PARASON


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


анонсы і афішы творчай прасторы
запiс: https://tinyurl.com/ycxn6utx

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Ствараем маляванкі разам з Анастасіяй Балыш: макатка як мова вобразаў ✨

27.04 (нядзеля) | 18:00-
20:00

Сябры, запрашаем вас пазнаёміцца з дзіўным светам маляваных дываноў і стварыць свой дыванок-макатку разам з мастачкай Анастасіяй, якая раскажа пра маляванкі Драздовіча і сваю любоў да Алены Кіш.

Што будзе на майстар-класе
• Кароткі погляд у гісторыю: што такое макатка
• Разбор сюжэтаў, вобразаў і фарб, што стваралі візуальную культуру Палесся
• Як маляванка выяўляе чалавека (і чаму яна зусім не наіўная)
• Кожны створыць макатку-маляванку і забярэ яе з сабой

Усе матэрыялы будуць на месцы.

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на варкшоп | Дзе? | Insta


Экспрэс-курс па пашыве фартуха. Рыхтуемся да новага сезону 🔥

🗓 Старт 03.05 (па суботах)
⏰ 13:30–15:30 (магчымыя змены ў часе)
✨ 5 заняткаў (1 тэарэтычны + 4 практычных)


Што будзе на курсе?
• Лекцыя пра віды фартухоў і іх рэгіянальныя асаблівасці
• Практычныя парады: паслядоўнасць раскрою, пашыва і аздаблення. Як можна размясціць вышыўку і адкуль яе лепей пачаць
• Падрабязны інструктаж: як апрацаваць край, зрабіць маршчэнне і прышыць паяс і карункі
• 3 спосабы апрацоўкі краю вырабу
• І шмат чаго яшчэ❤️‍🔥

Падчас курса будзем шыць сабе ўласны фартух без вышыўкі, з белай ці каляровай тканіны. Яго можна пашыць цалкам уручную альбо скарыстацца швейнай машынкай.

УВАГА! На курсе не будуць паказвацца тэхнікі вышыўкі. Будзем разам шыць просты варыянт фартуха.

Майстрыха традыцыйнага строю Аляксандра Мятлеўская правядзе iнтэнсiў для вас.

Аўтар фота: Ала Губская

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на курс


Драпанкі з Палесся: упрыгожваем яйкi ў традыцыйнай тэхніцы 🪄🪺

18.04 (пятніца) | 19
:00-21:00

У розных мясцінах яйкі, сімвал вясновага аднаўлення, упрыгожвалі па-свойму.

На майстар-класе ўзнавім тэхніку, якую ведалі па ўсім Палессі – драпанка (ці шкрабанка). Гэта маляванне, а дакладней, выскрабанне малюнка вострым прадметам па ўжо пафарбаванаму яйку.

Што будзем рабіць і абмяркоўваць
• Чаму традыцыйныя метады фарбавання шануюцца да сённяшняга дня
• Якія ўзоры «шкрабалі» нашыя бабулі
• І, нарэшце, зробім і забярэм дадому ўласную драпанку

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на варкшоп | Дзе? | Insta


Талеркі з класiчнай маляванкай: керамічны варкшоп 🔥

12.04 (субота) | 11:30-13:00


На гэтым майстар-класе ўласнаруч злепім талерачкі і перанясем вобразы з нашых класічных маляванак на ваш посуд:

● Райскія птушкі
● Яркiя кветкі
● Казачныя жывёлы
● Сінтэзаваны «вясковы космас»

Усё гэта можна выявіць нават без мастацкіх навыкаў. Майстрыня загадзя падрыхтуе разнастайныя папяровыя тарафарэты выяваў з маляванак і абавязкова раскажа пра гісторыю гэтых твораў беларускага народнага мастацтва.

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на варкшоп | Дзе? | Insta


Бортніцтва: апошнія дзікія пчолы Беларусi і мы побач з імі 🐝

13.04 (нядзеля) | 18:00-20:00

Запрашаем на сустрэчу з Іванам Осіпавым — бортнікам, даследчыкам, назіральнікам за пчоламі і людзьмі.

Бортніцтва — першапачатковая форма культурнага пчалярства, у якім бортнік ахоўвае пчол у натуральных умовах існавання (боруях-дуплах і калодах-вуллях), паводле традыцыйных практык і культурнага кантэксту.

