«Кветкавыя акцыі» зладзілі ў касцёлах Беларусі да Дня жанчын
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
У многіх каталіцкіх парафіях Беларусі 8 сакавіка адпраўлялі святыя Імшы ў інтэнцыі жанчын з нагоды Міжнароднага жаночага дня. У некаторых касцёлах зладзілі віншавальныя акцыі: напрыклад, у Нарачы пасля службы жанчынам дарылі сувенірныя кветкі, шакаладкі і паштоўкі.
А ў Дзятлаве не толькі 8 сакавіка, але і напярэдадні ўвечары, калі вернікі сабраліся на набажэнства Крыжовага шляху і святую Імшу, прысутным жанчынам і дзяўчатам раздавалі жывыя цюльпаны – на выхадзе з касцёла кветкі ўручалі міністранты.
Таксама жанчын павіншавалі многія каталіцкія святары праз сацыяльныя сеткі, пажадаўшы верніцам браць прыклад з Божай Маці і ўсіх святых жанчын, шукаць у іх заступніцтва.
У той жа час у некаторых касцёлах не ладзілі віншаванняў з нагоды гэтага свецкага свята і працягвалі засяроджвацца на Вялікім посце. Як і ў праваслаўных прыходах, дзе падобных віншавальных акцый мы пакуль не заўважылі.