Пра IT і не толькі.


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Technologies


Yaromax у Telegram
Назіранні, вопыт працы сістэмнага адміністратара. Дапамагу наладзіць тое, што павінна працаваць, але не працуе.
Заўседы адкрыты да супрацоўніцтва.

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Думкі пра надзейнасць кампьютараў

Сутыкнуўся яшчэ з аднім выпадкам, калі завісанне кампьютара каштавала даволі дорага.

Турагент спрабуе забраніраваць для кліентаў тур за вельмі добры кошт, і ў самы адказны момант кампьютар завісае, пакуль атрымалася яго ажывіць - тур вельмі адчувальна падаражэў, і кліенты адмовіліся... У выніку - і турагент, і кліент з благім настроем, і зарабіць не атрымалася.

Такія выпадкі вельмі ярка паказваюць, што на працоўных кампютарах эканоміць нельга - яны павінны працаваць налзейна і без завісанняў, але пастаянна сутыкаюся з думкамі "яшчэ папрацуе", "здаецца ж яшчэ ўсй добра" - не, так не працуе, час ад часу працоўны інструмент трэба абнаўляць І пры правільным падыходзе гэта можна зрабіць літаральна за гадзіну-дзве, без асаблівых намаганняў, як - тэма для асобнай размовы.

Вынік гісторыі пра турагента - быў набыты новы выдатны працоўны ноўтбук, і зараз такія выпадкі паўтарацца не павінны. Дарэчы, памера згубленага заробку хапала на набыццё ноўтбука - і гэта толькі з аднаго кліента...

Спецыяльна не называю што за ноўтбук адказаў, і які набылі - гэта не мае сэнсу, зламацца можа любы.

Назіраце, як працуюць вашыя кампьютары, і не забывайце іх абслугоўваць і час ад часу абнаўляць.


Антывірусаў шмат не бывае! Ці не?

Ізноў стандартны выпадак - у кліента ўсталявана два антывірусы - Total Security і Avast.
Зразумела, што абодва прыехалі паравозікам разам з нейкім софтам, але - маем што маем. Яны старанна змагаюцца з пагрозамі, нейтралізуючы пры гэтым самую галоўную пагрозу - карыстальніка, які жадае працаваць.
У выніку карыстальнік злуецца і крые нядобрым словамі... А ўсяго толькі трэба быць уважлівым пры ўсталёўцы праграм...

Не губляйце ўвагу, і хутка працуючых кампьютараў усім!


Ці патрэбна пераўсталёвуаць Windows?

Зноў пра старое як сусвет пытанне - ці трэба час ад часу пераўсталёуваць Windows?

Рознага кшталту кампьютарныя “майстры” адкажуць - так, абавязкова тржба час ад часу гэта рабіць - гэта дазваляе выдаліць смецце і паскорыць сістэму. Вядома ж, яны цікавяцца пра свой заробак.

А зараз уявіце - у карыстальніка наладжанае гадамі асяроддзе для яго працы? Праграмы. налады, сэрвісы? І гэта ўсё зламаць для нейкага “паскарэння і выдалення смецця” і потым аднаўляцйь назад?

Мой адказ, з асабістага вопыту: калі хоць неяк, доўга, праз сілу сістэма загрузілася і атрымалася пабацыць працоўны стол - пераўсталёўка не патрэбна. Нават калі і не атрымалася - прасцей аднавіць загрузку, гэта не складана, але пра гэта - у іншы раз.

Перша за ўсё трэба зрабіць стандартны набор : праверыць на вірусы, выправіць памылкі сістэмы, паглядзець што запускаецца, праверыць стан дыску (дыскаў), паглядзець налады файла падпамоўкі і ўвогуле - што с выкарыстаннем памяці пры працы? Ужо гэта можа добра дапамагчы.

Для выпраўлення болей складаных выпадкаў вельмі добра дапамагае “абнаўленне па месцы” - upgrade in-place - калі сістэма абнаўляецца з працуючай сістэмы. Плюсы - усё асяроддзе будзе захавана, і калі нешта не атрымалася - усё проста вернецца да пачатковага стану.

