Мой родны гук


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


бот для ўсіх пытанняў і заказу фільмаў: @mojrodnyhuk_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


🕷 Наш Чалавек-павук 1994 у адкрытым доступе!

Серыі першага сезона будуць выходзіць штодня тут: https://anibel.net/cinema/Spider-Man?gt

Другі сезон на этапе перакладу/агучвання. Першую серыю можна паглядзець, калі вы падпісаныя на наш патрыён: https://www.patreon.com/MojRodnyHuk (сёння там з’явіцца ўжо другая серыя)

Прыемнага прагляду!


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🔥 Д'ябал можа плакаць па-беларуску

На Анібеле выйшла агучка першай серыі «Дʼябал можа плакаць».
Агучвалі амаль усе тыя ж рабяты, хто гучаў у нашых Павучках, таму раім паглядзець!

Нават опэнінг перапеты!
Прыемнага прагляду: anibel.net/cinema/Devil-May-Cry?tg


🔥 Выйшаў трэйлер Tales of Meadows на беларускай мове!

Беларускія распрацоўшчыкі Qualestory Games прэзентавалі кінематаграфічны трэйлер гульні Tales of Meadows.
Падзеі адбываюцца ў Тураўскім княстве XIII стагоддзя. Гісторыя раскажа пра маладога ваяра Філіпа, які павінен знішчыць старажытны культ, каб абараніць свой горад і сваіх блізкіх.

Над беларускай агучкай працавала каманда Майго роднага гуку 😊
Глядзіце трэйлер на канале рабят, пішыце каментарыі, дзяліцеся і, калі ласка, падтрымлівайце сваё)

Ну а мы зычым канадзе поспехаў (з надзеяй яшчэ папрацаваць разам 😉)!

Прыемнага прагляду: https://youtu.be/vO_7GzxXDeE

Канал з навінамі распрацоўкі гульні: https://t.me/talesofmeadows


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Чаму Плутон — не планета?

На нашым патрыёне выйшла апошняя серыя дакументальнага серыяла Планеты. Тым часам на Anibel выйшла нашая першая серыя ў адкрытым доступе:
https://anibel.net/cinema/The-Planets?tg

Прыемнага прагляду!


Сябры, раім падпісацца на ўтульны канал пра Мінск (і Менск😉)

Там можна знайсці як старыя гістарычныя фотаздымкі горада, гэтак і самыя апошнія. Убачыць карціны, месцы, людзей і успаміны.

А нашыя гледачы могуць знайсці ў тым канале «пасхалку» звязаную з Валадаром Пярсцёнкаў!

Зазірніце і падпішыцеся @ourminsk


🤖 Дзікі робат

🎬 Глядзець анлайн: https://anibel.net/cinema/Wild-Robot?tg

Сюжэт: З-за караблекрушэння інтэлектуальны робат па імені Розум асела на бязлюдным востраве. Каб выжыць у жорсткім асяроддзі, Роз сябруе з жывёламі вострава і даглядае гусяня, якое згубіла бацькоў.


Сябры, тут наш бот пачаў высылаць рэкламу 😬

Нас ніхто не ўзламаў, прычына ў тым, што бот зваротнай сувязі быў створаны на базе іншага бота бясплатна.
Спадзяемся, што такія выпадкі будуць рэдкімі, калі рэклама стане сапраўды назойлівай — што ж, прыйдзецца пераязджаць і пісаць свайго


Як бы гучала беларуская мова без жанчын?

Сёння, у міжнародны жаночы дзень, мы з рабятамі вырашылі крыху пафантазіраваць і паказаць, як бы выглядаў беларускі дубляж без жаночых галасоў.

Відавочна, што якасны дубляж без дзяўчат немагчымы!

Дзякуй, дарагія жанчыны, што вы ёсць, што глядзіце нас і што ГУЧЫЦЕ з намі! Са святам 🥳


Нашу агучку можна паглядзець легальна!

