З Фамой Варанецкім я пазнаёміўся, калі вучыўся на старшых курсах журфака. Ён рабіў у Акадэміі выпускны спектакль "Чайка". Я папрасіўся на рэпетыцыі і Фама Сільвестравіч дабразычліва пусціў паглядзець. Я выдатна разумею тэатральных людзей, якія закрываюцца ад усіх у тэатральнай залі і робяць сваё свяшчэннадзействы. Час спыняецца. Гэта залежыць ад таго, хто кіруе. І вось Фама Варанецкі праводзіў свае рэпетыцыі ціха і далікатна.
Рабілася сцэна самазабойства Трэплева. І Фама Сільвестравіч сказаў: "Раеўскі бы падвесіў Трэплева за ногі над сцэнай, прымусіў гайдацца..." Тут ён выразна паглядзеў на мяне. У спектаклі Трэплеў зыходзіў проста за сцэну.
За тую сапраўдную павагу да вучняў і да мяне ад сталага вопытнага майстра, які шчодра адкрываў дзверы мастацтва для наступных пакаленняў.
Я не бачыў Варанецкага на сцэне. Ён быў носьбітам культурнага коду купалаўцаў і перадаў яго надалей.
У Варанецкага і Кірычэнкі заўсёды застанецца месца ў маім сэрцы.
Дзякуй вам, Фама Сільвестравіч.