертамі можна пазнаёміцца на сайце edu.pr-belarus.org у раздзеле "Рэформы". Запрашаем да каментавання і абмеркавання праектаў, бо толькі нам з вамі вырашаць у якой краіне мы хочам жыць. Калі вам не абыякавы лёс напрамкаў, у якіх вы маеце досвед і экспертызу, альбо плануеце развівацца, запрашаем да актыўнасці на платформе, дзе можна не толькі падзяліцца сваімі думкамі наконт рэформы, але і далучыцца да каманды рэфарматараў. З аўтарамі найбольш слушных каментароў звяжацца каманда кампаніі «Кадравы Рэзерв».

Каментаванне бяспечна, праекты рэформаў і каментары бачныя толькі ўдзельнікам кампаніі. Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні, далучайцеся па спасылцы https://pr-belarus.org/be/

На сайце ўжо апублікаваныя і чакаюць на абмеркаванне наступныя праекты рэформаў:

Канцэпцыя рэформы паліцыі
, вынікамі якой, на думку аўтара, будуць:
🔹змяненне ролі органаў унутраных спраў
🔹забеспячэнне правапарадку і законнасці
🔹умацаванне даверу насельніцтва
🔹выключэнне магчымасці выкарыстання паліцыі ў палітычных мэтах

Пераход да парламенцкай сістэмы кіравання, што паспрыяе:
🔹забеспячэнню сапраўднага падзелу ўлад
🔹павышэнню падсправаздачнасці і празрыстасці працы ўрада
🔹развіццю шматпартыйнай сістэмы і забеспячэнне роўных умоў для ўсіх палітычных сіл

Сачыце за публікацыямі, хутка будуць апублікаваныя канцэпцыі рэформ па сістэме аховы здароўя і мясцовага самакіравання.


Канферэнцыя пра праблемы школьнай адукацыі

ЕГУ запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у канферэнцыі, прысвечанай аналізу аўтарытарных схем у школьнай адукацыі і шляхам іх пераадолення ў постсацыялістычных краінах.

Канферэнцыя пройдзе 25-26 верасня 2024 г. у Вільнюсе. У ёй прымуць удзел вучоныя і практыкі з Аўстрыі, Беларусі, Літвы і Украіны.

Працоўныя мовы: беларуская, украінская і англійская.

Праграму канферэнцыі можна знайсці тут.

Каб далучыцца да канферэнцыі, вам неабходна зарэгістравацца па спасылцы да 20 верасня.

Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце на criic@ehu.lt.


Падчас паседжання Аб’яднанага Пераходнага Кабінета кампанія «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі» 'https://t.me/CabinetBelarus/2540https://t.me/CabinetBelarus/2540' rel='nofollow'>справаздачылася за год працы (з 1 жніўня 2023 года па 31 ліпеня 2024 года)

За гэты час:
🔺да кампаніі далучылася 272 новых удзельнікаў
🔺з 26,5% да 31,8% павялічылася колькасць жанчын
🔺было арганізавана 5 адукацыйных візітаў
🔺удзельнікамі кампаніі было напісана 40 прац па рэфармаванні профільных для іх галін
🔺 сайт кампаніі pr-belarus.org, а таксама адукацыйная пляцоўка, пастаянна падвяргаліся атакам ботаў і спробам SQL-ін’екцый. Ніводная са спроб узлому не ўдалася

Таксама ў кампаніі «Кадравы Рэзерв» вялікія планы на будучыню. У бліжэйшыя месяцы плануецца:
▫️ пачатак анлайн-лекцый для ўдзельнікаў ад топавых спецыялістаў
▫️ арганізацыя паездкі ўдзельнікаў камнаніі ў Брусель
▫️ прэзентацыя кадравай матрыцы
▫️ запуск форума для абмеркавання рэформ на сайце pr-belarus.org

Падрябязнасці хутка будуць апублікаваныя, сачыце за навінамі і далучайцеся да кампаніі «Кадравы Рэзерв»: pr-belarus.org


89,9% удзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв» маюць вышэйшы ўзровень адукацыі:

- 80,2% скончылі ўніверсітэт ці інстытут
- 7,5% дадаткова атрымалі паслядыпломную адукацыю
- 2,2% маюць статут доктара ці кандыдата навук

З такімі спецыялістамі нашу краіну чакае незвычайная будучыня!

Разам працуючы дзеля будучыні новай Беларусі, мы набліжаем той час, калі сапраўдныя прафесіяналы змогуць узначаліць важныя праекты, выступаць у ролі экспертаў, кансультантаў і кіраўнікоў, якія кіруюць дзяржаўнымі працэсамі.

Ваша актыўная жыццёвая пазіцыя і імкненне да ўдасканалення дапамогуць вам стаць рухавікамі пазітыўных змен у дзяржаўным кіраванні і важнымі постацямі на палітычнай і эканамічнай арэне.

