На базе гімназіі № 1 імя Ф.Скарыны Мінска пад старшынствам намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь па дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, сацыяльнай і выхаваўчай рабоце
📌 На ім былі разгледжаны рукапісы вучэбных выданняў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з мэтай рэкамендацыі іх да выпуску да 2025/2026 навучальнага года. Сярод іх — рукапісы вучэбных дапаможнікаў па літаратурным чытанні, біялогіі, матэматыцы, дапрацаваныя па выніках доследнай праверкі, дыялогавых пляцовак, грамадскай экспертызы.
— Гэта першае выязное пасяджэнне прэзідыума навукова-метадычнага савета, якое арганізавана з мэтай прыцягнення педагагічнай грамадскасці для дадатковай незалежнай ацэнкі падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія рыхтуюцца да друку, — адзначыў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. — Для правядзення такіх пасяджэнняў будуць выбірацца ўстановы адукацыі, якія добра зарэкамендавалі сябе, якія дэманструюць высокі ўзровень ведаў навучэнцаў, у якіх працуюць высокакваліфікаваныя педагогі, якія змогуць выказаць свой пункт гледжання пра змест вучэбнай літаратуры, адпаведнасць яе запытам сучаснай адукацыйнай практыкі.
🖌️ Якасць дапрацоўкі, праведзенай спецыялістамі Акадэміі адукацыі сумесна з аўтарскімі калектывамі, ацанілі настаўнікі гімназіі № 1 Людміла Бушуева, Таццяна Шаўрук, Іна Альшэўская, Хрысціна Шалатоніна. Педагогі адзначылі станоўчыя тэндэнцыі пры перавыданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, выказалі свае прапановы і пажаданні.