🔥🔥🔥 У сярэдняй школе №4 г.Чэрвеня адбылася прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 6-х класаў гарадскіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з прадстаўнікамі спецыялізаванага ліцэя МУС Рэспублікі Беларусь:
• старшым афіцэрам курсавога звяна, маёрам міліцыі Юліяй Міхайлаўнай Буркун;
• ліцэістам 5 курса Станіславам Аляксандравічам Драздовічам.
Таксама на мерапрыемстве прысутнічаў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Чэрвеньскага РАУС Аляксандр Віктаравіч Семчанка.
Юлія Міхайлаўна распавяла пра гісторыю ўстановы адукацыі, патлумачыла дзецям, што навучэнцам з дрэннымі паводзінамі і дысцыплінай там не месца.
Станіслаў распавёў аб жыцці ліцэістаў: строгай дысцыпліне, рэжыме дня, аб спецыяльна адведзеным часе для карыстання гаджэтамі (не больш за 2 гадзіны ў суткі).
Аляксандр Віктаравіч патлумачыў алгарытм дзеянняў для жадаючых паступіць у ліцэй.
Удзельнікі БМГАВП правялі для гасцей пазнавальную экскурсію па раённым цэнтры бяспекі МНС, размешчаным у чацвёртай гарадской школе.