Калі вы жадаеце даведацца больш пра склад удзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв», то далучайцеся, запоўніўшы анкету на сайце https://pr-belarus.org/be/, бо мы дзелімся падрабязнай аналітыкай з удзельнікамі «Кадравага Рэзерву».


Навучанне і стажыроўка ў сферы ўстойлівага развіцця ў ЗША

United People Global адкрывае набор у праграму UPG Sustainability Leadership - адукацыйную ініцыятыву, якая дапамагае развіваць лідэрскія навыкі ў галіне ўстойлівага развіцця і падтрымлівае праекты, накіраваныя на пазітыўныя змены ў свеце.

Што прапануе праграма?
▪️Навучанне па ключавых аспектах ўстойлівага развіцця.
▪️Магчымасць стаць часткай глабальнай сеткі лідараў змен.
▪️Удзел у вочным трэнінгу ў ЗША (усе выдаткі пакрываюцца!).

Апошні тэрмін падачы заяўкі: 31 снежня 2024 года.

Як падаць заяўку?
1. Запоўніце анкету на афіцыйным сайце праграмы.
2. Абавязкова прыкладзеце відэа на англійскай мове (да 2 хвілін) для ацэнкі вашых навыкаў мовы і матывацыі.

Праграма адкрыта для ўсіх жадаючых, незалежна ад узроўню адукацыі ці досведу, але ваш узрост на момант праграмы павінен быць ад 18 да 35.

📍Больш падрабязна


Удзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв» прычыніліся да абмеркавання і падрыхтоўкі будучых рэформ для Беларусі. Былі выбраны і апублікаваны 10 лепшых прац па розных пытаннях: ад рэфармавання чыгункі да сістэмы аховы здароўя, ад IT-сектара да мясцовага самакіравання.

Запрашаем азнаёміцца з працамі. Чытайце артыкулы па спасылках:

🔺Рэфармаванне чыгуначнага транспарта Рэспублікі Беларусь. Вызначэнне магчымых варыянтаў лібералізацыі рынку
🔺Праблема адтоку IT-кадраў з РБ і спосабы яе вырашэння
🔺Навуковыя аспекты даследавання і вывучэння фактарнага аналізу сферы занятасці Рэспублікі Беларусь
🔺Выклікі, з якімі сутыкнуцца беларускія палітычныя эліты ў найбліжэйшай перспектыве
🔺Новая дзяржава — зыходная ідэя, прынцыпы палітычнага і эканамічнага ўдзелу
🔺Прынцыпы рэформ самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь у пераходны перыяд на аснове досведу, атрыманага еўрапейскімі краінамі
🔺Мясцовае самакіраванне ў Польшчы і грамадзянская супольнасць: праблемы ўзаемадзеяння і трансфармацыі
🔺План рэформ сістэмы аховы здароўя Беларусі ў сітуацыі, калі няма магчымасці яго ўкараніць
🔺Фармуляванне дзяржаўнай кадравай палітыкі і ідэалагічнай работы ў сістэме ваеннай арганізацыі Беларусі
🔺Узаемадзеянне штучнага інтэлекту і інфармацыйных тэхналогій з дзяржаўным і муніцыпальным кіраваннем у Беларусі: стратэгіі і выклікі новага часу

Калі ў вас таксама ёсць ідэі і вы хочаце падзяліцца сваімі прапановамі па рэфармаванні, далучайцеся да Кадравага Рэзерву: https://pr-belarus.org/be/


Цэнтр імя Мерашэўскага абвясціў набор на праграму стыпендый «Badaj w Polsce»!

Праграма разлічана на даследчыкаў гісторыі, палітыкі, культуры і спадчыны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

🔹6500 злотых у месяц
🔹ад 3 да 9 месяцаў

Дэдлайн падачы заявак: 10 верасня 2024
Больш інфармацыі: https://mieroszewski.pl/stypendia/naukowe/badaj-w-polsce/2024


Навучанне ў Вялікабрытаніі па стыпендыі Chevening.

Chevening - гэта міжнародная стыпендыяльная праграма ўрада Вялікабрытаніі. Пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў, па справах Садружнасці і развіцця і партнёрскіх арганізацый прапануе гранты на навучанне ў Вялікабрытаніі на працягу аднаго года ў магістратуры па розных накірунках.

✅ Поўнае пакрыццё выдаткаў: ад навучання да пражывання і пералёту.
✅ Выбар любога курса ў любым універсітэце Вялікабрытаніі.
✅ Стань часткай глабальнага супольнасці лідараў, дзе ўжо больш за 50 000 выпускнікоў па ўсім свеце.

Што патрэбна для заяўкі?
▪️Заяўка анлайн.
▪️Матывацыйны ліст і рэкамендацыі.
▪️Выбар трох універсітэтаў і праграм навучання.

Усё, што вам трэба ведаць аб падачы заяўкі на стыпендыю Chevening.

Дэдлайн: 5 лістапада 2024 г., 12:00 (GMT).

