Вядомая верніца, вучоная раптоўна памерла ў Віцебску
Кацярына Лаўрыненка, як і Папа Рымскі, трапіла ў лякарню з двухбаковай пнеўманіяй — яе не змаглі ўратаваць.
[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава, тэолаг, вядомая каталіцкая верніца Кацярына Лаўрыненка адышла ў вечнасць 3 сакавіка. Яна памерла ў лякарні, куды трапіла з двухбаковым запаленнем лёгкіх 25 лютага. А літаральна 23 лютага Кацярына адзначала сваё 48-годдзе.
На сваёй старонцы ў сацсетцы верніца прасіла аб малітве ў сувязі з хваробай — гэта яе апошні допіс. Праз тыдзень яна памерла, а апошнія дні была без прытомнасці, знаходзілася на штучнай вентыляцыі лёгкіх.
На сайце ВДУ ўжо няма дадзеных аб Кацярыне Лаўрыненка. Яна звольнілася пасля падзей 2020 года. У той час яна адкрыта каментавала грамадска-палітычны крызіс у Беларусі ў прывязцы да Каталіцкай Царквы.
Чытайце далей на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >