Вітаю ўсіх!
Я нарэшце паступіў у аспірантуру, таму, спадзяюся, будзе больш часу на пераклады. Вось ужо перакладзена 4 глава "Імя ветру" і хутка будзе пост, а пакуль хацеў бы крыху падзяліцца думкамі пра саму кнігу і аўтара, Патрыка Ротфуса.
Да серыі "Забойцы караля" можна ставіцца па-рознаму. Адныя лічаць яе амаль што не найлепшым сучасным фэнтэзі, іншыя вагаюцца, а нехта і ўвогуле ненавідзіць гэтыя кнігі. Тут адразу ж варта дадаць, што серыя яшчэ не дапісана да канца. З запланаванай трылогіі ёсць толькі дзве асноўныя кнігі плюс дзве навэлы, кожная з якіх прысвечана пабочным персанажам Аўры і Баст.
Паколькі ж я ўзяўся за пераклад, то гэтыя кнігі мне, як мінімум, не агідныя, а можа і адны з улюбёных. Дык што ж у іх такога?
Па сюжэце мы маем Квоўта, шынкара, які расказвае гісторыю свайго жыцця. Задумана ўсё ўвогуле як грэчаская трагедыя, то бок, па сутнасці, гэта мусіць быць гісторыяй сканання галоўнага героя.
Крытыкуюць Ротфуса збольшага за тое, што галоўны персанаж, паводзіць сябе часам як апошні ёлупень. Многа хто нават лічыць яго Мэры С'ю, што не дзіўна, калі браць пад увагу, што мы бачым толькі тое, што расказвае ўласна Квоўт. Хто ведае, дзе ён там нахлусіў, а дзе не?
А вось што хваляць амаль што ўсе, дык гэта прозу Ротфуса (чытай, стыль напісання). Напэўна, што робіць яго стыль такім выдатным – гэта тое, што ўсё напісанае, дыкцыя, рытм, настолькі блізка да паэзіі. Яго манера вобразная, поўная колеру, можна падумаць, што чытаеш песню.
Дарэчы, пра музыку. Думаю, кожнаму, хто любіць яе, хутчэй за ўсё гэтая серыя прыйдзецца даспадобы. Аўтару, мабыць, лепш за ўсіх атрымалася апісаць працэс гульні на музычным інструменце. Што мы маем звычайна? Нам даюць тэкст, які-небудзь вершык, крыху тлумачаць, як гэта мусіць гучаць і ўсе. Але гэтага мала. У пісьмовай форме адчуванне музыкі так не працуе. Тэкст песьні можа быць добрай паэзіяй, але ён не дае музыкальнага пачуцця і эмоцый. Ротфус робіць не так. Ён не дае тэкст, прынамсі не цалкам увесь, але дастаткова, звязвае яго з рухамі і апісаннем таго, які пачуцці мусіць выклікаць музыка. І апісанні Ротфуса проста ідэальныя, яны пераконваюць у адчуванні самой музыкі.
Асноўная частка кнігі праходзіць ва ўніверсітэце, дзе мы знаёмімся з агульным кастам персанажаў. Не факт, што чытач здолее знайсці разуменне з кожным з іх, ёсць, шчыра кажучы, сорамныя моманты, асабліва ў другой кнізе, стасункі з багіняй сапраўды было цяжка чытаць, але каст даволі добры. Бывае такое, што вось чытаеш найлепшыя сказы, якія толькі можна напісаць, усё проста ідэальна, а ўжо на наступнай старонцы хочацца згарэць ад агіды.
Але ж, нельга забыць пра ўвагу да дэталяў. Першая кніга пісалася 14 гадоў, таму на найвышэйшым узроўні стаіць светабудова. За легендамі і гісторыяй свету сапраўды цікава назіраць, шукаць падабенства з "сучаснай" гісторыяй і міфамі.
Увогуле ж, кніга спадабаецца тым, хто любіць coming-of-age сталенне гісторыі, троп з навучаннем ва ўніверсітэце, музыку, глыбокі свет і паэтычную прозу.