Маё птушаня на вярбе па-над хуткае рэчкай
вылётай з гнязда ды хадзі шукаць сабе шчасце
і колькі разоў табе вочы сонца асьлепіць
і колькі разоў апячэ табе прыкрасьцю горла
ды зловіш нарэсьце за хвост сваю агонь-птушку
хоць можа ён ў момант наступны заменіцца ў прысак
і будзеш глядзецца тады ў сваю хуткую рэчку
чакаць кожны год рэйс з Варшавы або з Тэгерану
пісаць як табе надакучылі выбрыкі часу
у месцы якога ніколі ня зьмесьцяць на мапе
а можа нічога такога з табою ня будзе
нічога ня будзе і будзе усё адразу
хістае вярба над вадою сваю калыску
падміргвае праз галіны і час агонь-птушка
28.09.2023