Вельмі часта добра паскорыць працу дапамагае замена дыска на SSD, болей тагао - не толькі са старога HDD (а такое яшчэ засталося?), але і замена SSD на лепшы - танныя дыскі танныя не проста так.

Выснова - не спяшайцеся “усё зламаць і зрабіць новае” - звычайна гэта доўга, марудна, і не так добра аплачваецца.

Беражыце свой час і спакой, і канешне - не забывайце пра рэзервовае капіраванне.

#windows


Пра Яндэкс Дыск

Відавочна, што Яндэксу спатрэбіліся грошы - з 3 чэрвеня праграма Яндэкс дыск для кампьютара будзе працаваць толькі пры наяўнасці платнай падпіскі.

Ва ўсіх канкурэнтаэў сінхранізацыя - бясплатная функцыя, так што прыйшоў час сказаць: Яндэкс Дыск - гуд бай! І станцыі свае забяры з сабой, бесяць.


​​Пра пераключэнне клавіятуры

Невялікая занатоўка, хутчэй - каб было куды даць спасылку калі спытаюць.

Перыядычна ў карыстальнікаў узнікаюць пытанні з пераключэннем мовы ўводу - камусьці не падабаецца ўжо даўно стандартны варыянт Win-прабел, у кагосьці - болей за две мовы ўводу - я бачыў пяць моў, і ў такім выпадку пераключаць іх па чарзе нязручна.

Выйсці вельмі простае - іздем у налады сістэмы - Час і мова - Увод - Дадатковыя параметры клавіятуры і наладжваем пераключэнне па камбінацыі Ctrl - лічба, напрыклад, у мяне так:

Ctrl-1 - англійская;
Ctrl-2 - беларуская;
Ctrl-3 - расейская.

Вельмі зручны варыянт, пасля пераключэння ведаеш, якая мова будзе, і не параключаеш па чарзе.

Невялікая і вельмі простая налада, але ж робіць працу за кампьютарам трошкі болей зручнай, а камфорт складаецца з дробязей.

Выдатнай і камфортнай працы за кампьютарам.


Пра беларускія сэрвісы справаздач - цікава пачуць думкі, што трэба зрабіць з распрацоўшчыкамі за вось такую рэалізацыю без перспектыў паляпшення?


Заснавальнік Ubuntu Mate пакідае праект - не цікава болей.

Выдатны прыклад таго, што ўсё заўсёды вырашаюць зялёныя - тыя, што з лічбамі і партрэтамі.

Раней я цікавіўся дэсктопным Linux - здавалася, што вось яшчэ трошкі - і будзе добрая свабодная сістэма для ўсяго.

Не. Не будзе ніколі, таму што любая праца павінна аплачвацца, бясплатная распрацоўка ў вольны час ніколі не прывядзе да добрага выніку - трэба набываць ежу, плаціць за кватэру, машыну, адпачываць, вандраваць - карацей, жыць поўным жыццём, а не марнаваць увесь час за маніторам.

Гэта паказвае і доля Linux на дэсктопах - адзінкі адсоткаў, і ніякіх змен за дзесяць гадоў. Праграм як не было - так і не будзе, за рэдкімі выключэннямі.

Карацей - няма грошай - няма выніку.

Запрашаю на халівар у каментах.
https://share.google/qimGRrPeXioBYAfcy


І зноў пра флэшкі.

Зноў тыповы выпадак - захаванне працоўных дакументаў ТОЛЬКІ на флэшцы - гэта ж так зручна, што можа пайсці не так? І не, флэшкі ж не губляюцца...

Адна з папак з працоўнымі файламі за некалькі гадоў (толькі на флэшцы) аказалася запоўнена замест файлаў нейкімі дзіўнымі файламі з нечытаемымі імёнамі. Прапанаваная сістэмай праверка на памылкі прлывяла да ператварэння папкі ў файл памерам 4 кб - не адкрываецца ніяк. Спробы праграмна аднавіць даныя рознымі праграмамі да поспеху не прывялі.

У выніку флэшка была адпраўлена ў сэрвіс аднаўлення даных - і добра, што ў іх атрымалася аднавіць усё патрэбнае. Каштавала аднаўленне 300 бел. руб - прыкладна $100 - вось такая плата за спакой і памылку з захаваннем даных.

Па выніках была праведзена кансультацыя - як рабіць так, каб гэта не паўтарылася - воблака, сінхранізацыя, перыядычнае захаванне ў архіў.

Але ж якая непахісная вера ў надзейнасць таннай флэшкі - з імі ж нічога не можа здарыцца. Так-так, не можа...


Выпадак з практыкі - шыфравальшчык

У аднаго з кліентаў здарыўся нечаканы і даволі непрыемны выпадак - на міні-сэрвер такі змог пранікнуць шыфравальшчык і зашыфраваць усе працоўныя файлы. Я лічыў, што іх час прайшоў, але ж не, сустракаюцца.

Але моцна нашкодзіць у яго не атрымалася - даныя былі на Яндэкс Дыску, рэзервовая копія базы 1С рабілася кожную ноч на Google Drive - без падключэння яго да кампьютара.

Усё аднаўленне - наладзіць працу на другім кампьютары і аднавіць базы 1С.

Для далейшай працы былі прапанаваны некалькі варыянтаў для павышэння надзейнасці працы, калі будуць сагласаваны - такая сітуацыя стане зусім немагчыма.


Сёння сутыкнуўся з нечаканым глюкам AnyDesk - відавочна нешта ў іх зламалася, і атрымаўся адзін нумар на два кампьютары. Мне скідваюць нумар, спрабую падключацца - а мне адмаўляюць у падключэнні - непарадак. Дапамагла звычайная чыстка даных AnyDesk - пасля яе змяняецца нумар, і ўсё запрацавала як мае быць.


Пра реэервовае капіраванне і захоўванне інфармацыі

Сутыкнуўся з тым, што ў карыстальікаў нават на працоўных кампьютарах поўны гармідар з інфармацыяй- усё захоўваецца толькі лакальна, і першы ж збой ці шыфравальшчык знішчае ўсю інфармацыю, і аднавіць яе амаль немагчыма.

Калі ў арганізацыі ёсць хоць які сэрвер - гэта ўжо прасцей, можна наладзіць рэзервовае капіраванне, а калі яго няма і ўсё раскідана па ноўтбуках супрацоўнікаў? Бывае, што кажуць "я сам час ад часу пераношу ўсё на знешні дыск - гэтага дастаткова" - не, не дастаткова. Дыскі вельмі лёгка ламаюцца, губляюцца - у выніку надзейнасць нізкая. Да таго ж усё зламаецца ў самы нязручны момант.

Не варта забываць, што амаль што ва ўсіх сучасных ноўтбуках стаяць SSD, зваротны бок хуткасці якіх - значна ніжэйшая надзейнасць і высокі кошт аднаўлення інфармацыі пры нізкай верагоднасці поспеху.

Застаецца толькі захоўваць даныя ў воблаке, пры неабходнасці аплочыаючы яго - хутчэй за ўсё, бо бясплатнага памера дыска не хопіць. Пры працы ў невялікай арганізацыі можна зрабіць кожнаму супрацоўніку асобны уліковы запіс, і адзін з павялічаным памерам на арганізацыю, пры неабходнасці кіруючы правамі супрацоўнікаў на даныя.

Застаецца адкрытым пытанне што рабіць з базамі даных - захоўваць іх у воблаке не атрымаецца, і, актуальнае апошнім часам - што рабіць у выпадку санкцый і блакіроўкі сэрвісаў - але гэта асобная прастора для разважання.

