PALATNO


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


PALATNO расказвае пра гісторыю, культуру і жыццё па-беларуску. Свежы артыкул — кожны дзень.
Наш сайт: https://palatno.media/

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter




Беларускія пісьменнікі і пісьменніцы... Як бы яны цяпер выглядалі?

Янка Купала, Зоська Верас, Цішка Гартны, Рыгор Барадулін, Цётка і Паўліна Мядзёлка.

Пішыце ў каментарыях, каго б вы хацелі пабачыць яшчэ ⤵️

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
У PALATNO выйшаў першы сезон падкаста «‎Зямля Свабоды». У ім мы расказваем унікальныя гісторыі ўраджэнцаў Беларусі, якія з'ехалі ў пачатку мінулага стагоддзя за лепшым жыццём у Злучаныя Штаты Амерыкі.

У кожным эпізодзе расказваем, як героі жылі ў дарэвалюцыйнай Беларусі, падчас Першай сусветнай і ў першыя гады ўлады бальшавікоў. Кожны эпізод — гэта гісторыя, як людзі кідалі родныя мясціны і ехалі ў пошуках лепшага жыцця.

📱 Капала тунэль у Амерыку для бабулі. Гісторыя Роўз з Высока-Літоўска

📱 Абраў Амерыку замест Троцкага і Леніна. Гісторыя з Лепеля

📱 З двума доларамі ў Нью-Ёрк. Гісторыя Молі з Пінска

📱 Тры месяцы дарогі ў Амерыку. Гісторыя Луіса са Слуцка

📱 З'ехала ў Штаты без бацькоў. Гісторыя Эдны з Петрыкава

📱 Двойчы імігрант. Гісторыя Пола з Клецка

📱 У Амерыцы сталі з маці феміністкамі. Гісторыя Роўз з Наваградка

📱 У Беларусі спаў у цягніках, у Амерыцы стаў мастаком. Гісторыя Абрама са Старадуба

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Вітаем, гэта PALATNO! Больш за сто гадоў таму з беларускіх зямель за лепшым жыццём у Амерыку плылі тысячы чалавек. Ва ўсіх былі розныя лёсы, розныя гісторыі… Але ва ўсіх іх засталіся каштоўныя ўспаміны пра Беларусь.

У серыі падкастаў «Зямля свабоды» мы раскажам асабістыя гісторыя дзясяткаў людзей, якія пакідалі родныя мясціны, родных людзей і ўспаміны, што працягнулі жыць у іх сэрцах праз шмат гадоў пасля.

Першая гісторыя — пра Разалін Брэснік-Пэры, якая капала тунэль у Амерыку.

📱 ПЕРШЫ ЭПІЗОД: https://youtu.be/HjgBpLCxugc

https://palatno.media/ziamlia-svabody-1/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Якім быў крымінал у Беларусі сто гадоў таму?

PALATNO запускае спецыяльны сезон крымінальнага падкаста «Галаваломка» пра беларускі крымінал у 1925 годзе. У першым эпізодзе мы пагаворым пра тое, якім для беларусаў быў цэлы 1925 год.

Расказваем пра забойствы, рабаванні, сямейныя сваркі, крадзяжы, падпалы і пра шмат чаго іншага.

📱 ПЕРШЫ ЭПІЗОД: https://www.youtube.com/watch?v=Pg70PpoYU8w&t

https://palatno.media/galavalomka-1925-%e2%84%961/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Дзе знайсці PALATNO?

🖥 На сайце мы захоўваем дзясяткі артыкулаў пра гісторыю, культуру, мову. Вы можаце прачытаць і пра чорныя дзіркі, і пра цікавыя беларускія гаворкі, і пра гісторыю іншых краін.

Калі ў вас не адкрываецца наш сайт, паспрабуйце ГЭТУ СПАСЫЛКУ.

📱 Глядзіце лепшыя матэрыялы ў крутой упакоўцы — у нашым INSTAGRAM.

