Моладзевы Блок | Моладзь.бел ⚡️


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Politics


Агульнанацыянальны рух маладых актывістаў і актывістак, якія жадаюць жыць у сучаснай і свабоднай Беларусі ✊
Нас аб’ядноўвае вера ў свабоду, гуманізм і правы чалавека.
Сувязь: @moladzbel_bot
Пра нас: moladzbel.org
IG: instagram.com/moladzbel

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Запрашаем варшаўскіх пабачыцца ў гэтую нядзелю 🤝

Моладзевы Блок разам з Задзіночаннем беларускіх студэнтаў і пры ўдзеле Моладзевага Наступу (Фракцыя КР) ладзіць сустрэчу з падпісчыкамі і падпісчыцамі з Варшавы!

Мы будзем радыя пабачыцца ў афлайне, а таксама правесці змястоўную дыскусію па аднаму з гарачым для дэмакратычнага руху топіку: роля і лёс Каардынацыйнай Рады: ці патрэбная гэтая структура беларускаму грамадству ў 2024?

Таксама мы скарыстаемся гэтай магчымасцю каб трошкі паразмаўляць пра нашую бягучую дзейнасць фармальна і нефармальна, а ўвечары проста разам папіць піва 🍻

📍 Месца правядзеня:
Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska 24, пам. 64)

⏰ Час правядзення:
Нядзеля 21 красавіка, 17:00 - 19:00

Калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы.


Апошні шанец трапіць на наш семінар 🔥

Моладзевы Блок пры інфапартнёрствы @zbsunion і @moladzievynastup запрашае далучыцца да нашай грунтоўнай адукацыйна-дыскусійнай праграмы.

Падрабязней чытайце ў картках і па спасылцы (дасяг з Беларусі праз VPN).

Падаць заяўку можна тут:

https://forms.gle/58GL8MqASeLCXaeN8


🔥 Новая афлайн магчымасць ад Моладзевага Блоку: дыскусійна-адукацыйны семінар па публічнай палітыцы

Як знайсці баланс у палярызаваным грамадстве? Што ляжыць у аснове якасная заканадаўчай ініцыятывы? Якім чынам пераконваць грамадства і дзяржаву ў сваіх перакананнях?

На нашым семінары мы сфакусуемся на радыкальна ліберальных зменах у пост-сацыялістычных краінах: пашырэнне эканамічных свабодаў, індывідуальных правоў ва ўмовах сапраўднай палітычнай канкурэнцыі.

Акрамя таго, мы вылучым шмат часу на абмеркаванні і дыскусіі: усё для вас, будучыя ўдзельнікі і ўдзельніцы.

Дэдлайн падачы: 12.04
Падрабязнасці па спасылцы (дасяг з Беларусі праз VPN)

Заяўкі на ўдзел можна пакідаць тут:
https://forms.gle/NLUfRwsYvfUDP3XBA


Legalize Belarus запрашае на Школу гуманнай наркапалітыкі 3.0 🌿

Наркапалітыка — адна з найбольш чуллівых тэмаў грамадства. Аднак, нашая агульная і адназначная пазіцыя ў тым, што спажывец — не злачынца!

Мы верым, што ў свабодным грамадстве людзей не павінны адпраўляць за краты за спажыванне псіхаактыўных рэчываў (ПАР) і мы шукаем аднадумцаў, якія зацікаўленныя ў доўгатэрміновай працы па змяненні грамадскай думкі і рэфармаванню цяперашняга заканадаўства.

У рамках Школы ўдзельнікі і ўдзельніцы азнаёмяцца з рознымі аспектамі наркапалітыкі, пачынаючы ад асноўных паняццяў у сферы псіхаактыўных рэчываў і іх уплыву на арганізм чалавека да аналізу адвакацыйных стратэгій і міжнароднай сістэмы рэгулявання ПАР.

Падрабязней пра школу можна прачытаць на сайце.

📍 Калі? Дзе?
9–13 траўня. Літва

⏰ Дэдлайн падачы:
6 красавіка

Удзельнікі і ўдзельніцы будуць адбірацца на падставе матывацыйных лістоў, якія можна пакінуць у форме-заяўцы.


🐍 Палітычны актывізм да 2020, аналіз зменаў настрояў беларусаў, ліберальная будучыня Беларусі

Наш спікер Даніла Лаўрэцкі, завітаў у госці да падкасту Вальнадумства!

Разам з нашым былым сябрам Лёшам Лазаравым, а таксама Франакам Дзядовым паўспаміналі як паўставаў Моладзевы Блок, абмеркавалі выклікі сучаснай палітыкі, а таксама паразмаўлялі за актуальную беларускую позву.

Запрашаем да праслухоўвання на YouTube:

👉 https://youtu.be/I5i7tL99AmI?si=bLpVAKweframeO2Y

І на ўсіх іншых пляцоўках:

👉 http://valnadumstva.podbean.com


З днём Волі ўсіх, спадарства!


Прымусовае размеркаванне студэнтаў — класічны прыклад савецкага рудымента, які застаўся ў Беларусі дагэтуль.

У свеце засталіся адзінкі краін, дзе такое практыкуецца. Пры гэтым у планах уладаў толькі ўзмацніць жорсткасць умоваў размеркавання: увесці адпрацоўку для студэнтаў-платнікаў, а таксама павысіць агульны тэрмін да 5 гадоў, замест 2. Добра, што пакуль не строгага рэжыму.

Пра тое адкуль узялося размеркаванне маладых спецыялістаў, дзе яшчэ і ў якім выглядзе яно існуе, а таксама якія ёсць альтэрнатывы і шляхі пазітыўнай матывацыі маладых людзей заставацца ў роднай краіне ці горадзе, глядзіце ў гэтым відэа.

👉 https://youtu.be/MOAVyC-yWHE


Ну як там, пацаны? Як казаў класік: "Ебалава, лепей вучыцца"? 🫡

Ідзе вясновы прызыў, а значыцца, у вас шмат пытанняў. На некаторыя з іх, мы адказваем у гэтых картках. А астатнія вы можаце накіраваць у наш бот зваротная сувязі:

@moladzbel_bot


Вяртаемся з новым відэа! 🔥🔥🔥

2024 — год выбараў. Яны адбудуцца адразу ў 64 краінах Свету, а на выбарчыя ўчасткі пойдзе аж 4 мільярды чалавек.

Аднак, ёсць краіны, дзе выбары і існуюць, аднак іх вынік на 100% прадказальны: выбары ў аўтарытарных краінах.

У сённяшнім відэа разбіраемся ў тым, якія існуюць стратэгіі дэмакратычных гульцоў на выбары пры аўтарытарызме, навошта самім дыктатарам выбары і што нас усіх чакае.

Чакаем на вашыя прагляды, каментары і лайкі! Нам вельмі важная вашая падтрымка, бо алгарытмы YouTube дрэнна прасоўваюць беларускамоўны кантэнт.

👉 https://youtu.be/B41egaMqudo


БЯСПЛАТНАЯ ЮРЫДЫЧНАЯ ДАПАМОГА для тых, хто сутыкаецца з праблемамі падчас выбрачага працэсу!

2 варыянты сувязі з намі:

👉 напісаць нам альбо Задзіночанню беларускіх студэнтаў;

👉 запоўніць гугл-форму.

Форма прызначана для студэнтаў і студэнтак, але калі ты сутыкаешся з праблемамі на працы ці яшчэ недзе, таксама абавязкова звяртайся да нас!

Беражыце сябе ❤️

10 last posts shown.