Агульная выснова - захоўванне інфармацыі, і падтрымка яе актуальнасці - вельмі цікавая вобласць, і менавіта гэтым я планую паглыблена займацца ў бліжэйшы час.


Нечаканае пра мабільную сувязь.

Заўважыў, што на мінулым тэлефоне Samsung A52 на некаторых абанентах у час рзамовы мяне перастаюць чуць - як быццам на маім тэлефоне адключаецца мікрафон. Вельмі раздражняючая рэч, замінае карыстацца тэлефонам.

Неўзабаве я замяніў тэлефон на Samsung A56 - вельмі добры тэлефон, але, на дзіва - тая ж самая праблема засталася - час ад часу быццам адключаецца мікрафон, і што цікава - не на ўсіх суразмоўцах.

Кансультант у салоне МТС справбаваў пераканаць мяне, што зараз тэлефоны едуць "паралельным імпартам" (і да на гэтыя агідныя словы дабраліся), яны для каўказскага рэгіёна, і не падтрымліваюць усе нашы частоты сувязі, і калі б набылі кітайскі тэлефон ці iPhone - то ўсё было б добра.

На мой погляд - лухта поўная, навошта Samsung рабіць розныя тэлефоны, калі прасцей зрабіць усе аднолькавыя і задаваць рэгіён у прашыўке. Акрамя таго - Samsung A52 быў з правільным рэгіёнам, афіцыяльны, а праблема ж была.

Дзякуй дзяўчыне з таго ж салона - падказала, як вырашыць - дастаткова адключыць выклікі праз VoLTE у наладах сувязі на тэлефоне, што і было зроблена. Па назіраннях - так, праблема вырашана, "аніводнага разрыва" сувязі.

Вось так, зноў непатрэбныя тэхналогіі для тэхналогій - лепей пакуль што адключыць, каб добра працавала базавая функцыя тэлефона - сувязь праз мабільныя сеткі.


Нечаканы вопыт з AppStore.

У дачки на iPhone падключана віртуальная картка для аплаты падпісак - iCloud і Яндэкс Плюс - для іх станцыі, болей падпісак няма.

Картка аформлена на мяне, я атрымліваю чэкі, і некалькі дзён таму атрымліваю чэкі, правяраю - дзве аплаты вядомыя, а што за нечаканыя $49.99?

Як аказалася, дачка выпадкова падпісалася на нейкі сэрвіс трэкера сну, скончыўся бясплатны перыяд, і замест таго, каб ціха адваліцца - спісваецца адзін з гадавых планаў падпіскі (потым ужо паглядзеў), які каштуе $49,99. Калі б гэта быў месячны план за $5 - можа б і не заўважыў, але тут ужо неяк зашмат.

Як аказалася, можна аформіць вяртанне сродкаў пра сайт

https://reportaproblem.apple.com/

Падрабязная інструкцыя па вяртанню сродкаў https://support.apple.com/ru-ru/118223

Запоўніў запыт на вяртанне сродкаў, час для чакання - 24-48 гадзін, на наступны дзень ужо быў адобрана вяртанне сродкаў, і яшчэ праз два дні сродкі вярнуліся.

Усё сконычлася выдатна, што цікава - звычайна на гэтай віртуальнай картцы грошай амаль няма - закідваюцца толькі перад аплатай, але ў гэтым выпадку я папоўніў яе для аплаты Wildberries - і гэты нечаканы сэрвіс са сваім глюкам прыйшоў хутчэй.

Добрая практыка - час ад часу праглядаць спіс падпісак, каб не было нечаканасцей.

І традыцыйны напамін - не прывязвайце асноўную, напрыклад, зарплатную картку да сэрвісаў, зрабіце віртуальную, інакш можа быць вельмі сумна.




Як не згубіць файлы - працяг

Падказалі яшчэ адзін часты выпадак з файламі - а што калі файл не згубілі, а змянілі, і спатрэбілася мінулая версія файла? Такіх выпадкаў можа быць шмат, асабліва калі файлы падобныя - напрыклад, справаздачы за розныя перыяды.