📱 На асноўным TikTok-канале мы ў скарочаным варыянце пераказваем самыя запамінальныя артыкулы.

📱 А яшчэ ў нас ёсць TikTok-канал, дзе мы даем нарэзкі цікавых момантаў з падкасту «‎Гістфак».

📱 Анонсы апошніх артыкулаў, што з'явіліся ў нас — глядзіце на FACEBOOK.

📱 На асноўных Youtube-канале PALATNO вы можаце знайсці нашы апошнія падкасты: пра гісторыю вядомых дыктатараў, што такое Дзікі Захад, тру-крайм падкаст «Галаваломка».

📱 На Youtube-канале «Гістфак» ёсць наш першы відэападкаст пра беларускую гісторыю. Там вы зможаце даведацца і пра беларускіх нячысцікаў, і пра жыццё беларусаў у міжваеннай Польшчы, і пра гісторыю беларускай эміграцыі.

Нашу працу можна падтрымаць на PATREON.


🎄 Дарагія чытачы Palatno Media! 🎄

Віншуем вас з надыходзячым Новым годам! 🌟

Няхай 2024 год прынясе ў вашыя дамы цеплыню, радасць і натхненне. Жадаем, каб усе мары здзейсніліся, кожны дзень быў напоўнены яркімі падзеямі, а ў сэрцы панавалі гармонія і любоў. 💫

Дзякуем вам за тое, што застаяцеся з намі, чытаеце, падтрымліваеце і натхняеце нас працаваць яшчэ лепш. Разам мы будуем супольнасць, поўную крэатыву і ідэй.

Заставайцеся з Palatno у новым годзе, бо наперадзе нас чакае яшчэ больш захапляльных гісторый, цікавых падкастаў і незвычайных праектаў.

Каманда Palatno Media!


Дранікавы гараскоп на 2025 год

Падрыхтавалі для вас дранікавы гараскоп для усіх знакаў задыяку. Дранікі вывучылі зоркі, таму напоўняць наступны год хрумсткімі перажываннямі.

https://palatno.media/dranikavy-garaskop-na-2025-god/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Каго мы страцілі ў 2024 годзе?

Успамінаем тых, каго не стала ў надыходзячым годзе.

https://palatno.media/kago-my-stracili-u-2024-godze/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Анекдоты на Новы год па-беларуску №2

Вяртаемся пад Новы год з дзедаўскімі анекдотамі! Трымайце вашы жываты!

https://palatno.media/anekdoty-novy-god-pa-belarusku-2/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


2025 год будзе годам Змяі. А чаму Змяі? Адкуль узяліся гады жывёл?

Кітайскі каляндар — гэта не проста цыкл з дванаццаццю жывёламі, а цэлая сістэма вераванняў. Гады, названыя ў гонар розных жывёл, сталі неад'емнай часткай сусветнай культуры, а іх гісторыя бярэ пачатак у старажытным Кітаі.

https://palatno.media/2025-god-zmjai/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Першым прэзідэнтам Гаваяў быў беларус?

А вы ведалі, што больш за сто гадоў першым прэзідэнтам Гаваяў стаў беларус? Гэта праўда! У Мікалая Судзілоўскага вельмі цікавы лёс: ён пачынаў як рэвалюцыянер, якога амаль не арыштавала царская ахранка, змог уцячы ў Еўропу, а потым і ў Амерыку. Канфліктаваў у Сан-Францыска з праваслаўным святаром так, што яго адлучылі ад царквы. Тройчы быў жанаты, жыў у дзясятках еўрапейскіх і азіяцкіх краінах... І, вядома, паспех стаць першым гавайскім прэзідэнтам.

https://palatno.media/pershy-president-hawaii/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Пяць ідэй для вашага навагодняга стала