Што абмяркуем:
● Чым бортніцтва адрозніваецца ад пчалярства
● Гісторыю старажытную і зусім блізкую
● Прафесійную лексіку і асноўныя элементы
● Ці выжывае бортніцтва сёння ў Беларусі
● Сакрэты бортнікаў і матэматычныя загадкі
● Пройдзем па каляндарнаму свету бортніка
● Паглядзім на бортнікаў i бортніцтва нашых лясоў

Напрыканцы — дэгустацыя мёду (не з супермаркета) i адказ на ўсе пытанні.

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на сустрэчу | Дзе? | Insta


«Беларускі традыцыйны арнамент. Узоры на палатне часу» з Аленай Бохан - дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства✨

11.04 (пятніца) | 19:00-20:30


Цягам апошніх 15 гадоў арнамент як маркёр ідэнтычнасці надзвычай трывала замацаваўся ў свядомасці беларусаў. Але, як правіла, з’ява ўспрымаецца стэрэатыпна – як загадкавыя старажытныя знакі, што сталі надзвычай моднымі.

На лекцыі будзем разбірацца са шматлікімі міфамі каляарнаментальнага наратыву.

Пагаворым пра:

● Старажытныя прыклады выкарыстання і яго бытаванне ў Беларусі
● Навукоўцаў, якія займаліся вывучэннем арнаменту за многа год да сучаснага буму
● Марнасць спроб «чытання» арнаменту
● Варыяцыі традыцыйнага арнаменту, які не абмяжоўваецца толькі геаметрычнымі візэрункамі
● Неабходнасць разглядаць ўзоры менавіта як мастацкую спадчыну
● Тэндэнцыі выкарыстання ў сучаснай візуальнай прасторы, якія могуць з’яўляцца працягам традыцыі, а могуць і скажаць уяўленні пра наша культурнае багацце

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на лекцыю | Дзе? | Insta


«Гэта грузавік, а гэта прычэп»: чытанне + самаробкі. Як трымацца разам, калі штосьці ламаецца? 🙈

05.04 (субота) | 12:00-13:00


Калі ўсё працуе – ты грузавік, побач твой прычэп, і вы разам везяце штосьці важнае. Але што, калі прычэп знікае? На шляху ўстаюць яміны, горкі, лужыны і дажджы – і зусім невядома, ці даедзеш туды, куды хацеў?

Будзем чытаць гiсторыю Анастасіі Арловай «Гэта грузавік, а гэта прычэп» у перакладзе на беларускую – пра тое, калі нешта ідзе не па плане, узаемападтрымкі і як выглядае сяброўства.

Тэатралізаваныя чытанні
Прагучыць гісторыя пра двух сяброў, што возяць грузы з раніцы да вечара – і адзін раз губляюць сувязь. Як знайсці адзін аднаго зноўку?

Як быць, калі сувязь абрываецца?
Дзіця не заўсёды можа сказаць: «мне трывожна». Але разумее, што штосьці «не так». І праз такую гісторыю пачынае вучыць патрэбную мову.

Робім уласны грузавічок
Напрыканцы кожны маленькi чытач зробіць сваю машынку, якая паімчыць яго у цікавыя прыгоды!

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на чытаннi | Дзе? | Insta


Мардук і Тыямат – касьмічны герой і хтанічны монстр ⚡️

01.04 (аўторак) | 18:00-19:30


Вобразы, датычныя стварэньня сьвету, захаваныя, напрыклад, у беларускай народнай традыцыі, паўтараюць пэўныя ключавыя элементы з эпасаў далёкай у часе Месапатаміі трэцяга, другога і першага тысячагоддзяў да нашай эры.

У першыя дні па вясновым раўнадзенстве у Бабілоне рытуальна ўзнаўлялі гісторыю стварэньня, водгульле якой мы знаходзім ў традыцыях, занатаваных у розных Заходніх культурах – у тым ліку і беларускай.

Пагаворым пра:
● Як паўстаў бабілонскі эпас пра стварэньне сьвету Enuma Eliš
● Што робіць яго адным з асноўных тэкстаў ўсёй Заходняй культуры
● Чаму змаганьне героя з монстрам уяўляе сабой адзін з асноўных сюжэтаў Заходніх мітаў
● Як зьвязаныя ідэі касьмічнай бітвы і жыцьцядайнай ахвяры
● Як адбіваецца вобраз Мардука – пераможца цмачыцы Тыямат у іншых культурах
● Ці ёсьць сувязь паміж ім і беларускімі фальклёрнымі касмаганічнымі персанажамі

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце
.

