Падводзім вынікі нашага галасавання!Наш штогадовы топ – гэта не аб'ектыўная ацэнка, а магчымасць нашых падпісчыкаў/ц і рэдакцыі выказаць любоў рэлізам, якія былі з намі гэты год.
Першае месца ў абедзвюх намінацыях забрала Петля Пристрастия з альбомам
«Суперпазіцыя» і сінглам
«Квант». Цікавае супадзенне (ці не?) – летась абедзве намінацыі ўзяў Leibonik.
Другое месца ўзяў альбом
«Belaya Polosa» ад Molchat Doma – і нездарма. Гэта той самы эксперымент з адыходам ад тыповага гучання, які аказаўся поспехам.
На трэцім месцы – Intelligency з альбомам
«The Ideals». Паказальная праца, якая даказала, што не адным «August» адзіныя.
У намінацыі «сінгл года» другое і трэцяе месца занялі Anastasia Rydlevskaya з песняй
«Dance on my own» і фіт Nochy з Leibonik
«Бяда».Гэтыя і іншыя песні 2024 года мы сабралі ў
плэйліст, пад які будзем успамінаць адыходзячы год. Дзякуй яму за крутую музыку.