⭐️ Ан-лайн лекцыя пра Антонія СланімскагаУ межах цыклу сустрэч “Санаторый пад клепсідрай” заўтра
5 сакавіка Андрэй Хадановіч прачытае анлайн-лекцыю пра знакамітага польскага творцу
Антонія Сланімскага (1895-1976), які быў празаікам, драматургам, калумністам, мемуарыстам, але найперш – віртуозным паэтам. 👍👍👍
Сланімскі за сваё доўгае творчае жыццё паспеў пабываць і скандальнай зоркай паэтычнай эстрады, кабарэ і газетнай хронікі; і адным з наймаладзейшых “жывых класікаў”, адным з лідэраў найпапулярнейшай паэтычнай групы “Скамандр”; і абаронцам ліберальных каштоўнасцяў у няпросты час нараджэння фашызму; і выгнаннікам у ваенныя і пасляваенныя гады; і аўтарам, які наважыўся вярнуцца з эміграцыі ў сацыялістычную Польшчу. 🔥🔥
👉 Далучыцца
тут #анонс