Запic на лекцыю | Дзе? | Insta


Творчая сустрэча з Адамам Глобусам і прэзентацыя новай кнігі 🔥

30.03 (нядзеля) | 18:00-19:30

У кожнага народа ёсць вялікія пісьменнікі, ёсць класікі літаратуры, а ёсць яшчэ і любімыя пісьменнікі. Любімых выбірае сабе народ. Так беларусы выбралі сабе любімага пісьменніка — Уладзіміра Караткевіча.

Сёлета спаўняецца 95 гадоў з дня ягонага нараджэння. З гэтай нагоды выйшла кніга Адама Глобуса «Наш сусед Караткевіч» Адам Глобус сабраў свае нататкі пра пісьменніка, з якім яму пашанцавала жыць па суседстве, на адной лесвічнай пляцоўцы.

На сустрэчы можна будзе папытацца ў Глобуса пра Караткевіча і атрымаць аўтограф на кнігу.

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на сустрэчу | Дзе? | Insta


Глеб Менскі, ідалы-стоды i хрысціянскія святыні: лекцыя 📜

22.03 (субота) | 18:00–20:00


Сустракаемся з Сяргеем Тарасавым каб паглядзець на XII стагоддзе без рамантызацыі: як яно перапраграмавала гісторыю, хто кіраваў гэтымі працэсамі і што засталося ад той эпохі?

Пагаворым пра час, калі драўляныя ідалы яшчэ не паспелі згніць, а на іх месцы ўздымаліся новыя святыні.

Што будзе на лекцыі:
● Хто знішчаў ідалаў і як ішло пераходжанне да хрысціянства?
● Чаму, як і хто гэтаму спрыяў?
● Глеб Менскі: роля пазабытага князя ў гiсторыi
● Чаму Афрасіння, а не Ефрасіння?
● Як, дзе і кім быў зроблены легендарны Крыж?
● Дзе ён цяпер і калі вернецца ў Беларусь?

*Будзе магчымасць набыць кнігу «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая» з аўтографам.

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на лекцыю | Дзе? | Instagram


Ствараем падставачку пад крашанку: керамiчны варкшоп 🪺🧺

22.03 (субота) | 11:30–13:00

Крашанкі дораць і ў наш час на Вялікдзень. Таму прапануем зрабіць сёлета прыгожыя i мультысезонныя эка-падставачкі з гліны пад крашанкі.

Тэкстура, форма, узоры — на ваш выбар.

З імі традыцыйны велікодны падарунак будзе глядзецца надзвычай арыгінальна і будзе выглядаць арганічна ў побыце.

Пасля свята гэтую прыгажосць не захочацца хаваць у шафу да наступнага Вялікадня — яна зможа быць падсвечнікам, ёмістасцю для арэхаў, арэшкаў ці семачак ☺️

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на варкшоп | Дзе? | Instagram


Таямніцы вясновага раўнадзенства: касмагонія эквіноксу і велікодны цуд 🔥

18.03 (аўторак) | 19:00–21:00


Праз тысячагоддзі вясновае раўнадзенства (вернальны эквінокс) прачытвалася культурай як ключавая падзея сакральнага салярнага году. У хрысьціянскай цывілізацыйнай парадыгме зьвязаныя з ім культурныя коды пераклаліся на ключавую падзею хрысьціянскага літургічнага цыклю – Вялікдзень.

Мы пагаворым:

♦️ Пра сэнсы – касмалагічныя і антрапалагічныя, міталагічныя і рэлігійныя – вясновага раўнадзенства і асацыяваных з ім сьвят у старажытных культурах
♦️ Як гэтыя сэнсы сфармавалі нашыя культурныя традыцыі і ўяўленьні пра сакральнае

А таксама:
♦️ Пра беларускія вясновыя сьвяткаваньні, іх унікальнае аблічча, рысы й разуменьні, якія і лучылі краіну з шырэйшым сьветам, і падкрэсьлівалі яе адметнасьць
♦️I як яны паўплывалі на нацыянальнае мысьленьне, літаратура й мастацтва, якія ўвабралі ў сябе іх эстэтыку й глыбінныя сэнсы і перастварылі наноў

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на сустрэчу | Дзе? | Instagram


Сяргей Лескець: этнаграфiчныя экспедыцыi, знахарства i шаптухi 📸

16.03 (нядзеля) | 18:00–20:00


Сустракаемся з Сяргеем – журналістам, фотамастаком і даследчыкам народнай традыцыі лекавання, аўтарам кнігі «Шэпт».

Паслухаем гісторыі з экспедыцый па беларускіх вёсках, дзе яшчэ жывуць старажытныя веды пра лекаванне словамі, раслінамі і рытуаламі.

