Як праходзіць збор подпісаў сярод медыкаў і студэнтаў медыцынскіх навучальных устаноў
Да супольнасці дактароў прыходзяць вельмі сумныя звесткі.
Так, у санаторыі "Беларусачка", у кабінеце ўжо ёсць гатовыя спісы з усімі дадзенымі супрацоўнікаў. Людзям проста кажуць пакінуць подпіс, нават не гаворачы - дзеля чаго (але і так разумела). Залішнія пытанні не вітаюцца.
Ёсць шмат выпадкаў, калі кіраўніцтва абяцае пазбавіць месца ў інтэрнаце, калі нехта не жадае ставіць подпіс за дыктатара. Такія пагрозы распаўсюджваюцца як на студэнтаў, так і на сем'і.
Начмед адной з бальніц Менску давёў, што подпісы з супрацоўнікаў установы павінны складаць не менш за 90% з усяго персаналу.
Тое ж самае тычыцца ўдзелу медыцынскіх работнікаў у так званых флэшмобах "Нада!".
Медыкі нагадваюць: калі вы бачыце калектыў дактароў, які заклікае ўзурпатара браць удзел у "выбарах", не забывайцеся, што за колькі імгненняў да відэа, быў чутны лязг пугі.