Зараз, бадай адзіны надзейны варыянт - захоўваць усе працоўныя файлы ў воблачным сховішчы, напрыклад ва ўбудаваным OneDrive, ці Google Drive, Яндэкс Дыск, Dropbox, з усталёўкай кліента. Усе воблачныя сховішчы падтрымліваюць версіі файлаў, і змены сінхранізуюцца пры кожным захоўванні файла (не забываем пра перыядычнае націсканне Ctrl-S ці Command-S). Пры неабходнасці аднавіць папярэднюю версію файла не ўзнікае пытанняў - той жа Dropbox падтрымлівае гісторыю файлаў на 30 дзён у бясплатнай версіі. Акрамя аднаўлення папярэдніх версій воблачныя сховішчы дазваляюць адвязаць файлы ад кампьютара, але гэта тэма ўжо іншай заметкі.

Яшчэ варыянт - наладзіць Гісторыю файлаў - але звычайна на гэта няма месца на дыске, але можна вельмі тонка наладзіць і будзе працаваць.

У болей старых версіях Windows працавалі Папярэднія версіі з кропак аднаўлення Windows, але зараз гэта вельмі ненадзейны варыянт.


Пост-падказка - як не згубіць файл

Вельмі часта здараецца наступная сітуацыя: працавалі над дакументам ,і закрылі яго без захоўвання (ці нейкі збой здарыўся) - і ўсё, файла няма. Ёсць, канешне, варыянты, як аднавіць незахаваны файл, напрыклад, у MS Office, але не факт, што атрымаецца.

Каб гэтага пазбегнуцть - СПАЧАТКУ ствараем файл (у Windows - праая кнопка мышы, стварыць - файл MS Excel, напрыклад), і толькі потым пачынаем у яго пісаць нешта, і вельмі добрая практыка - пальцы левай рукі трымаць на клавішах Ctrl-S (Coomand-S у Mac OS), і перыядычна націскаць іх, захоўваючы файл, не спадзяваючыся на аўтазахоўванне - вельмі дапамагае.

Вось так проста можна не губляць файл і захаваць свой час і спакой.


Пазбаўленне праблем з сінхранізацыяй у Dropbox -Excel for the web

Сітуацыя: невялікая крама, складскі ўлік - файл Excel у Dropbox, адначасовай працы з файлам практычна ніколі няма, карыстальнікі працуюць аддалена. Але - ёсць пастаянныя праблемы з сінхранізацыяй, канфліктуючыя копіі, у выніку трэба правяраць файл, правяраць склад - марнаваць час. Dropbox захоўвае копіі файлаў на працягу 30 дзён, добра, што можна праверыць, але гэта не такі лёгкі працэс.

Падтрымка Dropbox піша, што ў такіх выпадках трэба ачысціць кэш, праверыць інтэрнэт і г.д. Карыстальнікі гэта рабіць дакладна не будуць, ім трэба працаваць, а не займацца наладамі, і здараюцца такія выпадкі заўсёды нечакана.

Пасля некалькіх выпадкаў аднаўлення файлаў было вырашана ўсю працу з асноўнымі файламі ўліку перавесці выключна ў браўзэр і працаваць у Excel for the web. Гэта варыянт вырашае пытанні з сінхранізацыяй - няма сінхранізацыі - няма і праблем. Дадаткова маем бясплатны Excel і можам працаваць на любым кампьютары. Не правяраў, як будуць працаваць складаныя файлы з макрасамі, але пакуль што гэта не патрэбна - простыя файлы з формуламі працуюць без праблем. Налады для гэтага робяцца минимальныя - проста дазваляеш адкрываць файлы Excel у Excel for the web - далей проста працуеш.

Акрамя Excel у Dropbox можна працаваць у Word і PowerPoint анлайн, сумесна, у рэжыме рэальнага часу - выдатны варыянт.