Вось прыблізны спіс тэм:
• Аповеды з экспедыцый па таемных мясцінах знахарства
• Гісторыі знаёмстваў з лекаркамі – шаптухамі, траўніцамі
• Заклінанні, замовы, шэпты з лекавальных практык (галасы шаптух)
• Старадаўнія сакрэты ацаляльнай сілы раслін  
• Вядунскія формулы паразумення са стыхіямі
• Законы ладу і супраціву ў народнай філасофіі
• Здагадкі і роздумы пра жыццё і смерць, душу і цела, зямлю і Сусвет, дабро і ліха, долю і нядолю

Таксама паглядзiм дакумэнтальныя фатаздымкі, фотапартрэты гераінь кнігі «Шэпт», відэазапісы лекавальных «сеансаў» i некаторыя з атрыбутаў і рытуальных рэчаў народных лекараў.

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на сустрэчу | Дзе? | Insta


✨ Урбаністыка. Як зрабіць горад зручным і бяспечным?

15.03 (субота) | 13:30-15:20
5 BYN


Моладзевая размоўная суполка “Куток” запрашае на гутарку ўсіх, хто любіць свой горад і хоча, каб ён стаў яшчэ лепш.

Горад – гэта не толькі будынкі і дарогі. Гэта прастора, дзе мы жывем, працуем, сустракаемся з сябрамі і гуляем з сабакамі. А як зрабіць гэтае месца максімальна зручным, бяспечным (а ў ідэале яшчэ і прыгожым)?

Ва ўтульнай атмасферы абмяркуем: 
• Як і навошта ствараць зялёныя аазісы сярод бетонных джунгляў? 
• Што рабіць, каб пешаходны пераход не быў экстрэмальным відам спорту? 
• Як зрабіць горад бяспечным для ўсіх: ад малых да вялікіх, ад пешаходаў да самакатаў?

На ўсе гэтыя пытанні паспрабуем разам знайсці адказы за кубачкам кавы ці гарбаты.

📌 “Куток” – гэта моладзевая прастора, дзе можна проста пасядзець з аднадумцамі, без сораму і натугі паразмаўляць пра жыццё + атрымаць практыку роднай мовы. Далучайцеся 🫶

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на гутарку | Дзе? | Instagram

933 0 10 1 26

Экспрэс-курс па пашыве спадніцы: новы сезон 🔥

Старт 16.03 (па нядзелях) | 09:00–11:00

5 заняткаў (1 тэарэтычны + 4 практычных)

Што будзе на курсе?
• Лекцыя пра віды спадніц і асаблівасці аўтэнтычнага адзення
• Практычныя парады: якую тканіну выбраць пад ваш рэгіён, як падрыхтаваць яе да пашыву і пакраіць?
• Падрабязны інструктаж: як сумясціць клетку, зрабіць маршчэнне і прышыць паяс
• 3 спосабы апрацоўкі падола і хітрыкі, як зрабіць засцёжку
• І шмат чаго яшчэ ❤️‍🔥

Будзем разам шыць самы распаўсюджаны і просты па крою тып – спадніцу з прамых полак. Майстрыха традыцыйнага строю Аляксандра Мятлеўская правядзе iнтэнсiў для вас.

Пашыюцца ўсе, нават навічкі!

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на курс | Дзе? | Insta


Віктар Малышчыц: астрафатаграфія, чорныя дзіркі і іншыя Сусветы (16+) ✨

09.03 (нядзеля) | 13:00–14:30

Мозг не ствараўся для разумення Сусвету. Ён добра спраўляецца з пошукам ежы і пабудовай жылля, але калі справа даходзіць да чорных дзіраў, выкрыўлення прасторы і мультысусветаў, узнікае адчуванне, што сістэмныя патрабаванні завышаныя.

Віктар Малышчыц – астраном і лепшы беларускі астрафатограф – прапануе паглядзець на Сусвет так, як гэта робяць тыя, хто працуе з ім кожны дзень. Будзем разбірацца ў фактах, якія не надта хочуць укладацца ў галаве (але дакладна застануцца там надоўга).

Што будзе на лекцыі
• Ці прадвызначаная наша будучыня?
• Ці існуюць іншыя Сусветы
• Як скрыўляецца прастора?
• Што будзе, калі ўпасці ў чорную дзіру?

Задумаемся, чаму гэты Сусвет выглядае быццам «наладжаным» пад нас, і паспрабуем разабрацца, чаму мы ніяк не можам знайсцi «братоў па розуме».

