Выстава да Міжнароднага дня правоў чалавека
10 снежня на пляцоўцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, у Музеі Вольнай Беларусі, адкрываецца выстава «Пачуцці», на якой будуць прадстаўлены малюнкі, створаныя беларускімі палітвязнямі ў турэмных умовах. Падчас мерапрыемства таксама адбудзецца прэзентацыя музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым».
Выстава прымеркавана да Міжнароднага дня правоў чалавека і будзе працаваць да 15 снежня 2024 года. Стваральнік і арганізатар выставы — чалец Беларускай асацыяцыі палітвязняў «ДА ВОЛІ» Арцём Задруцкі.
Запрашаем усіх, хто хоча адчуць каштоўнасць свабоды і справядлівасці, а таксама падтрымаць тых, чый голас заглушаны, але хто працягвае барацьбу.
Пачатак выставы а 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa). Уваход вольны.