Прадстаўнікі Руху беларускіх нацыяналістаў наведалі ў Нямеччыне помнік у гонар Слуцкага збройнага чыну і ўшанавалі памяць паўстанцаў.
"Помнік случакам знаходзіцца каля гораду Мітэнвальд у Баварыі. Пасьля Другой сусьветнай вайны непадалёк месьціўся лягер DP для перамешчаных асобаў у якім знаходзіліся ў тым ліку і беларусы. Неўзабаве імі былі створаныя беларускі садок, школа і скаўцкі атрад, а таксама наладжана культурніцкае жыцьцё.
Не забывалі беларускія ўцекачы і пра гераічны ўчынак слуцкіх паўстанцаў. У 1948 годзе, напярэдадні 28-ай гадавіны Слуцкага збройнага чыну, чны урачыста усталявалі помнік, які атрымаў назву – "Змагарам за волю Беларусі".
У 2020 годзе каля яго зьявілася шыльда з выяваю Пагоні і надпісам "Тым, хто пайшоў паміраць, каб жыла Бацькаўшчына". 🤍❤️🤍