Еўрасаюз працягне падтрымку ў пабудове дэмакратычнай Беларусі
Прадстаўнік па міжнародных і еўрапейскіх справах Кабінета Уладзімір Астапенка пракаментаваў вынікі чацвёртага пасяджэння Кансультатыўнай групы беларускіх дэмакратычных сіл і Еўрапейскага саюза:
«З боку Еўрасаюза будзе дадзеная адпаведная ацэнка таму фарсу, які мы называем “бязвыбары-2025”. Супраць рэжыму Лукашэнкі працягнецца ціск і ізаляцыя, а таксама намаганні па прыцягненні да адказнасці асоб, якія здзейснілі злачынствы супраць беларускага народа.
Структуры ЕС запэўнілі, што падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці захаваецца як мінімум на цяперашнім узроўні. Асаблівая ўвага будзе нададзеная пытанням мабільнасці, каб палегчыць удзел беларусаў у адукацыйных, культурных і экспертных праграмах ЕС.
Удзельнікі Кансультатыўнай групы адзначылі, што беларуская праблематыка застаецца важнай для міжнароднай супольнасці, а кіраўніцтва інстытутаў ЕС працягне падтрымліваць намаганні беларусаў у пабудове незалежнай, дэмакратычнай і еўрапейскай краіны краіны», — падкрэсліў Уладзімір Астапенка.