❗️Падрабязней


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі» Юрый Губарэвіч быў госцем праграмы «ПіК Свабоды». Абмеркавалі важныя і актуальныя пытанні, якія датычацца палітычнай сітуацыі ў Беларусі і ролі Кадравага Рэзерву.

Асноўныя тэмы інтэрв'ю:
🔺Праціўнікі ўлады ўнутры сістэмы: колькі іх на самой справе, і ці аказваюць яны ўплыў на працэсы, якія адбываюцца.
🔺Ці варта заставацца ў сістэме: чаму некаторыя чыноўнікі працягваюць працаваць у цяперашняй сістэме і чаму ім трэба задумацца аб уступленні ў Кадравы Рэзерв.
🔺Бягучыя настроі ў выканкамах: як змяніліся погляды чыноўнікаў на фоне апошніх падзей.

Юрый Губарэвіч падкрэсліў, што далучыцца да Кадравага Рэзерву могуць ўсе, хто імкнецца да змен і гатовы працаваць на будучыню новай дэмакратычнай Беларусі.

👉 Глядзець інтэрв'ю цалкам


СМІ паведамляюць аб тым, што 28 жніўня «ў Віцебскім абласным судзе распачнецца суд над 34-гадовым інспектарам сектара спорту і турызму Верхнядзвінскага райвыканкаму Аляксеем Кісялёвым па справе кампаніі «Кадравы Рэзерв» для новай Беларусі».

Затрыманне кожнага беларуса — гэта заўсёды балюча, але ўсе мы павінны працягваць сваю працу дзеля пабудовы Беларусі, у якой мы хочам жыць. Памятайце, у сапраўды дэмакратычнай краіне, у якой урад прытрымліваецца канстытуцыі і дбае аб рэалізацыі правоў сваіх грамадзян, такая крымінальная справа была бы проста немагчыма. Падрыхтоўка людзей у межах грамадзянскай адукацыі дзеля падвышэння кампетэнцыі і працы ў сферы дзяржкіравання не з'яўляецца злачынстам. Інтэрпрытацыя дзейнасці кампаніі «Кадравы Рэзерв» як экстрымісцкай – гэта нонсэнс.

Мы можам з усёй адказнасцю сцвярджаць, што сілавікі не маюць доступа да базы дазеных кампаніі і, такім чынам, падставаў для абвінавачвання Аляксея. Але нажаль беларусам вядома, як часта яны выкарыстоўваюць правакацыі і самаагаворы, выбіваюць паказанні з затрыманых людзей, каб запалохаць усіх астатніх.

Выразна бачна тое, як моцна не падабаецца ўладам прага беларусаў да волі, дэмакратыі, аднолькава працуючага для ўсіх закону, атрымання адукацыі, удзелу ў будучыні краіны. Гэтую прагу не спыніць. Беларусы могуць маўчаць, але супраціў не спыніцца. Каб працягваць барацьбу і абараніць сябе абавяскова клапаціцеся пра асабістую бяспеку, а менавіта пра:

🔺 Выкарыстоўванне VPN пры наведванні сайта кампаніі «Кадравы Рэзерв», каб пазбегнуць адсочвання вашага IP-адрасу
🔺 Выдаленне гісторыі перапіскі і не захоўванне лагінаў і пароляў у браўзэры
🔺 Не трэба карыстацца е-мэйламі, маючымі спасылкі на ваша імя, прозвішча ці месца працы
🔺 Вядзенне перапіскі толькі з афіцыйнымі кантактамі кампаніі: office@pr-belarus.org, edu@pr-belarus.org і official@pr-belarus.org. «Кадравы Рэзерв» не выкарыстоўвае ботаў у Telegram
🔺 Выкарыстоўванне свайго ўліковага нумара пры наведванні анлайн-лекцыі ці вядзенні перапіскі з намі


Стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў у вышэйшых навучальных і даследчых установах ЕС у рамках Праграмы падтрымкі павышэнне кваліфікацыі і навучання (EU4Belarus SALT)

Патрабаванні:

🔹грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пражыванне ў краіне-члене ЕС альбо адной з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна)
🔹быць цяперашнім або былым выкладчыкам, даследчыкам і/або навукоўцам у ВНУ або навукова-даследчай установе ў Беларусі, або доктарам філасофіі
🔹наяўнасць пагроз, фактычнага пераследу, рэпрэсій або іх рызыкі па палітычных матывах

Памер гранта: ад 5855 еўра (3 месяцы) да 11 435 еўра (6 месяцаў) +

🔹 Штомесячная стыпендыя ў памеры 1860 еўра на працягу максімум 6 месяцаў для пакрыцця выдаткаў на пражыванне ў краіне знаходжання
🔹 Дапамога на праезд у памеры максімум 275 еўра

Дэдлайн падачы заявак: 27 верасня
Больш інфармацыі па спасылцы

20 last posts shown.