Хочаце ўцячы ад традыцыйнага аліўе і пюрэ з адбіўнымі? Можна зрабіць навагодні стол з кітайскай тэматыка, ці мінімалістычны фуршэт для вялікай кампаніі. А можна ўвогуле зрабіць эка-тусоўку. Аднак ад аліўе і пюрэ можна і не ўцячы нават з такімі тэмамі.

https://palatno.media/navagodnji-stol/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Пяць фільмаў, якія вернуць вас у дзіцячую зімовую казку

Калядныя фільмы — гэта не проста спосаб адпачыць у святочны вечар, але і магчымасць вярнуцца ў часы, калі вера ў цуды была безумоўнай, а зіма асацыявалася з казкай.

https://palatno.media/dzicjachaja-zimovaja-kino/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Шэсць парад, як святкаваць Новы год у адзіноце

Большасць людзей сустракае Новы год у кампаніі сяброў ці ў сямейным коле. Гэтае свята асацыюецца з вечарынкамі і ўрачыстасцямі ў асяроддзі блізкіх людзей.

Але не заўсёды ўсё ідзе па плане, і па шэрагу прычын на святы можна застацца ў адзіноце. Аднак тое, што вы сустракаеце Новы год па-свойму, не азначае, што вам трэба пакутаваць.

https://palatno.media/novy-god-u-adzinoce/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Пяць рэчаў, якія трэба зрабіць да канца года

Да Новага года застаецца ўсяго толькі тыдзень! Гэта шмат часу, за які можна паспець упарадкаваць справы, падвесці вынікі года і падрыхтавацца да новага пачатку.

https://palatno.media/pjac-rechau-da-kanca-goda/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Рамантыка на Каляды: восем фільмаў, каб добра правесці свята

Калядныя фільмы не толькі пра каханне, але і пра чароўную атмасферу, якая аб'ядноўвае людзей і стварае цуды.

https://palatno.media/ramantyka-na-kaliady/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Ад вяселляў да крадзяжу рэчаў у дзеўчын. Дзве калядныя гульні беларусаў

Каляды можна правесці весела ў кампаніі сяброў, а яшчэ і ў беларускай традыцыі. Гэта не так складана, калі пагуляць у дзве традыцыйныя калядныя гульні: «Жаніцьба Цярэшкі» і «Яшчар». Тым больш, што зусім хутка год Цмока, а пагуляцца ў Яшчара будзе супер ідэяй.

https://palatno.media/kaljadnyja-gulni-belarusau/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Vino caliente, glögg і vin brulé. Падборка рэцэптаў глінтвейну

Ад глінтвейну людзі атрымліваюць асалоду ўжо тысячы гадоў. Нават старажытныя рымляне пілі гарачае віно з дадаткам розных спецый. Сёння, асабліва ў халодную пару, гэты напой можна знайсці ў барах, рэстаранах, а таксама прыгатаваць яго дома. Ён падарожнічае па ўсім свеце і ў кожнай краіне мае ўнікальны рэцэпт. Традыцыйны глінтвейн — гэта разагрэтае чырвонае віно з карыцай, кардамонам, гваздзікай і цытрусамі. Але гэта далёка не адзіны рэцэпт.

https://palatno.media/recepty-glintvejnu/

🖥 Не адкрываецца спасылка? ПАСПРАБУЙ ГЭТУ!

📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!


Дарагія чытачы PALATNO!

Віншуем вас з цудоўным і светлым святам — Калядамі! 🌟

Няхай у гэты чароўны час вашыя дамы напоўняцца цеплынёй, святлом і гармоніяй. Жадаем вам і вашым блізкім шчырага шчасця, душэўнага спакою і любові, якая грэе сэрцы.

Мы рады, што вы разам з намі, і абяцаем працягваць радаваць вас цікавымі матэрыяламі, шчырымі гісторыямі і важнымі тэмамі.

Шчырыя віншаванні ад каманды PALATNO! З Калядамі! ✨

20 last posts shown.