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на лекцыю | Дзе? | Instagram


Месапатамія і культурныя коды: Бабілон і Асірыя 🔥

04.03 (аўторак) | 19:00-21:00

Шмат з таго, што мы прымаем як само сабой зразумелае, у тым ліку нашае адчуваньне прасторы і часу, ёсьць не рэчаіснасьцю як такой, але ўспрынятымі намі культурнымі кодамі – і некаторыя з іх сфармаваліся ў старажытнай Месапатаміі.

У нашай гутарцы пра культурныя (у тым ліку мастацкія, палітычна-канцэптуальныя, рэлігійныя, навуковыя, эстэтычныя і інш.) падмуркі нашага сучаснага мысьленьня мы дасьледуем неверагодны інтэлектуальны сьвет Бабілону і Асірыі, які пакінуў нам у спадчыну мноства ментальных канструктаў і ўстановак у самых розных сферах жыцьця, ад бюракратычнай да магічнай, ад мілітарнай да літаратурнай.

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на лекцыю | Дзе? | Instagram


Маляванка: Драздовіч. Кіш. Осіпаў ✨

02.03 (нядзеля) | 13:00-14:
45

Маляваныя дываны сёння — прызнаная нацыянальная каштоўнасць. Але так было не заўсёды. Іх творцы – «дзівакі», «не такія, як усе». Але ці не так заўсёды пачыналася сапраўднае мастацтва?

Суполка ШтурШок запрашае пагутарыць пра:
• Бум маляванак першай паловы мінулага стагоддзя
• Маляванка vs макатка: у чым розніца?
• Тэхналогіі стварэння маляванак даўней і зараз
• Рэкламны каталог і «тэлевізіі» Язэпа Драздовіча
• Райскі сад і маляваны лёс Алены Кіш
• «Кабыдык ў акно магчымасцяў» разам з Максімам Осіпавым

Штурхайма сябе і адзін аднаго – і ўсё будзе Беларусь!

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на лекцыю | Дзе? | Instagram


«Кусь Кусяндра»: тэатралізаваныя чытанні з аўтаркай + самаробкі. Як разумець злосць і не баяцца яе? 🙀

01.03 (субота) | 12:00-13:00
дзеці 3-11год

Калі дзіця раве, тупае нагамі і хоча ўсё зламаць — што з гэтым рабіць? Крычаць у адказ? Ігнараваць? Чытаць кнігі па псіхалогіі? Адказ ёсць у адной з найлепшых дзіцячых кніг апошніх гадоў.

«Кусь Кусяндра» Надзеі Ясмінскай не вучыць «не злавацца», а дае мову, дакладны план, як жыць з эмоцыямі. Бо злосць не рассмоктваецца, калі яе не заўважаць.

Тэатралізаваныя чытанні
Без маралізатарства даведаемся, што злосць — гэта тое, што трэба навучыцца разумець.

Як працуе злосць
Чаму злосць — гэта не «дрэнная эмоцыя», а базавы механізм самарэгуляцыі? Што адбываецца ў арганізме, калі чалавек (а асабліва дзіця) злуецца?

Майстар-клас: ствары сваю Кусяндру
Кожны зробіць уласную Кусяндру — такой, якой уяўляе яе сам.

Гэта тэма, якая не знікае з узростам. Тыя бацькі, якiя робяць выгляд, што ўсё добра, таксама знойдуць у ёй сябе.

👉🏻 Запic на чытаннi 👈🏻


Масленіца са спеўным гуртком PARASON і Ганнай Разінай: песні, традыцыі, загадкі 🥞

27.02 (чацвер) | 19:00–20:00

Масленіцу можна адсвяткаваць па-рознаму. Можна есці бліны, паліць пудзіла цi заставацца дома і ігнараваць каляндар. Але калі ўжо святкаваць — то так, каб яна сапраўды гучала.

Калісьці вясну не чакалі, а заклікалі: праз песні, гульні i абрады. Спявалі ўголас, бо чым мацней гук, тым хутчэй знікае зіма. Паспрабуем таксама?

Разам з гуртком PARASON
• Паслухаем i паспяваем масленічныя песні
• Пазнаёмімся з гісторыяй свята
• Праз загадкі і рэбусы даведаемся пра традыцыi
• Паямо блінцоў

Заходзьце, каб вабiць добры вечар у арт-прасторы так, як вам зручней: будучы часткай працэсу або проста назiраючы.

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на вечар | Дзе? | Instagram

20 last posts shown.