Мне болей падабаецца варыянт працы з Google Documents, але ў гэтым выпадку Dropbox быў ужо наладжаны, прасцей было працаваць у ім.

Падрабязней пра Microsoft Office Online e Dropbox


Пра надзейныя паролі

Вядома, што паролі павинны быць доўгімі, складанымі і час ад часу мянацца. Але калі трэба змяніць паролі для вялікай колькасці карыстальнікаў, напрыклад, 20-40 уліковых запісаў VPN - то выдумываць іх не так лёгка, і тут на дапамогу прыходзяць генератары паролей.

Спачатку я напісаў такі на PowerShell, і нейкі час ім карыстаўся - усё добра, але ж я не заўсёды за сваім кампьютарам, трэба нешта з доступам адкуль заўгодна, і быў знайдзены выдатны генератар паролей PassGen.RU - вельмі зручны сэрвіс. Я звычайна стаўлю ўсе магчымыя галкі - для максімальнай складанасці, даўжыню 16 сімвалаў - і можна дадаваць карыстальнікаў.

Як піша сэрвіс - кожны пароль унікальны, улік не вядзецца, але ж красці толькі пароль без уліковага запісу няма сэнсу. Гэта як даць ключ ад дзвярэй, а дзверы паспрабуй знайсці.

У выніку - вельмі зручны сэрвіс, дапамагае працаваць трошкі хутчэй і зручней, варта дадаць у закладкі.


Праца VPN у Windows 10 / 11

Заўважыў цікавае ў апошні час - вельмі часта не працуюць VPN падключэнні на кампьютарах кліентаў. У якасці VPN сэрвера звычайна выкарыстоўваюцца Keenetic маделей 3710/3810/3811 - то бок добрыя моцныя інтэрнэт-цэнтры.

Пры наладжванні сеткі я звычайна раблю нейкую нестандартную сетку - нешта накшталт 192.168.xxx.0/24 - замест ххх - любая лічба, але толькі не стандартныя 0/1/100 - каб не было канфліктаў з сеткамі кліентаў.

У якасці VPN наладжваю L2TP PSK (лічыцца састарэлым, але часта дапамагае, напрыклад у Mac OS толькі яго і атрымалася наладзіць), або болей новы IKEv2. Але ў апошні час на Windows 10 / 11 яны адказваюцца працаваць, усе стандартныя дзеянні па аслабленню шыфравання, адключэнню IPSec для L2TP і іншыя не дапамагаюць, пры гэтым на маім кампьютары з Windows 11, правайдэр Белтэлекам, ніякіх праблем ніколі не было.

Думаю, што магчыма ёсць пытанне да правайдэраў, але гэта не дакладна. Калі ёсць вопыт наладжвання VPN - запрашаю ў каментарыі, буду вельмі ўдзячны.


assistent.jpg
12.3Kb
Не толькі AnyDesk можа дапамагчы.

Сёння здарылася нешта дзіўнае - у кліента ніяк не жадаў працаваць AnyDesk - ні новыя, ні старая версія - "адключаны ад сеткі AnyDesk" - і ўсё на гэтым.

Карыстальнік не будзе разбірацца ва ўсіх праблемах, і, што мяне здзівіла - сам прапанаваў праграму аддаленага доступу "Асістэнт" - расейская, зроблена не так даўно, але, на дзіва, яна запрацавала без усялякіх праблем.

У праграмы "Асістэнт" ёсць варыянты для Windows (нават Windows XP), Mac OS, Linux і нават для Android, магчыма ўсталёўка на свой сэрвер, інтэграцыя з Active Directory - неблагі набор магчымасцей.

Па адчуваннях - працуе хутка, не горш за AnyDesk, магчымасці тыя ж самыя, так што ў якасці замены падыходзіць. Калі ёсць пытанне кліента - яго трэба вырашыць і працаваць далей, а не марнаваць час на пошук адказу на пытанне "і чаму ж гэта тая ці іншая праграма не працуе"

Сайт праграмы

20 last posts shown.