Адным з любімых абяцанняў лукашэнкі перад "выбарамі" было абяцанне беларусам якаснага і даступнага жытла.
У выніку ўсе гучныя праекты (прэзідэнцкія хаткі, сацыяльныя новабудоўлі, гарады-спадарожнікі) ператварыліся ў банальны схематоз яго хаўруснікаў, тэмпы будаўніцтва толькі працягваюць падаць, а абяцанні здзімаюцца на вачах. З абяцаных 10 мільёнаў кв.м. жылля ў год добра, калі будуецца 4, колькасць чаргавікоў практычна не памяншаецца.
Нават сам лукашэнка даўно зразумеў, як выглядае "канёк" яго праграмы - ён стаў выказваць незадаволенасць якасцю і тэмпамі будаўніцтва, а нядаўна "сілавікі" затрымалі кіраўніцтва аднаго з найбуйнейшых забудоўшчыкаў "Dana Astra". Толькі вось наўрад ці гэтыя паказальныя выступленні дапамогуць простым беларусам.