Праўда, пакуль толькі адзін фільм. «Мінулыя Каляды» у нашай агучцы з’явіліся на VOKA!

Глядзець тут:
https://voka.tv/ru-RU/movies/m-nulyya-kalyady (даступна для прагляду толькі з Беларусі)


Forward from: KAMBEG
Спадарства, сёння ў дзень роднай мовы прапаную зрабіць пару вельмі простых і добрых рэчаў на карысць яе развіцця!

1. Падпішыце петыцыю на твічы, каб там дадалі беларускую мову ў спіс моў трансляцый. Супольнасць твіча паступова расце і там з’яўляецца ўсё больш цікавага і якаснага кантэнту, але нашыя стрымеры вымушаныя пазначаць свае стрымы іншай мовай (рускай, украінскай ці яшчэ якой) і карыстацца хэштэгамі.
Такі здавалася б маленькі крок моцна дапамог бы нашым рабятам быць больш заўважнымі і знайсці свайго гледача.

2. Петыцыя аб даданні беларускай мовы на Amazon KDP. каб усе ахвочыя маглі выдаваць свае кнігі любым накладам і без гары грошай. Творы, маляванкі, коміксы, даследванні — любы чалавек гэта ўсё можа друкаваць на Amazon KDP, але не па-беларуску.
Калі ласка, падпішыце яе, распавядзіце ў сваіх сацсетках пра яе пакажыце сябрам.

З днём роднай мовы!!!


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Чаму начное неба свеціцца блізка паўночнага і паўднёвага полюсаў?

Эфект паўночнага ззяння тлумачыцца ў дакументальным серыяле Планеты (The Planets 2019), які штотыдзень выходзіць у нашай агучцы.

Пакуль серыял даступны для нашых патронаў, таму калі ёсць жаданне і магчымасць: падпісвайцеся!
💵 Патрыён: patreon.com/MojRodnyHuk
👀 Глядзець можна тут: https://kinakipa.site/movie?id=1272394

п.с. мы разумеем, што вы ўсе чакаеце навіны па Валадару Пярсцёнкаў. Першы фільм на стадыі агучвання, большая частка акцёраў ужо агучыла свае рэплікі, засталося пару чалавек, яны павінны скончыць найбліжэйшым часам.


Віншуем з Калядамі!

І няхай у нас пакуль яшчэ не склалася ўласнай падборкі навагодніх фільмаў, сёе-тое мы вам параіць можам:
Мінулыя Каляды — прыгожы рамантычны фільм з Эміліяй Кларк у галоўнай ролі. Калядны цуд (і настрой) прысутнічаюць ❤️
Апусціць перыскоп — старая амерыканская камедыя пра марскі флот ЗША (і наша першая работа). Вельмі смешнае і лёгкае кіно — самае то на святы 🔭
Халоднае сэрца — чароўны мульт, з песнямі, снегам, балванам Олафам і магіяй. Можна паглядзець усёй сям'ёй (ёсць першая і другая часткі) 🧊
Піраты Карыбскага мора (трылогія) — не зусім калядны, але казка! І таксама добра пасуе для сямейнага прагляду 😉

Таксама працягваецца наш збор на Валадара Пярсцёнкаў! На два фільмы мы ўжо сабралі, засталося яшчэ зусім крыху🔥

Заданаціць можна тут: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885

п.с. спасылка на канал з бэкстэйджэм прыходзіць па пошце, калі нешта не прыйшло пішыце ў бот: @mojrodnyhuk_bot


Мы сабралі на першы фільм!

А гэта значыць, ён ужо дакладна будзе і мы хутка пачнём агучку.

