⚡️Студэнты 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія" падзяліліся ўражаннямі ад напісання агульнарэспубліканскай дыктоўкі.
🗣Пісаць дыктоўку разам з рэктарам БДУ Андрэем Каралём – гэта асаблівы вопыт. Хваляванне прысутнічала, але ў той жа час было цікава і павучальна. Дыктоўка была не проста праверкай пісьменнасці, але і магчымасцю ўсвядоміць важнасць захавання мовы як асновы нашай культуры і гісторыі. Таксама хачу адзначыць цёплую атмасферу мерапрыемства. Было прыемна бачыць столькі студэнтаў-першакурнікаў, аб'яднаных адзінай мэтай – захаваць і развіць нашу родную мову, – Анастасія Каласоўская.
🗣Было прыемна адчуць сябе часткай агульнай падзеі. Спадзяюся, што ў нас будзе яшчэ такая дыктоўка! Мне спадабалася, што мы ўсе пісалі дыктоўку адначасова. Гэта быў як агульны навучальны занятак, толькі цікавейшы, – Ангеліна Струкачова.