заўтра ў эфіры літаратурнага радыё чакайце праграму пад кодавай назваю «маша і тамаш» — вывалім на радасьць слухачам нейкую колькасьць навінаў белкульту, а пасьля паразмаўляем зь медыямастаком максімам тымінько. такі беларускі арт-рынак. вядома, маша будзе папрафэсыйней за мяне ў выкананьні гэтых задачаў, бо яна раней напраўду працавала на радыё культура (!!), але ніколі ня позна (а ў маім выпадку, можа і зарана) пачынаць вучыцца ў майстроў. карацей, калі трэ што-небудзь лёгкае на ранак суботы паслухаць, і вы, да таго жа, як казаў адзін культуроляг, чамусьці дасюль захоўваеце сэнтымэнтальную прывязанасьць да паталёгіяў роднага балота, вось гэта для вас!