Але расслабляцца яшчэ рана! Таму не спыняемся)
Дарэчы, тыя, хто ахвяраваў 50$ і больш ужо атрымалі свае доступы да закрытай суполкі і могуць паслухаць як гучыць Голум ці Арагорн 😉

Таксама нам шмат пішуць з аднолькавымі пытаннямі, таму адкажам на тры асноўных прама тут:
1. Мы будзем рабіць рэжысёрскую версію
2. Пераклад будзе абапірацца на сучасны афіцыйны пераклад кніг Валадара Пярсцёнкаў
3. Мы не шукаем людзей на агучку, але калі вы маеце акцёрскі досвед (асабліва ў дубляжы) і вельмі хочаце паўдзельнічаць, можаце напісаць нам у бот @mojrodnyhuk_bot

Далучыцца да збору можна тут: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885
альбо праз крыпту ці paypal для гэтага пішыце ў бот: @mojrodnyhuk_bot


Пачынаем вялікі збор на трылогію Валадара Пярсцёнкаў!

спасылка на збор: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885

Для прафесійнай агучкі аднаго фільма спатрэбіцца больш за 1400$ (арэнда студыі, ганарар акцёрам, звядзенне гуку) на адзін фільм.

Усе, хто заданацяць атрымаюць:

20$ - першы фільм у раннім доступе;
40$ - першыя 2 фільмы ў раннім доступе;
50$ - усе фільмы ў раннім доступе + доступ у закрытую суполку, дзе будзе паказаны ўвесь працэс агучвання: кастынгі, бэкстэйджы, навіны;
100$ - усё пералічанае + узгадванне ў канцы фільма (пры жаданні);
200$ - усё пералічанае + асабістае відэа з падзякай запісанае голасам персанажа з фільма (на ваш выбар);
1000$ - усё пералічанае + адзін з мікрафонаў, на які запісваліся акцёры (пасля ўсіх агучак). Разовая прапанова)

Калі хочаце ахвяраваць іншым шляхам (крыптой, ці неяк яшчэ), пішыце ў наш бот: t.me/mojrodnyhuk_bot

п.с. І дзяліцеся гэтай інфармацыяй, гэта нам усім вельмі дапаможа




На нашым інстаграме ўжо больш за 1000 падпісыкаў🥳

Нам туды можна напісаць, пакінуць каментар, спытаць нешта, а яшчэ там часам выходзіць кантэнт, якога тут няма.

Напрыклад ролік пра тое, як і чаму ствараўся дубляж Німоны:
https://www.instagram.com/reel/DDUfpz2oJjR/

Падпісвайцеся і вы 😉
instagram.com/mojrodnyhuk/


🔥 Німона ў агульным доступе!

Запрашаем паглядзець наш першы паўнавартасны дубляж!

🎬 Глядзець анлайн: https://anibel.net/cinema/Nimona?tg
👀 Трэйлер: https://youtu.be/gceDmzDv3uo

Сюжэт: У футурыстычным сярэднявеччы рыцар Балістэр стаў галоўным падазраваным у забойстве каралевы, пасля чаго быў вымушаны ратавацца ўцёкамі. Адважная дзяўчынка-падлетак па імені Німона аказваецца адзінай, хто здольны дапамагчы ўцекачу ачысціць сваё імя ад падазрэнняў.

Дубляж Німоны — гэта наш эксперымент, які дакладна ўдаўся. На яго сышло шмат высілкаў і часу. Таму мы будзем вельмі ўдзячныя вам за фідбэк і распаўсюд 🥰


Публічны рэліз Німоны будзе сёння!

падпісвайцеся на наш канал, каб не прапусціць)


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Інструкцыі я дашлю вам па факсе пазней


Акрамя Німоны на нашым патрыёне штотыдзень выходзіць новая серыя Чалавека-павука 1994 года!
На дадзены момант іх ужо 4.

Падпісвайцеся😉: patreon.com/MojRodnyHuk


Нашыя гледачы дзеляцца сваімі ўражаннямі ад прагляду Німоны!

Хтось лічыць, што наша Німона гучыць лепш за арыгінальную!
Дарэчы, у суседзяў з усходу дубляжу гэтага мульта наогул няма (толькі закадр)

😉 падпісвайцеся і глядзіце: https://www.patreon.com/MojRodnyHuk

20 last posts shown.