99-гадовы беларус вырашыў атрымаць пасведчанне аб нараджэнні
Гісторыю Міхаіла Фёдаравіча распавядае Камянецкая раённая газета.
У жыхара вёскі Індычы (Камянецкі раён) у пашпарце не пастаўлена дакладная дата нараджэння — толькі год. Да 100-годдзя мужчына вырашыў нарэшце разабрацца з дакументамі і аформіць іх як належыць.
Адзіны дакумент, дзе названая дата нараджэння пенсіянера, — гэта ваенны білет. Там напісана, што ён нарадзіўся 15 лютага 1925 года — магчыма, з яго ж слоў. Гэтага аказалася недастаткова.
У Камянцы сталі думаць, як дапамагчы пенсіянеру аднавіць дакладную дату нараджэння. У пошуках «доказнай базы» старшыня суда натыкнулася на запісы ў пасляваеннай пагаспадарчай кнізе і на некалькіх яе старонках выявіла вышэйназваную дату нараджэння. Запіс у ваенным білеце таксама стане аргументам.
Выязное пасяджэнне суда ўжо прызначанае на 31 ліпеня — яно пройдзе дома ў Міхаіла Фёдаравіча. Як толькі ён атрымае пасведчанне аб нараджэнні, зможа зрабіць і новы пашпарт з поўнай датай нараджэння.