Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош сустрэўся з працоўным калектывам МТФ “Аюцавічы” ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, планы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна.
Яшчэ адной тэмай гутаркі стаў погляд праз прызму дзесяцігоддзяў развіцця суверэннай Беларусі. Прамоўца падкрэсліў, што інстытут прэзідэнцтва, якому ў бягучым годзе споўнілася 30 гадоў, мае лёсавызначальнае значэнне для нашай краіны. Пры гэтым усе дасягненні суверэннай Рэспублікі Беларусь за апошнія дзесяцігоддзі непарыўна звязаны з імем нацыянальнага лідара краіны.
У ходзе размовы была закранута важная тэма − выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
− Сёння наша краіна стаіць на парозе важнай палітычнай падзеі, якая вызначыць будучыню Беларусі на бліжэйшыя гады. І ад выбару кожнага з нас залежыць далейшае развіццё грамадства, захаванне міру і бяспекі, − падкрэсліў Аляксей Іванавіч.