Ружовая Купіна


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Вітаем вас у беларускамоўным куточку вялікай банды аматараў кінематографа!
Сувязь: @yesterday_alex

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Фільм «Гамнет» Хлоі Чжао выйдзе ў снежні гэтага года!

Нагадаем, што ў цэнтры сюжэта – Уільям Шэкспір і яго жонка Эн Хэтуэй перажываюць смерць сына.

#Гамнет


Стала вядома, што хронаметраж фільма «Ліла і Сціч» будзе складаць 1 гадзіну і 48 хвілін.

На 23 хвіліны больш, чым арыгінальны мультфільм.

#ЛілаІСціч


Пірс Броснан, Хелен Мірэн і Бэн Кінгслі на першых кадрах фільма «Клуб забойстваў па чацвяргам» Крыса Каламбуса!

У цэнтры сюжэта – пенсіянеры, якія бавяць час расследаваннямі нераскрытых забойстваў.

#КлубЗабойстваўПаЧацвяргам


Новыя персанажныя постары да фільма «Місія невыканальная: Фінальная расплата»!

Паводле інфармацыі інсайдараў, хронаметраж карціны будзе складаць 2 гадзіны і 47 хвілін, што аўтаматычна робіць яе самай доўгай у франшызе.

#МісіяНевыканальная


На Netflix адбылася прэм'ера ўсіх эпізодаў апошняга сезона серыяла «Ты»!

Збіраецеся глядзець, чым скончыцца гісторыя Джо?

#Ты


Джозэф Зада і Уітні Пік выканаюць галоўныя ролі ў фільме «Галоўныя гульні: Узыход жніва»!

Нагадаем, што фільм раскажа пра Хэймітча Абернэці і яго перамогу ў Другой квартальнай разні. Прэм'ера – увосень 2026.

#ГалодныяГульні


І дэбютны постар!

#Драпежнік






На Disney+ адбылася прэм'ера адразу трох эпізодаў другога сезона серыяла «Андор»!

Журналісты і крытыкі адзначаюць, што новы сезон шоу атрымаўся нават лепей, чым першы. Ваенна-палітычныя інтрыгі, захапляльныя і кранальныя завяршэнні арак персанажаў і непаўторная атмасфера – усё гэта неад'емныя складнікі працягу і адначасова завяршэння шоу.

#StarWars


Першы погляд на анімацыйны фільм «Ферма» паводле аднайменнай аповесці Джорджа Оруэла!

Мультфільм паставіў Эндзі Сёркіс, а сярод актораў агучкі значацца Сэт Роген, Сціў Бушэмі, Кіран Калкін, Глен Клоўз і іншыя.

#Ферма


У фільма «Грамавержцы*» будзе дзве сцэны пасля цітраў: камедыйная і сюжэтная.

Апошняя, па словах тых, хто пабачыў фільм, неверагодна эпічная, вельмі важная для будучыні Кінасусвета і найлепшая за многія гады.

#Marvel



13 last posts shown.